Дзень Белага рамонку
Дзень Белага рамонку
У межах акцыi "Белы рамонак", прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам, на сёння ў кiнатэатрах 11 гарадоў Беларусi — Мiнска (к/т "Перамога"), Гомеля (к/т iмя Калiнiна), Рэчыцы (к/т "Беларусь"), Жлобiна (к/т "Радзiма"), Светлагорска (к/т "Юнацтва"), Пiнска (к/т "Прамога"), Салiгорска (к/т "Зорка Венера"), Магiлёва (к/т "Радзiма"), Мазыра (к/т "Мiр"), Вiцебска (Дом кiно), Брэста (к/т "Мiр") запланавана дэманстрацыя сацыяльнай стужкi пра туберкулёз "Падарожжа" (Галандыя, 15 хвiлiн) i мастацкага фiльма "Мулен Руж" (ЗША, Аўстралiя, 2001 г.). Фiльм "Падарожжа" — пра лёс адной сям’i. Адсутнасць пастаяннай працы, неўладкаванасць быту, сямейныя праблемы спрыяюць таму, што хвароба — адкрытая форма туберкулёзу — абвастраецца. Заражаецца ад бацькi i памiрае шасцiгадовая дачка. Сям’я распадаецца... Галоўная гераiня фiльма "Мулен Руж" паступова памiрае ад туберкулёзу, але працягвае спяваць, танцаваць i кахаць. Хвароба не перашкодзiла ёй стаць галоўнай зоркай феерычнага шоу... Непасрэдна каля кiнатэатраў 24 сакавiка будуць усталяваныя перасоўныя флюараграфiчныя апараты "Пульмаэкспрэс", дзе кожны ахвотны можа прайсцi адпаведнае абследаванне. У сталiцы Мiнская гарадская арганiзацыя Чырвонага Крыжа сумесна з супрацьтуберкулёзнымi ўстановамi Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама ўсталююць "Пульмаэкспрэс" 25 сакавiка на тэрыторыi Камароўскага рынку (адкрытыя гандлёвыя рады) з 9.00 да 17.00. Плануецца, што такая акцыя ў сталiцы будзе праводзiцца штоквартальна ў месцах масавага знаходжання. Аналагiчныя акцыi пройдуць яшчэ ў пяцi гарадах рэспублiкi. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У межах акцыi "Белы рамонак", прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з туберкулёзам, на сёння ў кiнатэатрах 11 гарадоў Беларусi — Мiнска (
|
|