21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не заплаціў. Далей... чакай адмовы?

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не заплаціў. Далей... чакай адмовы?

Супрацоўнiкаў аўтапарка накiравалi ў сельгаспрадпрыемства "падымаць" лён. Нiчога незвычайнага, калi б не адна акалiчнасць: час з восенi прайшоў ужо немалы, а аплаты за работу ў гаспадарцы дагэтуль няма. Грошы нiбыта невялiкiя, крыху больш за дзесяць тысяч рублёў на чалавека. Але ўсё адно крыўдна... Зрэшты, яшчэ ў больш пiкантнай сiтуацыi апынулася сама гаспадарка. Бо ў работнiкаў аўтапарка ёсць магчымасць спагнаць свае грошы праз суд. А плюс да таго... адмовiцца ад накiравання "на лён" цi iншую шэфскую дапамогу наступным разам. І прычым без якой-небудзь рызыкi — работа ў сельгаспрадпрыемстве ў працоўныя абавязкi транспартнiкаў нiякiм чынам не ўваходзiць.

Мiж тым, як павiнен адбывацца перавод на лёгкую працу па стане здароўя, цi варта працаваць без дагавора i што павiнен уяўляць сабой разлiковы лiсток? Усё гэта стала тэмамi чарговай "выязной прыёмнай" Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, што была наладжана для жыхароў Горацкага i Дрыбiнскага раёнаў Магiлёўшчыны.

Брыгада будаўнiкоў узяла заказ на рэканструкцыю цэха ў акцыянерным таварыстве. Работа працягвалася два месяцы ўвосенi мiнулага года, але на сёння будаўнiкi пабачылi свае грошы толькi за месяц. Прычым цi не самае цiкавае: нiякiх дамоў з акцыянерным таварыствам нi брыгада ў цэлым, нi кожны яе член паасобку не падпiсвалi.

— Паколькi ў штат акцыянернага таварыства будаўнiкi не прымалiся, атрымаць канчатковы разлiк зараз можна ў парадку грамадзянскай спрэчкi, — адзначае намеснiк начальнiка ўпраўлення прававога забеспячэння i нагляду Дэпартамента дзяржаўнай iнспекцыi працы Вадзiм Браташ. — Тэрмiн падачы заявы ў гэтым выпадку вызначаны ў 3 гады. Аднак варта памятаць: у адрозненне ад спрэчкi працоўнай, падача грамадзянскага судовага iску будзе суправаджацца выплатай дзяржпошлiны. Як правiла, памер такой пошлiны складае 10% ад сумы, якая падлягае спагнанню.

Кропку ў справе, безумоўна, паставiць суд. А спрасцiць разгляд iску павiнен той жа пiсьмовы дагавор падраду, у якiм, у прыватнасцi, неабходна вызначыць такiя пазiцыi, як магчымасцi яго скасавання ў аднабаковым парадку, абавязкi па страхаваннi ад няшчасных здарэнняў i прафесiйных захворванняў, абавязкi работадаўца па ахове працы, тэрмiны аплаты, адказнасць за несвоечасовыя разлiкi — як правiла, гэта 0,15% за кожны дзень затрымкi. Пры гэтым тут трэба нагадаць вядомае правiла: "спачатку дагавор — затым праца". Дарэчы, падкрэслiвае Вадзiм Браташ, у падпiсаннi дагавора павiнен быць зацiкаўлены i работадавец. У адваротным выпадку ён можа несцi адмiнiстрацыйную адказнасць.

Без вакансiй няма варыянтаў

Пасля цяжкага захворвання медыкi настойваюць на пераводзе прыбiральшчыцы на больш лёгкую працу. Больш лёгкай працы ў арганiзацыi няма. Што далей?

— Заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii для наймальнiка закон — перавесцi на лёгкую працу ён павiнен, — кажа Вадзiм Браташ. — Пры гэтым наймальнiк абавязаны зрабiць усё для працаўладкавання згодна з медыцынскiмi рэкамендацыямi, i ў тым лiку наладзiць перанавучанне. Разам з тым, калi патрэбных вакансiй у арганiзацыi проста няма, можа адбыцца звальненне работнiка па стане здароўя, якi перашкаджае выкананню працоўных абавязкаў, з выплатай выхадной дапамогi ў памеры 2-тыднёвага сярэдняга заробку. Тады работнiку застаецца адно — шукаць сабе iншае месца, да прыкладу, з дапамогай службы занятасцi насельнiцтва.

"Больш" ужо за грошы

Работнiк, якi аформлены на 0,5 стаўкi, фактычна знаходзiцца на сваiм працоўным месцы поўны дзень. Цi магчымы такi варыянт?

— Паводле 133 артыкула Працоўнага кодэкса, наймальнiк абавязаны весцi ўлiк часу, якi фактычна адпрацаваў работнiк. Звычайна гэта робiцца ў спецыяльным табелi, дзе пазначаецца, калi пачалося i калi закончылася выкананне працоўных абавязкаў, — тлумачыць Вадзiм Браташ. — Пры гэтым, калi сваю норму работнiк перапрацоўвае, то павiнны рабiцца даналiчэннi зарплаты. I, да слова, у выпадку з’яўлення пытанняў наконт улiку часу i перапрацовак можна звярнуцца ў камiсiю па працоўных спрэчках або ў суд.

Без папярэджання даплаты не знiжаюць

Супрацоўнiкам арганiзацыi знiмаюць даплаты за класнасць i змяншаюць працэнт прэмii. Наколькi гэта законна?

— Пайсцi на такi крок наймальнiк можа, але яго неабходна абгрунтаваць, без такога абгрунтавання рашэнне аб зняццi або змяншэннi даплат можа быць скасавана пасля звароту работнiкаў у суд, — зазначае Вадзiм Браташ. — Да таго ж зняцце або змяншэнне даплат — гэта iстотнае змяненне ўмоў працы. Адпаведна, наймальнiк павiнен папярэдзiць аб iм работнiкаў пiсьмова за месяц, а работнiкам трэба вызначыцца — пагаджацца або не, прычым у выпадку нязгоды магчыма звальненне з выплатай 2-тыднёвай выхадной дапамогi. Але трэба падкрэслiць, што такое папярэджанне неабходна зрабiць абавязкова.

Як "кампенсуюцца" кантракты?

Працягваць або не працягваць кантракт — права наймальнiка. Той жа наймальнiк можа не ўзяць пад увагу працяглы стаж, наяўнасць непаўнагадовых дзяцей, работу ў арганiзацыi пенсiянераў — i новы працоўны дагавор не заключыць. Прычым нiякiх парушэнняў заканадаўства тут не будзе. Аднак дадатковыя гарантыi пэўным катэгорыям супрацоўнiкаў могуць быць вызначаны ў калектыўным дагаворы. Калi такiя гарантыi па працягу кантракта ёсць, iгнараваць iх нельга.

Тым часам не менш вострае пытанне — якой павiнна быць "надбаўка" па кантракце? I цi абавязаны работнiку пры яго падпiсаннi "дадаваць" днi адпачынку?

— Падчас заключэння кантракта работнiку павiнны прадугледзець дадатковае стымуляванне ў выглядзе павышэння тарыфнай стаўкi цi акладу да 50% i выдзяленне да 5 дадатковых дзён водпуску, — распавядае Вадзiм Браташ. — Пры гэтым арганiзацыя можа павялiчыць тарыфную стаўку на 1 цi нават на 0,1 працэнта — такое права ёсць. А вось калi работнiку не дададуць прынамсi 1 "лiшнi" дзень водпуску, то гэта будзе прамым парушэннем заканадаўства.

Дзе "сакрэты", там праблемы

Работнiкам арганiзацыi выдаюць разлiковыя лiсткi па зарплаце. Але ў такiм лiстку пазначана толькi адна лiчба — сума да выплаты. Наколькi гэта правiльна?

