21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аграгарадкi: акцэнт на стварэннi вытворчай базы

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аграгарадкi: акцэнт на стварэннi вытворчай базы

За апошнiя чатыры гады на рэалiзацыю Дзяржпраграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005-2010 гады накiравана 69 трыльёнаў рублёў, паведамiў на пасяджэннi Прэзiдыума Савета Мiнiстраў, якi прайшоў пад старшынствам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага, мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Сямён Шапiра. Прычым укладзеныя ў адраджэнне вёскi сродкi на 16 трыльёнаў перавышаюць тую суму, што прадугледжвалася першапачаткова: на гэта паўплывалi як рост цэнаў на будаўнiча-мантажныя работы, машыны i абсталяванне, так i павелiчэнне колькасцi тэхнiкi, што закуплялася.

Паводле слоў Сямёна Шапiры, у вытворчай сферы забяспечана выкананне заданняў дзяржпраграмы па рэканструкцыi i тэхнiчным пераўзбраеннi жывёлагадоўчых i птушкагадоўчых аб’ектаў, тэхнiчным пераўзбраеннi сельскагаспадарчай вытворчасцi, а таксама па вытворчасцi асноўных вiдаў прадукцыi. Разам з тым, з-за скарачэння пасяўных плошчаў у гаспадарках насельнiцтвам было недаатрымана 1 мiльён 300 тысяч тон бульбы i 36 тысяч тон пладоў i ягад. За 2005-2008 гады тэмп росту валавой прадукцыi сельскай гаспадарскi ў гаспадарках усiх катэгорый склаў 122,5 % пры заданнi 131,6-139,9 %. На думку Сямёна Шапiры, каб выправiць тут становiшча i дасягнуць жаданых вынiкаў, неабходна, у прыватнасцi, больш адказна падыходзiць да падбору кiраўнiкоў у гаспадаркi. "Не адзiнкавыя выпадкi, — заўважыў мiнiстр, — калi да назначэння на пасаду кiраўнiкоў сельскагаспадарчых арганiзацый у аблвыканкамах падыходзяць фармальна".   Ён лiчыць, што часам на адказныя пасады прызначаюцца людзi, не здольныя вырашаць пастаўленыя пытаннi. Таму Мiнсельгасхарчам былi падрыхтаваныя прапановы па ўнясеннi змяненняў у заканадаўства ў часцi абавязковага ўзгаднення кандыдатур на пасаду кiраўнiкоў з мiнiстэрствам. Аднак, праiнфармаваў Сямён Шапiра, гэтыя прапановы не былi падтрыманыя шэрагам аблвыканкамаў.

Спыняючыся на праблемных момантах развiцця сацыяльнай сферы ў вёсцы, Сямён Шапiра паведамiў аб вынiках сёлетняй праверкi ўведзеных летась аграгарадкоў. "Выяўлена, што ў 144 аграгарадках — 53 працэнты ад уведзеных — ёсць 317 аб’ектаў сацыяльнай сферы, па якiх не выкананы ўвесь аб’ём работ, прадугледжаных праектам", — падкрэслiў ён. Як высветлiлася, яны пераведзеныя ў катэгорыю пераходных з завяршэннем будаўнiцтва ў гэтым i наступных гадах. Дарэчы, частка аб’ектаў ужо ўведзена ў эксплуатацыю сёлета, аднак 173 аб’екты — не. "Насамрэч атрымлiваецца, — заявiў мiнiстр, — што выключылi з пашпартоў населеных пунктаў незавершаныя аб’екты, перавёўшы iх адпаведнымi рашэннямi ў катэгорыю даўгабуду, аблвыканкамы адрапартавалi аб выкананнi i перавыкананнi заданняў па ўводзе аб’ектаў, далi статус аграгарадкоў гэтым пасяленням, аднак праблемныя пытаннi на месцах засталiся". А ў некаторых населеных пунктах, дадаў ён, большасць аб’ектаў сацыяльнай сферы наогул засталiся ў такiм жа нездавальняючым стане, як i да прысваення iм статусу аграгарадкоў. У якасцi прыкладу мiнiстр прывёў адзiн з населеных пунктаў Брагiнскага раёна, дзе будаўнiчыя работы не завершаныя на 11 аб’ектах — дзiцячым садку, школе, Доме быту, лазнi, Доме культуры i г.д.

Кiраўнiк Урада падтрымаў мiнiстра, зазначыўшы, што аграгарадкi павiнны быць забудаваныя комплексна. Разам з тым ён падкрэслiў, што ў аграгарадках, акрамя развiцця сацыяльнай сферы, акцэнт неабходна рабiць на стварэннi вытворчай базы. "Неабходна ствараць вытворчасць i перапрацоўку, тады будзе вынiк, — лiчыць Сяргей Сiдорскi. — Гэта павiнен быць самадастатковы гаспадарчы комплекс, якi забяспечыць занятасць, працаздольнасць, узнаўленне".

Паводле звестак Апарата Саўмiна, у 2005-2008 гадах 937 сельскiх населеных пунктаў былi пераўтвораныя ў аграгарадкi. За чатыры гады палепшаныя жыллёвыя ўмовы сельскага насельнiцтва за кошт будаўнiцтва 33 490 жылых дамоў (кватэр) агульнай плошчай 2,599 мiльёна квадратных метраў. У створаных аграгарадках уведзена ў эксплуатацыю амаль 6 тысяч жылых дамоў i кватэр.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя чатыры гады на рэалiзацыю Дзяржпраграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005-2010 гады накiравана 69 трыльёнаў рублёў, паведамiў на пасяджэн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика