21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Больш спажываць, каб добра жыць

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш спажываць, каб добра жыць Аб тым, як уплывае ўзровень i якасць народнага спажывання на барацьбу з крызiсам, наш карэспандэнт гутарыць з вядомым беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя" Л.Ф. Заiкам.

 

— Што наша жыццё — спажыванне. Так можна перайначыць вядомы выраз. I сапраўды, ад нараджэння i да адыходу ў iншы свет чалавек спажывае, спажывае i спажывае... Нездарма самыя распаўсюджаныя рэчы называюцца "таварамi шырокага ўжытку". Аднак сёння працэс спажывання быццам бы затармазiўся. Цi так гэта?

 

— Што наша жыццё — спажыванне. Так можна перайначыць вядомы выраз. I сапраўды, ад нараджэння i да адыходу ў iншы свет чалавек спажывае, спажывае i спажывае... Нездарма самыя распаўсюджаныя рэчы называюцца "таварамi шырокага ўжытку". Аднак сёння працэс спажывання быццам бы затармазiўся. Цi так гэта?

— Не зусiм. На прынцыпах улiку псiхалогii i традыцый спажывання ў многiм пабудавана ўвогуле рынкавая эканомiка. Цiкавыя рэчы з намi часам адбываюцца на спажывецкiм рынку. Ну, скажам, з пачатку гэтага года мы ў вынiку вымушанай дэвальвацыi беларускага рубля i папярэдняга знiжэння зарплаты пад уплывам панiчных чутак значную частку зберажэнняў выдаткавалi на набыццё складанай бытавой тэхнiкi, шмат чаго iншага i не заўсёды патрэбнага. I трэба сказаць, чуццё тады не падвяло людзей, бо цэны потым iстотна скокнулi. Цяпер спажывецкi рынак нiбы рыхтуецца да новых перамен, многiя ўважлiва ловяць чуткi наконт курса долара, яго магчымых ваганняў. Карацей, сiтуацыя на рынку са спажываннем не зусiм пэўная, а таму многiя патэнцыйныя спажыўцы пакуль адклалi пакупкi да лепшых часоў, нешта выгадваюць.

— Скажыце проста i даходлiва для звычайнага спажыўца: што ўвогуле сабой ўяўляе эканамiчнае жыццё краiны з элементарнага пункту погляду чалавека як спажыўца, якi заклапочаны сваiмi паўсядзённымi вялiкiмi i малымi праблемамi?

— Ва ўсiм свеце эканамiчная палiтыка можа ажыццяўляецца двума шляхамi: праз рэалiзацыю "эканомiкi прапановы" цi "эканомiкi попыту". У першым выпадку ўрад стымулюе вытворчасць тавараў, у другiм — спажыванне i выдаткi насельнiцтва. А як у нас? Для даведкi адзначу, што ў Беларусi з сярэдзiны 90-х гадоў працуе сiстэма, якая больш за ўсё адпавядае "эканомiцы попыту".

— Добра гэта цi дрэна?

— Лiчу, што добра, бо пазiтыўны вынiк эканамiчнага развiцця апошнiх гадоў гаварыць сам за сабе. Урад стымулюе рост даходаў працоўнай сiлы, павышэнне мiнiмальнай зарплаты. Але, з iншага боку, такi шлях рызыкуе трапiць пад крытыку. "Эканомiка попыту" можа быць неэфектыўнай i затратнай, нараджаць мноства дысбалансаў. Аб гэтым, мiж iншым, не любяць гаварыць эканамiсты-практыкi.

Каб лепш усвядомiць i зразумець глыбiнныя працэсы ў эканомiцы краiны, трэба зiрнуць на факты i лiчбы статыстыкi. А дакладней, паглядзець, як у нас у апошнiя гады складвалiся суадносiны валавога ўнутранага прадукту (ВУП) i спажывецкага попыту. Будзем лiчыць, што попыт у цэлым задаволены. У нас няма дэфiцыту, а шырокiя прапановы тавараў айчынай i замежнай вытворчасцi робяць працэс спажывання лёгкiм i беспраблемным, што ўвогуле падабаецца людзям. Якасць i цэны — асобная тэма.

Цяпер давайце паглядзiм, як размяркоўваюцца таварныя плынi на рынку. Наш гандаль ужо навучыўся аператыўна рэагаваць нават на нязначныя ваганнi попыту i хутка запаўняе iмпартам новыя нiшы. Гэта добра вiдаць па продажах бытавой тэхнiкi, прадуктаў харчавання i iншых спажывецкiх тавараў. Летась iх iмпарт рос нават хутчэй за ўласную вытворчасць, што, на мой погляд, адлюстроўвае агульную сiтуацыю "дэфектаў" нашага варыянта "эканомiкi попыту".

