Тыдзень лесу-2009 пройдзе як эстафета па ўсiх рэгiёнах Беларусi
Тыдзень лесу-2009 пройдзе як эстафета па ўсiх рэгiёнах Беларусi
Сёлетняя агульнарэспублiканская акцыя "Тыдзень лесу-2009", прымеркаваная да Года роднай зямлi запланавана своеасаблiвай эстафетай па рэгiёнах краiны ў перыяд з 4 па 24 красавiка. 4 красавiка старт будзе дадзены ў паўднёвых абласцях Беларусi — Гомельскай i Брэсцкай, з 11 па 18 красавiка акцыя пройдзе ў Мiнскай, Магiлёўскай i Гродзенскай абласцях. Завершыць "Тыдзень лесу-2009" паўночны рэгiён краiны — Вiцебшчына. Тут акцыя будзе праходзiць з 18 па 24 красавiка. Практычная дапамога лесаводам ад добраахвотнiкаў — не мэта акцыi. Яе галоўныя задачы — прыцягнуць увагу грамадскасцi да значнай ролi лясных рэсурсаў у забеспячэннi эканамiчнай, экалагiчнай i харчовай бяспекi краiны. Акцыя таксама дасць магчымасць людзям, якiя асаблiва не ўяўляюць сабе працу лесаводаў, блiжэй пазнаёмiцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якiмi намаганнямi i працай ствараюцца i захоўваюцца нашы лясы. І, вядома ж, зрабiць свой асабiсты ўнёсак у гэтую справу: пасадзiць уласнае дрэва ў Год роднай зямлi. Па пытаннях удзелу ў акцыi можна звяртацца ў Мiнiстэрства лясной гаспадаркi па тэлефоне ў Мiнску 220 42 42. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетняя агульнарэспублiканская акцыя "Тыдзень лесу-2009", прымеркаваная да Года роднай зямлi запланавана своеасаблiвай эстафетай па рэгiёна |
|