21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Скураны халадзiльнiк...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скураны халадзiльнiк...

...Зараз даволi распаўсюджанай стала практыка, калi нават у гарадской кватэры гаспадары замест ваннай ставяць душавую кабiнку (сам некалi планаваў такое). Таму ўвагу не можа не прыцягнуць менавiта гэта прадукцыя, што, працытую сам сябе з ранейшага, па знешнiм выглядзе часам нагадвае касмiчны карабель. Кiраўнiк кiрунку кампанii тлумачыць, што iх вырабы — кiтайскай вытворчасцi, адносяцца да сярэдняга цэнавага сегмента (каштуюць каля 1 тысячы долараў). Разглядаем адну з выстаўленых мадэляў з гiдрамасажам. Тут ёсць душ-шарко, дадатковы масаж вадой пад цiскам ступняў ног, "трапiчны" душ зверху, падсветка, радыё. Пры жаданнi можна падключыць... тэлефон. Спецыяльны вiльгацеўстойлiвы апарат ужо ўбудаваны ў адну са сценак душавой кабiнкi. Прымаючы водныя працэдуры, адначасова можна прымаць уваходныя тэлефонныя званкi, адказваць суразмоўцу. Шкада, сам з душа не пазвонiш... Паколькi ўсталяванне душавой кабiны патрабуе выканання пэўных работ па гiдраiзаляцыi ў памяшканнi, дзе яна будзе знаходзiцца, кампанiя, паводле слоў яе прадстаўнiка, можа дадаткова аказваць такiя паслугi сваiм пакупнiкам.

Што можа быць агульнага памiж прамысловым альпiнiзмам i вышыннымi работамi? Рыштунак, прычым не абавязкова спецыяльны. Колькi было выпадкаў, калi на будоўлях здаралiся няшчасныя выпадкi з-за адсутнасцi цi невыкарыстання работнiкамi хоць бы тых паясоў бяспекi? Ды i пры прыватным будаўнiцтве, калi часам праца iдзе на вышынi, такi рыштунак не зашкодзiць. Тым больш, што за адносна невялiкiя грошы — 120-170 тысяч рублёў — можна набыць сучасную страхоўку ад розных вытворцаў.

Калi казаць пра iнструменты, на выставе асабiста мяне зацiкавiў стужкавы шрубавёрт. Гэта калi шрубы знаходзяцца ў спецыяльнай палiмернай стужцы i менавiта на ёй падаюцца ў iнструмент. Стужкавы шрубавёрт забяспечвае павышэнне вытворчасцi працы пры закручваннi шрубаў у тры-сем разоў! Вельмi зручны для закручвання шрубаў у вуглах, дазваляе працаваць усяго у 15 мiлiметрах ад сценкi, мае сiстэму ручной рэгулiроўкi глыбiнi закручвання. Што, майстры, зацiкавiлiся? Рэч, напэўна, прыемная, толькi цана такой сеткавай мадэлi — 370 еўра. Калi ты не займаешся будаўнiчымi работамi прафесiйна, грошай, бясспрэчна, будзе шкада. Але гэтая фiрма прапануе акцыю для наведвальнiкаў выставы: калi хто набывае ў iх 7 тысяч шрубаў на палiмернай стужцы, атрымлiвае шрубавёрт бясплатна ў арэнду на тры днi.

...Ужо на выхадзе натрапiў на яшчэ адну навiнку. Прадавец-кансультант пацвердзiў, што журналiст "Звязды" быў трэцiм наведвальнiкам выставы, якi звярнуў увагу на яе. Гаворка iдзе пра ноў-хаў, як запэўнiў прадстаўнiк фiрмы: спалучэнне лiчбавых фотаздымкаў з керамiчнай плiткай. Малюнак i сапраўды быў надзвычай рэалiстычным: на фатаграфii-ўзоры з выявай тыгра можна было пералiчыць кожны валасок. Уражанне было такiм, як быццам глядзiш лiцэнзiйны фiльм на DVD. Высветлiлася, што такую плiтку вырабляюць у Маскве ("вось толькi ўчора адтуль даслалi два ўзоры, бачыце, адзiн на пошце раскалоўся"), дзе яна карыстаецца ўстойлiвым попытам. У нас пакуль толькi вывучаюць попыт, таму i цана за квадратны метр пакуль... 1000 долараў! Магчыма, будзе менш, калi пойдуць заказы, патлумачылi мне. На плiтку можна нанесцi любы здымак, прычым настолькi рэалiстычна, што, калi гэта пейзаж, ствараецца ўражанне перспектывы, трохмернай прасторы.

...Будаўнiчая выстава будзе працаваць да 20 сакавiка ўключна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Зараз даволi распаўсюджанай стала практыка, калi нават у гарадской кватэры гаспадары замест ваннай ставяць душавую кабiнку (сам некалi планаваў так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика