Ярыла
Ярыла
У сувязi з прыродна-касмiчнымi ўмовамi зоны рассялення ўсходнiх славян i надыходу доўгачаканага перыяду падрыхтоўкi да пачатку сельскагаспадарчых работ вялiкай павагай карыстаўся той момант у руху Сонца, калi дзень станавiўся роўным ночы, г.зн. дзень вясновага раўнадзенства. Менавiта да дня вясновага раўнадзенства — 21 сакавiка — нашыя продкi прымеркавалi пачатак новага года. Не выпадкова свята ў гонар славянскага бога Сонца — Ярылы — атрымала назву Вялiкдзень (вялiкi, значны). l Ярыла — старажытны славянскi бог урадлiвасцi, якi ўвасабляў вясновае абуджэнне прыроды (корань яр- у рускай, беларускай, украiнскай мовах азначае малады, вясновы, поўны сiл, новы). Ярыла паўстае ў выглядзе прыгожага юнака, якi гарцуе па палях на белым канi, у былым адзеннi, на яго галаве — вянок з вясновых кветак i траў. l Па народных уяўленнях, там, дзе праехаў Ярыла, хутчэй абуджаюцца пупышкi на дрэвах, пачынаюць квiтнець сады, узыходзiць збажына i г.д. l Акрамя таго, Ярыла сiмвалiзаваў абуджанае вясной каханне ў сэрцах дзяўчат i юнакоў: "погляд яго п’янiць стрэчнага i ахоплiвае сэрцы каханнем", "на каго паглядзiць, у таго ў сэрцы разгарыцца каханне". l У дзень святкавання Ярылы дзяўчаты апраналi самае лепшае адзенне, на галаву надзявалi вяночкi з вясновых кветак i траў, затым абiралi самага прыгожага юнака, саджалi яго на каня, вазiлi па палях i спявалi абрадавыя песнi. l Да Ярылы звярталiся з просьбай аб цёплым леце, добрым ураджаi, каханнi. l Валачобнiкi абыходзiлi ўсе падворкi, вiншавалi гаспадароў з надыходным новым годам, жадалi здароўя, добрага ўраджаю i сямейнага дабрабыту. l Народнае гулянне — карагоды, песнi, гульнi — працягвалiся ўвесь дзень i заканчвалася ўначы каля вогнiшчаў, якiя раскладалi на пагорку, на ўзвышшы. l "Пахаванне Ярылы" звычайна прымяркоўвалi да дня летняга сонцастаяння, таму што зерне ўжо прарасло новым коласам — дало ўраджай, а Сонца страчвала моц, iшло на спад. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з прыродна-касмiчнымi ўмовамi зоны рассялення ўсходнiх славян i надыходу доўгачаканага перыяду падрыхтоўкi да пачатку сельскагаспадарчых рабо
|
|