21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Танцуюць... не ўсе

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Танцуюць... не ўсе

Вызначылiся паўфiналiсты праекта "Зорныя танцы", якi з’яўляецца нацыянальным адборачным турам на мiжнародны конкурс "Танцавальнае Еўрабачанне". Як i песенны адбор, яго праводзiць у нашай краiне Белтэлерадыёкампанiя.

Спачатку ў "Зорныя танцы" арганiзатары запрасiлi крыху больш за 30 чалавек — папулярных выканаўцаў, спартсменаў, акцёраў i тэлевядучых; але да фiнiшу першага тура колькасць удзельнiкаў вырасла да 39 чалавек. Некаторыя "зоркi", даведаўшыся аб праекце, папрасiлiся ў яго звыш квоты.

Але ў другi тур прафесiйнае журы на чале з мастацкiм кiраўнiком праекта — старшынёй Беларускай федэрацыi танцавальнага спорту, дырэктарам Белдзяржцырка Таццянай Бандарчук — прапусцiла строга па плану толькi 8 чалавек. Усiм удзельнiкам давялося здаваць iспыты па танцах лацiнаамерыканскай i еўрапейскай праграмы, i тут ужо ўсё тайнае зрабiлася яўным — хто прапускаў заняткi на працягу месяца, а хто, наадварот, браў дадатковыя ўрокi, каму дапамагла ранейшая танцавальная падрыхтоўка, а каму — прыродная гнуткасць i пачуццё рытму... Пасля падлiку балаў пуцёўкi ў паўфiнал адбору на "Танцавальнае Еўрабачанне" атрымалi спявачкi Іскуi Абалян i Венера, спявак Аляксей Хлястоў, удзельнiк гурта "Тяни-Толкай" Кiрыл Клiшэвiч, тэлевядучыя Вiкторыя Сянкевiч i Дзмiтрый Карась, гiмнастка Юлiя Раскiна, акцёр Руслан Чарнецкi. Усiм iм Беларуская федэрацыя танцавальнага спорту падабрала партнёраў — прафесiйных танцораў.

Ужо ў красавiку штотыднёва па суботах новаствораныя пары будуць дэманстраваць перад журы падрыхтаваныя танцавальныя нумары. Дзве пары, якiя набяруць найменшую колькасць балаў, стануць кандыдатамi на выбыванне — але адну з iх змогуць выратаваць СМС-галасаваннем тэлегледачы. Таксама гледачы вырашаць у фiнале, хто стане пераможцам "Зорных танцаў" i стане прадстаўнiком Беларусi на "Танцавальным Еўрабачаннi-2009" у Баку. Нагадаем, два папярэднiя танцавальныя конкурсы Беларусь транслiравала, але ўдзел бярэ ўпершыню.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вызначылiся паўфiналiсты праекта "Зорныя танцы", якi з’яўляецца нацыянальным адборачным турам на мiжнародны конкурс "Танцавальнае Еўраб
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика