Люба
Люба
Песня "Люба" Алы Фiялкоўскай i Якава Навуменкi гучыць з выклiкам, успрымаецца як пароль для знаёмства. Яна арганiчна ўваходзiць у бяседную канву, стварае даверлiвую атмасферу. Звычайна на бяседзе спеўны тон задаюць мiлыя сяброўкi. Для iх i вакальных твораў напiсана больш, амаль усе душэўныя перажываннi iмi можна перадаць. Таму новая мiлагучная песня для юнакоў — падарунак для ўсёй грамады. Бо яна для агульнай радасцi, весялосцi, уцехi. Тэмпераментна гучыць песня "Люба" ў выкананнi аднаго з яе аўтараў. Якаў Навуменка — адметны спявак. Многiя беларускiя вакальныя творы выйшлi ў свет у яго афармленнi. Але ж артыст часта выступае i як кампазiтар, актыўна супрацоўнiчае з беларускiмi паэтамi. Сумесна з Алай Фiялкоўскай напiсаў вельмi задушэўныя песнi "Светлая замова" i "Арабiнавы сум", якiя вельмi цёпла прыняты моладдзю. Верш Алы Фiялкоўскай Музыка Якава Навуменкi Ў маiх думках несулад, Сэрца кволiцца, Эх, была ты не была, Мая вольнiца. Аддаю цябе назад, Не паклiчу я За дзявочую красу Таямнiчую. Прыпеў: Люба, Люба, Люба, Любая мая. Прыгажэй на свеце Не сустрэну я. Люба, Люба, Люба, Не знайду яшчэ Нi такой усмешкi, Нi такiх вачэй. А сябры мае адно Толькi сварацца. Кажуць — буду сумаваць, Буду каяцца. У мiнулае шляхi Раздарожаны. Я паглядам дарагiм Заварожаны. (Прыпеў.) Як падасць сваю руку Мая суджана, Велiчальную спяюць На заручынах. Замiлуецца душа, Заспакоiцца. Эх! Была ты не была, Мая вольнiца! (Прыпеў.) Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня "Люба" Алы Фiялкоўскай i Якава Навуменкi гучыць з выклiкам, успрымаецца як пароль для знаёмства. Яна арганiчна ўваходзiць у бяседную к
|
|