Працуюць усе
Працуюць усе
— Нiводнае прадпрыемства на тэрыторыi Светлагорска рабочых не скарачае, — расказвае начальнiк упраўлення эканомiкi Светлагорскага райвыканкама Тамара Дайнэка. — Сёння заработная плата на прадпрыемстве "Хiмвалакно" — на ўзроўнi мiнулага года. На Цэлюлозна-кардонным камбiнаце заробкi паменшылiся. Што датычыцца партфеляў заказаў, то па ЦКК вельмi няпростая сiтуацыя. Зараз на абодвух горадаўтваральных прадпрыемствах складана, але ж ёсць падставы меркаваць, што да падвядзення вынiкаў за паўгоддзе сiтуацыя можа выправiцца. Рабочы тыдзень не скарочаны, толькi ў заводаўпраўленнi ЦКК працуюць 4 днi на тыдзень. На сёння самае галоўнае — пошукi новых рынкаў збыту. І нельга нi ў якiм разе страцiць старыя. Трэба думаць аб знiжэннi кошту тавару — з улiкам апошнiх пастаноў Урада Беларусi, што дазваляюць, калi прадпрыемства працуе рэнтабельна, самастойна знiжаць цану на пастаўляемую прадукцыю. Чым больш мы прададзiм на экспарт, тым больш атрымаем валюты, тым больш стабiльна будзем сябе адчуваць. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Нiводнае прадпрыемства на тэрыторыi Светлагорска рабочых не скарачае, — расказвае начальнiк упраўлення эканомiкi Светлагорскага райвыканкама Тамара
|
|