ТАРПЕДА выйграла Залатую шайбу
ТАРПЕДА выйграла Залатую шайбу
У выхадныя ў Гродна завяршылiся ХІII рэспублiканскiя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў па хакеi "Залатая шайба" на прызы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь у старэйшай узроставай групе. Пераможцай турнiру стала каманда "Тарпеда", якая выступала ад Магiлёўскай вобласцi. У фiнальным паядынку магiлёўскiя хакеiсты перайгралi каманду "Тарнада" з Мiнска, якая i стала сярэбраным прызёрам. Бронзавыя ўзнагароды заваявалi гаспадары турнiру — каманда "Прынёманскi". Усе ўдзельнiкi спаборнiцтваў атрымалi памятныя прызы ад аднаго з арганiзатараў — Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба. У сёлетнiх спаборнiцтвах у квалiфiкацыйных турнiрах удзельнiчала ў дзвюх узроставых групах каля 20 тысяч юных хакеiстаў. Дарэчы, першы турнiр "Залатая шайба" прайшоў 45 гадоў таму. У 1996 годзе ў Беларусi гэтыя спаборнiцтвы былi адноўленыя. Iх асноўная мэта — прыцягненне школьнiкаў да здаровага ладу жыцця. Фiнальныя спаборнiцтвы "Залатая шайба" ў малодшай узроставай групе адбудуцца 24-27 сакавiка ў Пружанах. Алена КРАВЕЦ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя ў Гродна завяршылiся ХІII рэспублiканскiя спаборнiцтвы сярод дзяцей i падлеткаў па хакеi "Залатая шайба" на прызы Прэзiдэнта Рэсп |
|