У Мiнску выберуць Мiс Інтэркантыненталь
У Мiнску выберуць Мiс Інтэркантыненталь
Кантракты на ўдзел у гэтым конкурсе падпiсалi ўжо 45 краiн Правядзенне фiнальнай часткi мiжнароднага конкурсу прыгажосцi ў беларускай сталiцы адбудзецца па дамоўленасцi памiж Сусветнай арганiзацыяй прыгажосцi i тэлеканалам АНТ. "Сусветная арганiзацыя прыгажосцi звярнула ўвагу на нашу краiну пасля конкурсу "Мiс Беларусь", — расказала прэс-сакратар тэлеканала Алiна Праваторава. — Пра гэта яскравае шоу стала вядома далёка за межамi Беларусi". Тым больш, што ў лiстападзе 19-гадовая мiнчанка Любоў Яковiна стала другой вiцэ-мiс на конкурсе "Мiс Iнтэркантыненталь-2008", якi праходзiў у Польшчы. Гэта яшчэ больш падштурхнула арганiзатараў шоу да думкi правесцi чарговы конкурс менавiта ў Мiнску. Так што ў вераснi да нас прыедуць прыгажунi з усяго свету. Зрэшты, з усяго — гэта напэўна гучна сказана. На гэты момант, паводле слоў дырэктара еўрапейскага аддзялення Сусветнай арганiзацыi прыгажосцi Дэтлефа Турсiса, кантракт падпiсаны з 45 краiнамi, але гэта лiчба не канчатковая — звычайна колькасць удзельнiц конкурсу ад 60 да 80 чалавек. "У асноўным мы праводзiлi конкурс у паўднёвай частцы планеты, але нiшто не перашкаджае паспрабаваць i ва ўсходняй, — разважае Дэтлеф Турсiс. — Тым больш, што ў Мiнску ёсць на што паглядзець. Я ўпэўнены, што дзяўчатам, якiя прыедуць, спадабаецца ў вас — архiтэктура, стыль, людзi. Без сумнення, з нашым вопытам i магчымасцямi тэлеканала, мы арганiзуем фантастычнае шоу". Папярэдне для правядзення конкурсу разглядаюцца дзве пляцоўкi ў Мiнску — Палац спорту або Палац Рэспублiкi. На якiм з палацаў спыняць свой выбар арганiзатары, пакуль не вядома. Нагадаем, i там, i там у свой час праходзiла шоу "Мiс Беларусь". Удзельнiцы "Мiс Iнтэркантыненталь-2009" прабудуць у Беларусi два тыднi. Прычым, акрамя рэпетыцый i фотасесiй, палову гэтага тэрмiну зойме культурная праграма — наведванне славутасцяў, экскурсii па знакавых турыстычных аб’ектах i г.д. Даведка Мiжнародны конкурс "Мiс Iнтэркантыненталь" быў заснаваны ў 1971 годзе. Пераможцы i прызёры яго, як правiла, робяць прафесiйную кар’еру мадэляў. Акрамя таго, конкурс адметны сярод iншых сваiм галоўным прызам — карона пераможцы пад назвай Оriental Holy Water каштуе 361 тысячу долараў, i гэта самая дарагая карона з усiх мiжнародных конкурсаў прыгажосцi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правядзенне фiнальнай часткi мiжнароднага конкурсу прыгажосцi ў беларускай сталiцы адбудзецца па дамоўленасцi памiж Сусветнай арганiзацыяй прыгажосцi |
|