Андрэй ХУДЫК, старшыня Лiдскага райвыканкама: Найважнейшы скарб нашага краю — гэта людзi
Андрэй ХУДЫК, старшыня Лiдскага райвыканкама: Найважнейшы скарб нашага краю — гэта людзi
Лiдчына здаўна лiчылася эпiцэнтрам культурнага, эканамiчнага i грамадскага развiцця Гродзеншчыны. Сёння цяжка сказаць, што стала зыходным пунктам для iмклiвага росту па многiх кiрунках гэтай заходняй часткi цяперашняй Беларусi. Мiж тым жыццё паказвае, што час не вельмi ўплывае на раскладку сiлаў у рэгiёне. Лiдскi раён па-ранейшаму на слыху ў айчынных вытворцаў прамысловых тавараў i сельскагаспадарчай прадукцыi, тут па-асаблiваму песцяць культурную спадчыну нашай краiны. Як сёння жыве гэты край — радзiма многiх вядомых людзей Беларусi, якiя клопаты турбуюць тутэйшых гарадскiх i вясковых жыхароў? Пра гэта i многае iншае карэспандэнт "Звязды" гутарыць са старшынёй Лiдскага раённага выканаўчага камiтэта Андрэем ХУДЫКОМ. — Андрэй Паўлавiч, не выклiкае сумненняў, што пацвярджэннем добрага аўтарытэту кiраўнiка раёна можна лiчыць наведванне яго бяскрайнiх прастораў прэзiдэнтам краiны. Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нядаўна наведаў Лiдскi рэгiён. Пэўна, што ён застаўся задаволеным вiзiтам? — Андрэй Паўлавiч, не выклiкае сумненняў, што пацвярджэннем добрага аўтарытэту кiраўнiка раёна можна лiчыць наведванне яго бяскрайнiх прастораў прэзiдэнтам краiны. Як вядома, Аляксандр Лукашэнка нядаўна наведаў Лiдскi рэгiён. Пэўна, што ён застаўся задаволеным вiзiтам?— Спадзяюся, што гэта так. Зрэшты, мне не сорамна было кiраўнiку дзяржавы паказаць раён, расказаць аб дасягненнях. Ведаеце, Лiдчына — гэта ўнiкальны раён Рэспублiкi Беларусь. Прамысловы, будаўнiчы i сельскагаспадарчы патэнцыял, выгаднае геаграфiчнае становiшча... Можна шмат пералiчваць вартасцяў нашага краю. Але ж найважнейшая з iх — гэта людзi. Сапраўдныя працаўнiкi прамысловага сектара, сумленныя работнiкi сельскай гаспадаркi, культуры, спорту, гандлю. Зрэшты, Аляксандр Лукашэнка акцэнт у сваёй нядаўняй паездцы зрабiў менавiта на ААТ "Лiдсельмаш" — прадпрыемства, якое вырабляе сельскагаспадарчую тэхнiку па многiх кiрунках: зернеачышчальна-сушыльную, пасадачна-пасяўную, глебаапрацоўчую, уборачную, лесатэхнiчную, камунальную. Думаю, што Прэзiдэнту нашай дзяржавы цiкава было паглядзець на фiрму, якая яшчэ некалькiх гадоў таму была на мяжы банкруцтва, а зараз упэўненымi тэмпамi набiрае абароты, нягледзячы нi на якiя цяжкасцi. — Цiкава, якi ж гэта iснуе "рэцэпт" для выратавання гора-прадпрыемстваў? — Мы яго перанялi не ў замежнага дзядзькi Сэма, а знайшлi, паверце, самi. Райвыканкам за кошт мясцовага бюджэту выкупiў акцыi, на той час фактычна паперкi, фiрмы. I усё дзеля таго, каб даць прадпрыемству абаротныя сродкi для паўнацэннага старту. Абласныя ўлады таксама паспрыялi, каб ААТ "Лiдсельмаш" папоўнiў сваю казну. Адзiнае, што давялося змянiць генеральнага дырэктара i паставiць новага чалавека — iнiцыятыўнага, квалiфiкаванага, аптымiстычна настроенага на станоўчы лад. Як вынiк — сёння гэтае прадпрыемства адно з самых паспяховых у Лiдскiм раёне. — Роля