Пахаванне можа быць... мастацтвам, цi Як я ледзь не стаў... рытуальным агентам
Пахаванне можа быць... мастацтвам, цi Як я ледзь не стаў... рытуальным агентам
Карэспандэнт "Звязды" атрымаў даволi нечаканае заданне — зрабiць артыкул па сумнай тэме пахавання. Жыццё ёсць жыццё, усе мы там будзем — у iншым свеце. Толькi як мы (нас) праводзiм у апошнi шлях? — iншая справа. Цi дорага "пакiнуць свет", цi проста наогул усё арганiзаваць? На гэтыя пытаннi я i паспрабаваў знайсцi адказы. І адкрыў, напэўна, не толькi асабiста для сябе шмат чаго дзiўнага. Як бы гэта "не па тэме" нi гучала. Адразу прашу прабачэння ў тых, хто нядаўна пахаваў каго-небудзь са сваякоў, сяброў, калег. Мо некаторыя словы, захады пакажуцца iм не вельмi "правiльнымi"?
Нябожчыкi- "мiльянеры" Адразу прашу прабачэння ў тых, хто нядаўна пахаваў каго-небудзь са сваякоў, сяброў, калег. Мо некаторыя словы, захады пакажуцца iм не вельмi "правiльнымi"?
Нябожчыкi- "мiльянеры" Калi чалавек памiрае, дапамога на яго пахаванне налiчваецца з улiкам сярэдняга памеру заработнай платы ў краiне за пазамiнулы месяц адносна месяца смерцi. Дык вось, калi чалавек памёр у лютым, адпаведна "кампенсацыя" ад дзяржавы на яго пахаванне вылiчылася па зарплаце за снежань мiнулага года — а гэта больш за 1 мiльён рублёў. Яшчэ могуць фiнансава дапамагчы прадпрыемствы i арганiзацыi, дзе нябожчык працаваў. Сума ў залежнасцi ад фiнансавага стану прадпрыемства можа быць рознай. У любым выпадку вымяраецца ў некалькiх базавых велiчынях. Плюс яшчэ захавалася ў правiнцыi вельмi моцная традыцыя, калi суседзi збiраюць грошы на вянок, а мо i на некалькi, на памiнкi. А колькi каштуюць паслугi? Самае дзiўнае, калi я патэлефанаваў у адну дзяржаўную структуру, якая ў Вiцебску займаецца пахаваннем, i прызнаўся, што збiраюся напiсаць "на рытуальную тэму", на другiм канцы провада папрасiлi... падрыхтаваць афiцыйны лiст ад iмя рэдакцыi. Вось як! Маўляў, мы тады падрыхтуем пiсьмовы адказ з расцэнкамi. Ну, зразумела, журналiсцкi вопыт дапамог выйсцi з сiтуацыi. I — о цуд! — мне нарэшце адкрылi "таямнiцу". Напрыклад, колькi каштуе выкапаць магiлу. "Вы за агароджай капаць будзеце цi не?" — цiкавiцца супрацоўнiца. Высветлiлася, што ўнутры — у межах агароджы, дзе ўжо ёсць магiлы вашых сваякоў — амаль што 57 тысяч рублёў, а за яе межамi — каля 40. Пракат спецыяльнага транспарту: у межах горада — больш за 31 тысячу рублёў у гадзiну, за межамi — пад 33 тысячы. Як усё запушчана... Ды да перавозкi яшчэ рана. Як прывесцi нябожчыка ў парадак: памыць, пераапрануць, пагалiць, калi трэба? Сваякi, суседзi будуць? Тэлефаную па тэлефоне "109", каб падказалi, куды наогул звяртацца, каб зрабiць усё неабходнае перад пахаваннем. Параiлi ў краму спецыяльнага камбiната. Тэлефаную туды. Расказалi, што самая танная труна каштуе больш за 110 тысяч рублёў, ёсць за 126 тысяч (яны ж розныя ў залежнасцi ад даўжынi бываюць), вянок — 26 тысяч. А колькi памыць нябожчыка? Чую параду — тэлефануйце ў судмедэкспертызу. А тэлефон? Мы не ведаем — гаворыць прадавец. Я зноў набiраю "109". Тлумачу праблему. "I каго вам даць? — пытае аператар. — Патэлефануйце дзяжурнаму судмедэкспертызы". Тэлефаную. Жанчына, выслухаўшы, раiць патэлефанаваць у морг пры гэтай жа ўстанове. Мужчына пацiкавiўся станам нябожчыка: цi няма пролежняў, якi яго рост? Я пра нейкага вiртуальнага мужчыну. У адказ — трэба будзе ўсё падлiчыць. Калi толькi "забальзамаваць" — адна цана, а калi памыць, пераапрануць i пакласцi ў труну — iншая. — Ну, а колькi ў сярэднiм за ўсё — тысяч 100 хопiць? — цiкаўлюся. — Так прыкладна i будзе, — чую ў адказ. Калi чалавек памёр у бальнiцы, там пры моргу можна таксама заказаць адпаведныя паслугi. Спадзяюся, пра расцэнкi там раскажуць хутчэй. Ужо прабачце, але выснову, якую я зрабiў для сябе пасля стасункаў па тэлефоне з супрацоўнiкамi дзяржаўных кантор, — ужо i не ведаю, чаму ў iх так усё "запушчана". Ну, зрабiце сучасную дзяржаўную службу з адзiным тэлефонным нумарам. Каб грамадзянiн проста патэлефанаваў адзiн раз на нейкую "гарачую лiнiю", i яму ва ўсiм хутка дапамаглi. За грошы ж, не за дзякуй. Адпяванне дома праваслаўным святаром (так мне паведамiлi ў канкрэтнай праваслаўнай царкве) каштуе 40 тысяч рублёў, непасрэдна падчас пахавання — 60 тысяч, а яшчэ адпяваць можна i завочна. У вiцебскiм каталiцкiм касцёле Святой Барбары на маё аналагiчнае пытанне канстатавалi, што нiякiх расцэнак няма: колькi захочаце, столькi i ахвяруйце касцёлу... Асабiста быў на адным пасяджэннi абласнога ўзроўню, дзе падчас абмеркавання праблем траўматызму i гiбелi на дарогах, раптам адзiн выступоўца адзначыў: такi дрэнны стан дарог у адным з раёнаў, што, было, нябожчык пры ягонай перавозцы выпаў з труны. Лiтаральна. I пра якi давер мясцовай уладзе можна казаць? Няўжо афiцыйнаму Мiнску i такiя праблемы трэба вырашаць? Але гэта ўжо зусiм iншая тэма. А халадзiльнае абсталяванне ў вiцебскiм моргу пры судмедэкспертызе з’явiлася, як успомнiў адзiн старажыл, дзякуючы мясцоваму чыноўнiку. Ён яшчэ ў гады застою прыехаў забiраць цела памерлага сваяка, ды такi пах непрыемны адчуў, што яго самога амаль вынеслi адтуль. А раней, вiдаць, пра неабходнасць рэканструкцыi морга нiхто з чыноўнiкаў i не думаў. Няўжо самi разлiчвалi на вечнае жыццё? Заканадаўцы... рытуальнай моды У Вiцебску рытуальных прапаноў шмат. Як у той вельмi мною любiмай кнiзе Iльфа i Пятрова. Памятаеце, калi расказвалася, што памерла цешча Кiсы? "У горадзе было так многа рытуальных кантор i цырульняў, што складвалася ўражанне — гараджане нарадзiлiся i жылi, толькi каб наведаць цырульню i памерцi". Ну, далей, верагодна, вы памятаеце. Асабiстае ўражанне прыкладна такое ж i ў мяне склалася. I гэта датычыцца не толькi Вiцебска. Iшлi з калегай па Паставах, адпаведныя шыльды так i кiдалiся ў вочы. Комплексныя рытуальныя паслугi ў абласным цэнтры... Трэба доўга яшчэ пашукаць, да каго звярнуцца. У асноўным вянкi прадаюць, помнiкi робяць i гэтак далей. Неаднаразова чуў, што адно прыватнае прадпрыемства — вельмi надзейная фiрма з добрай рэпутацыяй — займаецца ўсiм. Праверым? У службовым кабiнеце дырэктара дзясяткi пасведчанняў аб перамогах на спецыялiзаваных выставах. Фiрме вось ужо 13 гадоў. Адзначылi мне, што менавiта яны першымi пачалi працаваць кругласутачна. Фiрма — сямейны бiзнэс. У свой час самi сутыкнулiся з праблемай — як годна пахаваць блiзкага чалавека? I, вiдаць, Бог пажадаў, каб потым занялiся такой дзейнасцю. Бiзнэс, зразумела, сам па сабе — нялёгкi хлеб. А тут такi, спецыфiчны. — Да нас спачатку ўважлiва прыглядалiся. Даволi хутка ўсе зразумелi — здаровая канкурэнцыя павiнна быць абавязкова. Цяпер, бывае, супрацоўнiчаем са спецкамбiнатам. Здараецца, труна не па памеры цi што iншае, заўсёды дапаможам дзяржаўным канкурэнтам, — расказвае дырэктар. Медалi за што i дзе ўручылi? На мiжнародных