— Цiкава, а што вы разумееце пад "дэфектамi"?

— Яны ў асаблiвасцi нашага рэгулявання макраэканомiкi, ажыццяўлення палiтыкi даходаў i прыярытэтаў. Калi намаляваць дыяграму дынамiкi росту ВУП i спажывецкага попыту, то да 2001 года краiна падышла з не лепшымi паказчыкамi тэмпаў эканамiчнага развiцця. Думаю, усе памятаюць, як у пачатку дзесяцiгоддзя iнфляцыя з’ядала рэальныя заробкi беларусаў. У той перыяд важна было прастымуляваць павышэнне заработнай платы i даходаў. Iх рост у 2001 годзе на 21% стаў вельмi важным стымулам для ўнутранага спажывання. Нягледзячы на ўзнiклыя дысбалансы памiж аб’ёмамi ВУП i спажывецкiм попытам, гэта мера адыграла станоўчую ролю ў iстотным узняццi спажывання. Але адначасова цярпела эфектыўнасць вытворчасцi i якасць тавараў, завышалiся выдаткi на iх. Нам дапамагло тады i тое, што Расiя таксама ўзялася рэзка павышаць даходы насельнiцтва.

Найбольш адэкватны перыяд збалансавання макраэканамiчных паказчыкаў — 2003-4 гады. Прырост ВУП i ўнутранага рынку адпавядалi адзiн аднаму. Калi ВУП вырастаў на 11%, то гэта дазваляла павялiчыць аб’ёмы продажаў на спажывецкiм рынку на 12,1%. Але ў 2005 годзе пачало назiрацца пашырэнне разрыву памiж прыростам ВУП i даходаў насельнiцтва. "Лiшнiя" грошы ўзялiся ў вынiку павышэння зарплаты i сацыяльных трансфертаў. Даходы i попыт раслi больш высокiмi тэмпамi, чым унутраная канчатковая вытворчасць. I што мы атрымалi?

— Усплеск спажывецкага попыту.

— Правiльна. Насельнiцтва хутка адрэагавала на дадатковыя даходы. Яго паводзiны былi тыповыя для развiцця псiхалогii масавага спажывання. Сiтуацыя нагадвала ўсенароднае вывучэнне азбукi спажывецтва. Людзi ўвайшлi ў азарт. Калi заробленых грошай не хапала (а каму iх хапае, скажыце), многiя пачалi браць крэдыты, што таксама садзейнiчала яшчэ больш хуткай "раскрутцы" ўнутранага попыту. Але крэдыты спрыялi i росту тавараабароту. I гэта пазiтыўна адбiвалася на эканамiчнай сiтуацыi ў краiне.

— Дык у чым тады праблема?

— А яна ў тым, што iмпарт пачаў iстотна апярэджваць экспарт. З 2007 года даходы ад экспарту павялiчваюцца ўжо не на 26%, а на 15%. Ужо тады "эканомiка попыту" мела патрэбу ў сур’ёзнай карэкцiроўцы, бо навiсла пагроза росту дыспрапорцыi памiж мерай працы i мерай спажывання.

— Як увогуле ў святле сусветнага крызiсу сёння адчувае сябе "эканомiка попыту"?

— Так, як мы ставiмся да яе. У Расii, напрыклад, зрабiлi i шырока абвясцiлi аб стаўцы на развiццё попыту на ўнутраным рынку. Там iстотна павялiчваюць пенсii, сацыяльныя выплаты, даходы розных катэгорый бюджэтнiкаў з тым, каб дадатковыя грошы (мiльярды расiйскiх рублёў) спрыялi ажыўленню задач нацыянальнай эканомiкi. А гэта немагчыма без росту спажывецкага попыту. Крэмль таксама пайшоў на скарачэнне фiнансавання на ўтрыманне чыноўнiцтва, а вызваленыя сродкi накiраваў на стварэнне новых працоўных месцаў. На мой погляд, даволi своечасовая антыкрызiсная мера. У нас, вiдаць, пакуль моцна задумалiся над тым, як далей быць з "эканомiкай попыту". Магчыма, над тым, як знайсцi грошы на 30- працэнтнае павышэнне пенсiй. Пытанне, безумоўна, складанае.

— Ведаеце, ёсць вельмi розны попыт: скажам, на свежыя мандарыны зiмой i на жыллё малазабяспечанай сям’i.

