Мiнпрыроды нагадвае аб забароне на выпальванне сухой раслiннасцi
Мiнпрыроды нагадвае аб забароне на выпальванне сухой раслiннасцi
Увага!
Традыцыйна вясеннiя днi пасля сыходу снежнага покрыва — перыяд складанай пажаранебяспечнай сiтуацыi. Прычына гэтаму — выпальванне леташняй сухой травы ўздоўж аўтамабiльных i чыгуначных дарог, на лугах i ўзлесках, раскладванне вогнiшчаў, спальванне ржышча, пажнiўных рэшткаў, смецця. Усё гэта нярэдка прыводзiць да ўзнiкнення пажараў. Як паведамiлi ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, штогод прычынай 10—12% лясных пажараў з’яўляюцца менавiта вясеннiя выпальваннi. У сувязi з наблiжэннем пажаранебяспечнага перыяду Мiнпрыроды нагадвае, што сельскагаспадарчыя выпальваннi i спальванне сухой раслiннасцi на тэрыторыi краiны забаронены. У адпаведнасцi з кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях выпальванне сухой раслiннасцi, траў на пнi, а таксама пажнiўных рэшткаў на палях або непрыняцце захадаў па лiквiдацыi пажараў на зямельных участках цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велiчынь. Законам прадугледжана таксама крымiнальная адказнасць за падобныя парушэннi. Вiктар Кушнараў, "Мiнск—Навiны".
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна вясеннiя днi пасля сыходу снежнага покрыва — перыяд складанай пажаранебяспечнай сiтуацыi. Прычына гэтаму — выпальванне леташняй сухой травы
|
|