выставах па рытуальным фiтадызайне ў Маскве, Пецярбургу. Прадукцыю адна эксперт нават назвала "шэдэўрамi з Вiцебска". — Эксперты наогул адзначылi, што мы — стваральнiкi новага кiрунку ў рытуальнай фларыстыцы. I сюжэт пра нас паказвалi па расiйскiм тэлебачаннi. I ў спецыялiзаваным часопiсе пра нас ёсць iнфармацыя, — працягвае дырэктар. — Заказваюць тыя ж вянкi ад нашай фiрмы i ў Маскве, Мiнску, нават у краiнах Заходняй Еўропы. Вянкi — шэдэўры насамрэч. Вянкi ў фiрме розныя па цане, а якасць — на ўзровень вышэйшая, чым ад дзяржаўнага камбiната. Дарэчы, тут, паводле слоў кiраўнiка, заказвалi вянок для Васiля Быкава, iншых вядомых людзей — акцёраў, ваенных. А каб ушанаваць памяць вязняў фашызму, якiя загiнулi ў канцлагеры, спецыяльна стварылi адпаведны вянок з элементамi дроту, стылiзаванай робы. А вось вянок з... гадзiннiкам, а гэты — з раялем, а тут скрыпiчны ключ... А наступнае, бадай, ужо сенсацыя. Аказваецца, фiрмовую прадукцыю падрабляюць! Па словах дырэктара, уся фiрмовая прадукцыя мае дзяржаўныя патэнты. Значыць, каб паўтарыць стыль i спосаб вырабу, патрэбны дазвол. Не ўсе, на жаль, гэта разумеюць. У судзе будуць разглядаць канфлiктную сiтуацыю па тэме падробкi. Як адзначае дырэктар, некалькi былых супрацоўнiкаў спрабуюць зараз самастойна працаваць: iх тут усяму навучылi, грошы плацiлi. I з iмi, вiдаць, таксама давядзецца ў судзе высвятляць — чаму без дазволу капiруюць вырабы. Што мяне здзiвiла — труны самыя танныя каштуюць у фiрмовай краме прыкладна столькi ж, колькi i ў дзяржаўнай канторы. Самая дарагая, дубовая, як мне сказалi, — 1,6 мiльёна рублёў. Але могуць вырабiць i больш прэстыжныя — за некалькi тысяч долараў. Паклапацiся пра ўсё пры жыццi! Дарэчы, вось што яшчэ больш мяне здзiвiла: пры жыццi можна заключыць дагавор аб будучым пахаваннi. Напрыклад, вы хочаце, каб дзецi не клапацiлiся нi пра што, не чакалi дзяржаўнай дапамогi, хай i хутка яе можна атрымаць. Прыходзiце, выбiраеце варыянт труны i гэтак далей. Памерлi вы, а таварыш, сын, мацi, нават суседка могуць патэлефанаваць у фiрму, i там зробяць усё як трэба. А як жа iнфляцыя? Усё ж даражэе? Мо гадоў праз 20 труна тая ж будзе каштаваць значна больш. Дык, вiдаць, у такiм выпадку выканаўца зацiкаўлены хутчэй пахаваць клiента? — Ды што вы! — адзначае кiраўнiк. — Нам наогул выгадна, каб жылi такiя заказчыкi як мага даўжэй. Мы ж iх грошы пускаем у абарот. А ў выпадку смерцi зробiм усё як трэба. I, калi кошт матэрыялаў, паслуг павысiцца, нават больш патрацiмся — мы клiентаў, якiя заключаюць такiя дамовы, вельмi цэнiм. I сваякам падкажам — дзе танней можна памiнкi арганiзаваць. У нас ёсць некалькi партнёраў — кавярняў, сталовых, дзе па мiнiмуму трэба аплачваць за абслугоўванне. Ды мы ў любым выпадку пастараемся, каб усё было цывiлiзавана. Фiрма робiць i цынкавыя труны. Нябожчыкаў у iх ужо адпраўлялi ў далёкую Нiгерыю, Германiю, iншыя краiны. Цяпер яшчэ i аптовымi пастаўкамi трунаў, вянкоў прадпрыемства займаецца. Цi патрэбны рытуальны агент? Кiраўнiкi фiрмы ў лiку iншага падзялiлiся "сакрэтамi". У прыватнасцi, спрабавалi прапаноўваць паслугi так званага рытуальнага агента, зразумела, за плату. Гэты спецыялiст мог бы па выклiку прыехаць дамоў да заказчыка. Агент сам выклiча "хуткую", а калi смерць магла быць гвалтоўнай — i мiлiцыю, а потым усё самастойна закажа для нябожчыка, зноў жа i ў арганiзацыi памiнак дапаможа. Быццам, усё гэта зручна сваякам. Ды, як кажуць, не пайшло. На Захадзе такiя спецыялiсты дзейнiчаюць ужо дзясяткi гадоў. У фiрмовай краме я толькi не ўбачыў абутку для нябожчыка (а, напрыклад, касцюм мужчынскi айчыннай вытворчасцi каштуе ад 80 да 95 тысяч рублёў) i труны для дзяцей. Абутак часова сама фiрма не вырабляе. А дзiцячыя труны... Вопытныя спецыялiсты вераць у прыкмету — калi зрабiць труну, абавязкова будзе менавiта для яе нябожчык. А дзяцей шкада. Таму i робяць маленькiя труны толькi на заказ. Пры фiрме дзейнiчае яшчэ адна — тут займаюцца вырабам аксесуараў, афармленнем iнтэр’еру — зусiм iншы кiрунак дзейнасцi. Усяго на прадпрыемстве працуе больш за 50 чалавек. Пры мне некалькi чалавек прыходзiлi, каб уладкавацца на працу. Крызiс, як адзначылi ў фiрме, нiяк не паўплываў на дзейнасць прадпрыемства: добрыя людзi на пахаваннi сваiх блiзкiх не пачалi эканомiць. Расцэнкi паднялiся, але нязначна. Чаму ў Вiцебску няма крэматорыя? I хто такi разумны яшчэ ў савецкiя часы вырашыў, што крэматорый можа быць толькi ў гарадах з насельнiцтвам, большым за мiльён чалавек? А чым горшыя, напрыклад, абласныя гарады? Дарэчы, было — гутарыў з мясцовым начальнiкам ад судовай медыцынскай экспертызы, дык ён за з’яўленне такой спецыфiчнай установы ў правiнцыi. Везцi чалавека на могiлкi, напрыклад, у пасёлак Копцi, што ад Вiцебска за паўгадзiны язды на цягнiку? А на могiлках у межах горада свабодных месцаў штогод усё менш. На некаторых наогул забаронена пахаванне, калi няма месца побач з магiламi сваякоў. I, нагадаю, пiсалi мы, што былi скандалы, калi работнiкi могiлак бралi хабар за права пахаваць чалавека там, дзе афiцыйна гэта не дазваляецца ўжо. Пракуратура разбiралася, вiнаватыя пакараныя. Адкрыццём для мяне, дарэчы, стала наступнае: гадоў праз 25 можна труну пакласцi на тую (сваяка), што ўжо пад зямлёй. Крэматорый недзе на ўскраiне горада мог бы быць вельмi запатрабаваным. Дарэчы, памятаецца, адзiн энтузiяст усё мне скардзiўся: маўляў, не ацанiлi ягоную прапанову мясцовыя ўлады. А ён жа iнвестараў ужо знайшоў. Пры жаданнi сваякоў нябожчыка i цяпер усё-такi можна ўсё арганiзаваць — трэба праз камбiнат, фiрму дамовiцца з уладальнiкамi спецыяльнага транспарту, з дырэкцыяй мiнскага крэматорыя i вырашыць праблему для правiнцыялаў. Абыдзецца гэта ў сотнi тысяч рублёў. Самае дарагое — аплата кiламетражу за перавозку цела. Не хочаце жыць? Асабiстая добрая парада тым, у каго часта ўзнiкаюць думкi пра самагубства. Калi зайсцi ў спецыялiзаваныя пункты i крамы, дзе аказваюць рытуальныя паслугi, i правесцi там хвiлiн 40 мiнiмум, што я зрабiў перад падрыхтоўкай артыкула, то столькi думак адразу розных з’яўляецца. Напрыклад, наконт таго, што ўсе мы некуды спяшаемся, скардзiмся на недахоп грошай, разумення, кахання, а ўрэшце — памыюць нас, пакладуць у труну i... Не веру, што сiтуацыя можа быць такой ужо крытычнай, што, акрамя таго, як накласцi на сябе рукi, iншага выйсця няма. Цi не лепш навучыцца жыць у гармонii з сабой i тымi, хто побач? Не сочыце за здароўем? Не лечыцеся, курыце? Зноў жа туды, зазiрнiце ў спецыялiзаваныя крамы. Пераацэнка каштоўнасцяў гарантаваная. Жыццё працягваецца, вясна на дварэ. Усiм вам жыць да 100 гадоў мiнiмум! Аляксандр ПУКШАНСКI. Вiцебск.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт "Звязды" атрымаў даволi нечаканае заданне — зрабiць артыкул па сумнай тэме пахавання. Жыццё ёсць жыццё, усе мы там будзем — у i
|
|