— У час спажывецкага буму ўдарнымi тэмпамi раслi цэны на нерухомасць. 1999 год стаў, вiдаць, канцом нiзкiх кватэрных цэнаў. У вынiку рэкорднага паскарэння iх росту ў 2007 годзе кошт аднаго квадратнага метра жылплошчы ўжо дасягаў двух тысяч дол ЗША. Па розных катэгорыях кватэр рост складаў 6-10-разовай велiчынi. Спасылкi будаўнiчых фiрм i арганiзацый на аб’ектыўныя цяжкасцi здаюцца мне непераканаўчымi. Няўжо ў 6 разоў за 7 гадоў выраслi выдаткi i цэны на будаўнiчыя матэрыялы? Асаблiва ў разлiковым доларавым кошце? Вельмi сумняваюся.

Прычына, упэўнены, у iншым. Наша iнфляцыя адлюстроўвае вектары фiнансавых i матэрыяльных iнтарэсаў розных груп уласнiкаў, розных карпаратыўных груп. Хуткi рост дабрабыту насельнiцтва стварыў пажыўнае асяроддзе для эканамiчных мiкробаў, якiя паразiтуюць на новых даходах людзей i тым самым пераразмяркоўваюць грашовыя плынi ў краiне. На жаль, гэтых паразiтаў не адразу заўважыла найвышэйшая эканамiчная ўлада. Цi хутчэй недаацанiла эгаiстычныя карпаратыўныя апетыты i iнтарэсы. Хаця Прэзiдэнт i палiтычнае кiраўнiцтва краiны (i гэта вельмi важна) прынцыпова выступаюць супраць iнфляцыi, аб чым часта адзначаецца ў афiцыйных дакументах. Аднак чамусьцi тыя, хто выдатна робiць вялiкiя грошы на будаўнiцтве i продажы жылля, — так званыя дэвелоперы i трэйдары, праiгнаравалi ўсе ўказы i дэкрэты. Iм здавалася тады, што для iх нiхто не ўказ? Праўда, цяпер пад прымусам новых абставiнаў жыллё патаннела. I гэта добрая навiна.

— Не сакрэт, што працэс цэнаўтварэння ў нашай краiне знаходзiцца пад адносна жорсткiм адмiнiстрацыйным наглядам. Што будзе, калi скасаваць яго?

— Вельмi спрэчна, што цэны адразу рэзка ўпадуць. Гэта хутчэй будзе марудны i пакутлiвы працэс. Два гады таму дырэктары беларускiх прадпрыемстваў баялiся ўздымаць цэны на сваю прадукцыю, хаця былi зусiм не супраць зрабiць гэта. I толькi жорсткi дзяржаўны кантроль утрымлiваў ад гэтага кроку. Але тады варта было толькi зняць кантроль, i такое магло пачацца! Была б эскалацыя цэнаў, бо цэнавай рыначнай канкурэнцыi ў класiчным выглядзе ў нас няма i невядома як хутка яна з’явiцца.

— Як зрабiць, каб у краiне было больш якасных тавараў i паслуг, якiя былi б даступнымi ўсiм слаям насельнiцтва?

— Складана ў двух словах адказаць, але паспрабую. Зразумела, развiваць i дыверсiфiкаваць уласны рынак, стымуляваць новыя пакупкi i ўкладаннi грошай шляхам росту даходаў. I рабiць гэта варта ўжо цяпер. Карацей, варта больш уважлiва прыглядзецца да спраў расiян. "Эканомiка попыту" арыентуецца на доўгатэрмiновае развiццё i падтрыманне ўстойлiвага попыту ўсiх слаёў насельнiцтва.

— Цi будуць увогуле цэны расцi далей?

— Тое, што цэны апошнiм часам значна выраслi, усiх моцна раздражняе, але амаль нiкога не здзiўляе. Насельнiцтва Беларусi мае каштоўны, я нават сказаў, унiкальны досвед жыцця i выжывання ў самых складаных iнфляцыйных умовах. Гэта вельмi важна, асаблiва, у час пераадолення наступстваў глабальнага фiнансавага крызiсу. Але важна памятаць, што выздараўленне эканомiкi суправаджаецца iстотным падзеннем цэнаў. I пасля таго, як яны пройдуць максiмальную адзнаку падзення i пачнуць трохi расцi, пачнецца паступовы выхад з крызiсу.

Гутарыў Леанiд Лахманенка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб тым, як уплывае ўзровень i якасць народнага спажывання на барацьбу з крызiсам, наш карэспандэнт гутарыць з вядомым беларускiм эканамiстам, кiраўн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика