Ночка-чараўніца
Ночка-чараўніца
Песня мае дзве назвы. Паэт даў загаловак па першым радку "Ой, там за вадою" (як у фальклорных творах), акцэнтуючы ўвагу на маляўнiчасцi мясцiны, дзе разгараецца каханне, на сугучнасцi прыродных з’яў i юнацкiх памкненняў. Кампазiтара ж хвалюе час, бо для кахання гэта вельмi iстотная ўмова. У прыцемках, якiя хаваюць каханкаў ад чужых вачэй, найбольш натуральна выяўляюцца iх пачуццi — i тады стасункi вельмi глыбока i даверлiва напаўняюцца пяшчотай, замiлаванасцю. Якаў Навуменка запiсаў на дыск песню пад назвай "Ночка-чараўнiца". Такi загаловак сведчыць пра аўтарскае паходжанне вакальнага твора, хоць фальклорныя матывы выразна прасочваюцца i ў тэксце, i ў музыцы. А гэтая акалiчнасць робiць песню бяседнай, асаблiва ў юнацкiм асяродку. Верш Івана Цiтаўца Музыка Якава Навуменкi Ой, там над вадою, За пышнай лазою, Дзе слаўся бялёсы туман, Агнём разгараўся I ў сэрцы застаўся Салодкай любовi дурман. У просiнi звонкай Пляткарылi зоркi, I месяц блiшчэў з-пад павек. А лозы маўчалi, А губы шапталi: — Навек, мая радасць, навек! Прыпеў: Ночка, ночка-чараўнiца, Любай не хавай. Дай жа мiлай надзiвiцца, Наглядзецца дай. Ночка, ночка-чараўнiца, Любай не хавай, Пачакай жа, не спяшайся, Наглядзецца дай. Дрыготкiя хвалi Аб шчасцi спявалi, Санлiвая рэчка плыла, Там слоў цёплых чары Спляталiся ў мары, То радасць кахання была. Ой, там над вадою, За пышнай лазою, Дзе буйна чаромха цвiла, Там ночка два лёсы Спляла, нiбы косы, У вузел надзейны спляла. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Песня мае дзве назвы. Паэт даў загаловак па першым радку "Ой, там за вадою" (як у фальклорных творах), акцэнтуючы ўвагу на маляўнiчасцi мясц |
|