Лялька нясе дабро
Лялька нясе дабро
У Мiнску ў Доме-музеi І з’езда РСДРП праходзiць выстава славянскiх тэкстыльных абрадавых лялек. Як паведамiла куратар выставы Надзея Кухарэнка, тут можна прасачыць не толькi гiсторыю стварэння народных цацак, але i пабываць на майстар-класах па iх вырабе i нават набыць экзэмпляр, якi спадабаўся. Кожны экспанат мае сваё значэнне. Паводле слоў Надзеi Кухарэнкi, з узнiкненнем ткацтва пачалi вырабляць тэкстыльныя лялькi, часта з паношанага адзення. Лiчылася, што менавiта ў такiм адзеннi захоўвалася энергетыка чалавека, сям’i i цэлага роду, таму лялька з такой тканiны нясе дабро. Андрэй ШМЫГIН, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску ў Доме-музеi І з’езда РСДРП праходзiць выстава славянскiх тэкстыльных абрадавых лялек. Як паведамiла куратар выставы Надзея Кухарэнка, тут мо
|
|