КЕМЛІВЫ КАНТРАЛЁР
КЕМЛІВЫ КАНТРАЛЁР
Паўтары-дзве тысячы расiйскiх рублёў — у такую суму была ацэнена фальшывая адзнака ў пашпарце i мiграцыйнай карце, якую ставiў 22-гадовы беларускi кантралёр аддзела памежнага кантролю "Новая Гута" ў дакументах гастарбайтараў з Сярэдняй Азii, якiя працуюць у Расii. Сутнасць у тым, што па расiйскiх законах замежныя грамадзяне, якiя працуюць на тэрыторыi РФ, праз пэўны тэрмiн павiнны працягваць час рэгiстрацыi. Калi рабiць усё па законе, трэба спачатку пакiнуць краiну, а потым наноў у яе ўехаць. Пацвярджэннем гэтага з’яўляюцца адзнакi аб перасячэннi мяжы ў пашпарце i мiграцыйнай картцы. Прыдатныя таксама i адзнакi аб перасячэннi дзяржаўнай мяжы Рэспублiкi Беларусь, з якой у расiян адзiная мытная прастора. Як зрабiць з гэтай сiтуацыi прыбытковы бiзнэс, скемiў малады супрацоўнiк памежнай службы. На працягу двух месяцаў ён разгарнуў даволi маштабную дзейнасць. Яго клiенты карысталiся паслугамi "ганца", якi перадаваў дакументы пачкамi адной з супрацоўнiц страхавых органаў, што звычайна дзяжураць у пунктах пропуску. Тая, у сваю чаргу, везла паперы штампаваць у Гомель. Фiктыўныя адзнакi кантралёр рабiў падробленымi клiшэ-нумаратарамi. Па iнфармацыi Камiтэта дзяржбяспекi, за два месяцы малады чалавек дапамог атрымаць фальшывую рэгiстрацыю ў Расii больш чым 150 гастарбайтэрам. Апошнiя адбiткi ў партыi пашпартоў грамадзян Узбекiстана за агульную суму 19,5 тысячы расiйскiх рублёў былi пастаўлены на мiнулым тыднi. Бiзнэс памежнiка-прадпрымальнiка сумеснымi намаганнямi прыпынiлi супрацоўнiкi органаў памежнай службы i УКДБ па Гомельскай вобласцi. У дачыненнi да кантралёра i адной з найбольш актыўных яго памагатых — супрацоўнiцы страхавой арганiзацыi — узбуджана крымiнальная справа па артыкуле "Махлярства, здзейсненае групай асобаў", якi прадугледжвае да пяцi гадоў пазбаўлення волi. Цiкава, што калi б малады чалавек адзначаў дакументы сапраўдным штэмпелем, пакаранне было б iншым — па артыкуле за выкарыстанне службовага становiшча. Iрына АСТАШКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўтары-дзве тысячы расiйскiх рублёў — у такую суму была ацэнена фальшывая адзнака ў пашпарце i мiграцыйнай карце, якую ставiў 22-гадовы беларускi кан |
|