старшынi Лiдскага райвыканкама ў такiм прарыве з-за звычайнай чалавечай сцiпласцi адводзiцца ў цень? — Ведаеце, у мяне такi жыццёвы прынцып: не дуць шчокi i не выхваляцца, нават калi твая заслуга ў такой справе надзвычайная. — Вiдавочна, што такая рыса характару — гэта не зусiм просты жыццёвы шлях? — Магчыма. Вы думаеце, мне калiсьцi не было прыемна, калi механiзатару Андрэю Худыку нехта дапамагаў у рабоце, падказваў, вучыў мудрасцi i заставаўся пры гэтым нябачным? — Андрэй Паўлавiч, пагодзiмся, што сёння асоба кiраўнiка раёна асацыюецца як мiнiмум з вобразам студэнта-выпускнiка часцей за ўсё сельскагаспадарчага iнстытута, якi пачынаў сваю дзейнасць маладым старшынёй калгаса... — У мяне рабочая бiяграфiя складвалася крышку iнакш. Раз вы мяне падвялi да шчырай размовы, то дазволю некалькi слоў са свайго жыцця. Пачынаў працоўную дзейнасць механiзатарам. Цудоўна знаёмы з такiмi трактарамi, як К-700, Т-150, МТЗ-80, ДТ-74. Давялося працаваць i вадзiцелем-электрыкам, i аграномам. Потым быў Ленiнградскi сельскагаспадарчы ўнiверсiтэт, а яшчэ пазней — акадэмiя кiравання кадрамi пры Прэзiдэнце Расiйскай Федэрацыi. Так што вось якi цярнiсты шлях давялося прайсцi перад тым, як сесцi ў крэсла старшынi райвыканкама. Хоць, ведаеце, я i зараз у душы чалавек, якi хоча быць блiжэй да зямлi. — Напэўна, стаж вашай працы на пасадзе кiраўнiка раённага маштабу i вялiкi жыццёвы вопыт дазваляе адчуваць сябе адмысловым кiраўнiком, якому для падтрымкi парадку i дысцыплiны ў раёне дастаткова ўласнага аўтарытэту... — Дазвольце з вамi не пагадзiцца. Так, я працую на Лiдчыне ў ролi кiраўнiка раённай "вертыкалi" пасля аб’яднання горада i раёна ўжо 5 гадоў... Ведаеце, сёння я не адчуваю сябе тым, хто можа ўладжваць надзённыя справы рэгiёна толькi ўзмахам нейкай чароўнай палачкi. Не я гэта прыдумаў: колькi чалавек жыве — столькi вучыцца. Так што лiчыце, што кожны дзень я адкрываю для сябе нешта новае ў рабоце i вучуся. Хоць без шматгадовага вопыту не абысцiся. — I ўсё ж якi стыль кiраўнiцтва трэба прымяняць, каб спраўляцца з вырашэннем задач, што стаяць перад гарадскiмi прамысловымi прадпрыемствамi, прадпрымальнiкамi, работнiкамi сельскай гаспадаркi... — Дадайце сюды медработнiкаў, педагогаў, работнiкаў культуры i спорту. Думаю, не адкрыю вам Амерыкi, калi скажу: метад бiзуна нi зараз, нi раней — нiколi не быў найлепшым варыянтам у дасягненнi неабходных вынiкаў. Тут патрэбен нейкi асаблiвы падыход да людзей. У адной асобе ты i псiхолаг, i настаўнiк, i вайсковец. Несумненна, здараецца, калi трэба для неадкладнага, а галоўнае эфектыўнага вырашэння нейкай праблемы i кулаком па стале стукнуць, ад чаго напрамую будзе залежаць дабрабыт гараджан цi вяскоўцаў. — Сёння можна сцвярджаць, што жыхары Лiдчыны задаволеныя сваiм жыццём? — Кожнаму ў душу не зазiрнеш, ды i мера задавальнення цi шчасця ў кожнага свая. Тым не менш я ўпэўнены, што наш рэгiён славiцца працавiтымi людзьмi. Упэўнены, што сярод яго 130 тысяч жыхароў абсалютная большасць — добрасумленныя грамадзяне, кожны з якiх прыўносiць уклад у развiццё свайго краю. — Якiя