— Сёння Працоўны кодэкс дакладна вызначае, што наймальнiк абавязаны выдаваць работнiку яго разлiковы лiсток, — нагадвае Вадзiм Браташ. — Сапраўды, сама форма разлiковага лiстка можа быць адвольнай. Але тое, што тут павiнна ўтрымлiвацца поўная "раскладка" ўсiх налiчэнняў i ўтрыманняў — гэта адназначна.

Як з’яўляецца адназначнай i неабходнасць знаёмства работнiкаў з iх гадавым i месячным планам. Да таго ж план пажадана "даводзiць" пад роспiс. У адваротным выпадку могуць з’явiцца непаразуменнi, а часам — i сур’ёзныя праблемы.

Вымовы як выключэнне

Выпускнiка з "чырвоным дыпломам" накiроўваюць па размеркаваннi, як мае быць, малады спецыялiст едзе i адпрацоўвае больш за год. А пасля заяўляе аб жаданнi паступаць i атрымаць другую вышэйшую адукацыю... Вынiк аказваецца нечаканым. За непрацяглы час малады спецыялiст атрымлiвае некалькi вымоў, яго звальняюць i патрабуюць кампенсаваць выдаткi на навучанне. Прычым да канца тэрмiну размеркавання на працу ў iншае месца, зразумела, нiхто не прымае.

— Звальненне маладога спецыялiста да заканчэння тэрмiну размеркавання забараняецца, за выключэннем некаторых выпадкаў, аднак да такiх выпадкаў, у прыватнасцi, адносiцца i сiстэматычнае невыкананне або неналежнае выкананне працоўных абавязкаў пры выкарыстаннi дысцыплiнарных спагнанняў, — кажа Вадзiм Браташ. — Пры звальненнi на такой падставе наймальнiку на працягу 3 дзён неабходна паведамiць аб гэтым у камiсiю па размеркаваннi навучальнай установы, а камiсiя на працягу месяца павiнна вырашыць — вызваляць выпускнiка-"бюджэтнiка" ад кампенсацыi выдаткаў за навучанне або не. Выйсце для маладога спецыялiста? Шлях першы — звярнуцца ў суд з iскам аб аднаўленнi на працы. А шлях другi — звярнуцца ў камiсiю па размеркаваннi з просьбай накiраваць у iншае месца або выдаць даведку аб самастойным працаўладкаваннi. Прычым у выпадку прыняцця станоўчых рашэнняў плацiць ужо не давядзецца.

Разам нельга паасобку

I яшчэ адна няпростая сiтуацыя. Малады спецыялiст, якi працуе па размеркаваннi, узяў шлюб. Сёлета жонка таксама заканчвае навучальную ўстанову i становiцца маладым спецыялiстам. Цi абавязаныя жонку накiраваць на працу ў адзiн населены пункт з мужам?

— Вызначана, што малады спецыялiст-жонка i малады спецыялiст-муж цi наадварот накiроўваюцца на працу ў адзiн населены пункт па магчымасцi, iнакш кажучы, казаць, што такi варыянт з’яўляецца абавязковым, нельга, — заўважае Вадзiм Браташ. — Разам з тым можна паспрабаваць вырашыць пытанне аб "сумесным" накiраваннi ў адзiн населены пункт цi аб выдачы мужу або жонцы так званага "свабоднага дыплому" праз камiсiю па размеркаваннi навучальнай установы. I ў сваю чаргу ёсць магчымасць абскардзiць рашэнне гэтай камiсii непасрэдна ў Мiнiстэрстве адукацыi.

Сяргей ГРЫБ.

Мiнск-Горкi.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкаў аўтапарка накiравалi ў сельгаспрадпрыемства "падымаць" лён. Нiчога незвычайнага, калi б не адна акалiчнасць: час з восенi прай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика