...
...
За два месяцы сёлета ў Беларусi знiзiўся продаж рыбы i морапрадуктаў, у тым лiку селядцоў, на 16,7%, сыру — на 5,6%. Павялiчыўся продаж мяса i мясапрадуктаў на 2,9%, алею — на 38,2%, цукру — на 18,4%, крупаў i бабовых — на 17,7%, макаронных вырабаў — на 19,2%, яек — на 2,5% (усё — у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам). У Вiцебску пры правядзеннi земляных работ учора засыпала двух мантажнiкаў. Надзвычайнае здарэнне адбылося ў новым мiкрараёне абласнога цэнтра. У вынiку абвалу грунту земляной траншэi былi засыпаныя мужчыны 1970 i 1946 г.н. Маладзейшага ўдалося выцягнуць сваiмi сiламi, ён са шматлiкiмi траўмамi i пераломамi дастаўлены ў бальнiцу. Другога рабочага выратаваць не ўдалося. Следства праводзiць пракуратура Першамайскага раёна Вiцебска, паведамляе БелТА. Жыхарка Магiлёва купiла "вiртуальную" машыну. Гiсторыя пачалася з абвесткi ў iнтэрнэце аб продажы аўтамабiля "Фальксваген-Гольф-4". Жанчына пачала перапiску з аўтарам абвесткi, перапiска працягвалася 2 тыднi. Затым уладальнiк папрасiў пераслаць грошы — $2390 — i абавязаўся на працягу месяца даставiць аўтамабiль у Беларусь. Жанчына пералiчыла грошы па банкаўскiх рэквiзiтах, што былi названыя прадаўцом. Праз месяц, аднак, не было нi грошай, нi аўтамабiля. Падманутая жанчына звярнулася ў мiлiцыю. Праводзiцца расследаванне. ПОЎНЫ АБЗАЦУ печах Марыупальскага металургічнага камбiната пякуць хлеб, якi павышае патэнцыю. Так на прадпрыемстве прыстасоўваюцца да працы ва ўмовах крызiсу. Выпуск гэтага прадукту асвоiў аграцэх прадпрыемства "Ільiч-Агра-Данбас" — даччыннае прадпрыемтсва меткамбiната. Як тлумачаць тэхнолагi, у склад вырабу ўваходзiць дабаўка "Брыз", якая ўяўляе сабой набор разнастайных траў. Гэта i павышае працаздольнасць, а таксама i патэнцыю прадстаўнiкоў моцнага полу i наогул дабратворна ўплывае на арганiзм. Фiтадабаўкi ўваходзяць у рэцэптуру хлеба "Мальва", "Апетытны". А хутка металургi прапануюць спажыўцам булку "Жэмчуг" для ўмацавання суставаў. У Барселоне ўладальнiцу паба за пастаянныя скаргi суседзяў на шум прыгаварылi да пяцi гадоў пазбаўлення волi. Суседзi сцвярджаюць, што ад гукаў дынамiкаў трэслiся сцены, часта гэта адбывалася з 9 гадзiн вечара да 3 ночы. Наведвальнiкi паба гучна спявалi i крычалi, што таксама не падабалася суседзям. Згодна з прысудам, гаспадынi паба давядзецца выплацiць кожнай з трох сем’яў па 17 тыс. еўра — кампенсацыя за бяссоннiцу i сапсаваныя нервы. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У печах Марыупальскага металургічнага камбiната пякуць хлеб, якi павышае патэнцыю. Так на прадпрыемстве прыстасоўваюцца да працы ва ўмовах крызiсу. В
|
|