пытаннi сёння хвалююць кiраўнiка раённай вертыкалi найперш? — Вядома ж, правядзенне пасяўной кампанii, якая павiнна вось-вось пачацца. Мяркую, што нашы вяскоўцы змогуць без страт пасеяць i пасадзiць. Як i ў любога кiраўнiка раённага ўзроўню, балiць галава за будаўнiчы сектар эканомiкi, развiццё iнфраструктуры на сяле, павелiчэнне прамысловых аб’ёмаў, рамонт i будаўнiцтва дарог. Дазволю сабе пахвалiцца, што за апошнюю пяцiгодку вытворчасць прамысловай прадукцыi ўзрасла ў 1,8 раза, сельскагаспадарчай — у 1,5 раза, аб’ёмы будаўнiцтва жылля падвоiлiся, а бюджэт раёна вырас у 2 разы. Усё гэта дазволiла ў рэальным сектары эканомiкi вырашаць усе задачы лепш, хутчэй i на высокiм якасным узроўнi. — Можаце прывесцi прыклады? — А чаму б не. Возьмем сацыяльнае забеспячэнне насельнiцтва раёна. На сёння у нас значна папрыгажэлi школы. Нямала i з вялiкай карысцю укладзена сродкаў у медыцынскае абслугоўванне жыхароў Лiдчыны. Думаю, што ў раённым цэнтры зараз адзiн з лепшых акушэрскiх карпусоў на Гродзеншчыне. Гэта цудоўны новы будынак з сучасным медыцынскiм абсталяваннем. Капiтальна адрамантавана бальнiца ў пасёлку Бярозаўка. Каб не сурочыць, на сёння мы развiваемся дынамiчна, нягледзячы на розныя негатыўныя праявы сусветнага крызiсу. — Цi з’яўляецца Лiдскi раён прывабным для замежных iнвестараў? — Без сумненняў. У нас зараз паспяхова працуюць прадпрыемствы са значнай доляй замежнага капiталу. Адзiн з апошнiх прыкладаў — набыццё фiнскай фiрмай "Олвi" 51 працэнта акцый ААТ "Лiдскае пiва". У планах iншаземцаў, наколькi я ведаю, пачынаючы з 2009 года ўкласцi 20 мiльёнаў амерыканскiх долараў iнвестыцый i павялiчыць да 2011—2012 гадоў прадукцыю прадпрыемства ў 2 разы. Пры гэтым акцэнтавацца ўвага будзе на безалкагольныя напоi. — Дзяржаўная праграма па адраджэннi вёскi таксама знайшла сваё ўвасабленне? — А як жа. Дзякуючы гэтай праграме мы пераўтварылi 11 населеных пунктаў у аграгарадкi з адпаведнымi дарожнымi сеткамi i пабудовамi сельскагаспадарчага прызначэння. Зразумела, што ў адпаведнасцi з Праграмай адраджэння вёскi значная ўвага была сканцэнтравана на наладжваннi дабрабыту аграгарадкоў. А гэта яшчэ вада, электрычнасць, транспарт, медыцынскае абслугоўванне, школы, месцы адпачынку i бытавога абслугоўвання, адкрыццё новых рабочых месцаў. Лiчыце, што мiкраклопаты ў маштабе цэлага раёна, дзе акрамя аграгарадкоў ёсць звычайныя вёскi, нават хутары, ды i сам горад Лiда. Так што работы хапае, а вось часу — не заўсёды. — Наколькi я ведаю, многiя кiраўнiкi самага рознага ўзроўню хацелi б расцягнуць суткi як мiнiмум да 25 гадзiн. — Скажу шчыра, што гэта было б нядрэнна. Глядзiш, i выкраiў бы адзiн-другi выхадны на паход у грыбы альбо на рыбалку. Пакуль жа даводзiцца пра выхадныя толькi марыць. Праўда, на залiшнюю загрузку скардзiцца не магу, бо па натуры я "працаголiк" i задавальненне знаходжу ў рабоце. Гутарыў Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiдчына здаўна лiчылася эпiцэнтрам культурнага, эканамiчнага i грамадскага развiцця Гродзеншчыны. Сёння цяжка сказаць, што стала зыходным пунктам для
|
|