21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гаспадар птушынага каўчэга

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гаспадар птушынага каўчэга

52 шпакоўнi i дуплянкi размясцiў Уладзiмiр Жукоўскi на сваёй сядзiбе ў вёсцы Дзеколы i назiрае, як вяртаюцца да iх крылатыя певуны.

Калi ў чалавеку закладзена пачуццё прыгожага, то яно абавязкова праявiцца, i гэта не залежыць ад таго, якая ў яго спецыяльнасць i дзе ён працуе. З Уладзiмiрам Жукоўскiм я пазнаёмiўся завочна. У раёнцы пачалi друкавацца яго невялiкiя нарысы — замалёўкi з прыроды. Напiсаныя з натуры эпiзоды прыцягнулi ўвагу, захацелася сустрэцца з чалавекам, якi ведае так блiзка прыроду.

Вёска Дзеколы прыцiснулася да лесу на ўскрайку Баранавiцкага раёна, а за ёю — бясконцы лясны масiў аж да Слонiма.

— Падчас службы мне так абрыдла пустыня з тундрай, то калi пайшоў у адстаўку, падаўся на радзiму. Моцна знудзiўся па дрэвах i лесе, да якога прывык з дзяцiнства. Вось i асеў у бацькавай хаце — злiўся з Прыродай, — растлумачыў У. Жукоўскi сваю цягу да птушак i лесу.

Суседзi напачатку глядзелi на Уладзiмiра Уладзiмiравiча насцярожана. Не маглi зразумець, для чаго ён саджае лазу, вярбу цi дубы — набярэ ў кiшэню жалудоў i тыкае ў зямлю. А гэтага дабра, здавалася б, наўкол хапае. Ды не.

З лазы, якая пасаджана на ўчастку ў Жукоўскага, можна плесцi кошыкi — гатункаў лазы многа. І дубкi не такiя, як у лесе, i вярба iншая...

Але мяне найбольш уразiлi шпакоўнi i дуплянкi, якiмi ўчастак наўкол хаты нашпiгаваны, як у спраўнай гаспадынi булка разынкамi. Шпакоўнi на дрэвах, плоце, пры будынках, сярод кустоў...

У птушак ёсць выбар. Толькi шпакi вывелi дзяцей, як iх месца займаюць стрыжы. Яны прылятаюць пазней i селяцца ў домiкi. Дзятлы-галоўкi, сiнiцы выбiраюць дуплянкi, а ў адным аб’ёмным дупле летась пасялiлiся ўдоды — птушкi прыгожыя i даволi рэдкiя.

А калi гаспадыня Фаiна Уладзiмiраўна кормiць курэй, то тут жа да iх далучаюцца аўсянкi i iншыя лясныя птушкi.

Аднойчы Жукоўскiя падабралi маладога падраненага шуляка-канюка. Птушка ачуняла, а каб шуляку весялей жылося, падсадзiлi да яго курыцу. I жылi разам, але неяк гаспадары вярнулiся з горада — а ад курыцы толькi пер’е.

У Дзень птушак шуляка выпусцiлi, а суседзям сказалi, што аддалi ў заасад. Людзi пры лесе гэтую птушку не любяць, бо часта куранят крадзе. Але шуляк зрэдку наведвае Жукоўскiх — робiць кругi над iх сядзiбай ды з вышынi голас падае.

Паспрабавалi прыручыць i дзiкiх галубоў. Галубка ўжо села на яйкi, як з’явiўся залётнiк. Буркаваў голуб, буркаваў побач на дрэве, нават гняздо пачаў рабiць, i не вытрымала дзiкая галубка — паляцела з "кавалерам".

Непадалёку працякае лясная рэчка Лахазвянка, у якой водзiцца стронга, а летам тут з году ў год дзярэ горла драч. Як толькi наступае вечар, пачынаецца песня, пад якую заснуць няпроста.

Спявае iвалга i адводзяць душу салаў’i, але самыя любiмыя птушкi ў Жукоўскiх усё ж шпакi.

— Яны вестуны вясны, iх чакаеш, i з iх прылётам усё наваколле ажывае. Першая песня, якую чуеш — песня шпакоў, — кажа гаспадар птушынага каўчэга.

Вось толькi буслы не спяшаюцца рабiць гняздо на слупе, якi закапаны ў цэнтры ўчастка. Мне падалося, што, магчыма, кола ўзнята нiзкавата, хоць можа быць i iншая прычына.

Колькi неабходна было аддаць часу, каб змайстраваць столькi шпакоўняў, а многiя з iх яшчэ i аздобленыя дэкаратыўнымi элементамi. Трэба, каб чалавек быў апантаны iдэяй аховы птушак, бо Жукоўскi яшчэ i кальцуе iх.

Уладзiмiр Уладзiмiравiч разам з жонкай з’яўляюцца сябрамi арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" i бываюць у сталiцы, каб разам з калегамi вырашаць праблемы, звязаныя з аховай птушак, навакольнага асяроддзя.

Мiкалай Драздоў, якi некалi вёў на тэлебачаннi праграму "У свеце жывёл", уручыў Уладзiмiру Жукоўскаму медаль за ахову навакольнага свету.

Вядома, не толькi птушкi адчуваюць сябе прывольна на сотках Жукоўскiх. Неяк тут ужываюцца вожыкi i вужы. Першыя вечарам выводзяць дзяцей на прагулку, а другiя каля капы сена пакiдаюць старую скуру. Здаралася, што i лiсiцы рабiлi набегi. З iмi давялося пазмагацца, бо курэй на ўчастку паменшала.

Дзiкiя свiннi паводзяць сябе нахабна i рыюць зямлю побач з агароджай. Часта можна ўбачыць i дзiкiх коз, а вось ласёў стала менш, гадоў з дзесяць таму i яны выходзiлi з лесу.

У Жукоўскага ёсць сваё тлумачэнне назвы вёскi. На яго думку, некалi тут была кузня i калi нехта з суседнiх вёсак шукаў яе, то мясцовыя казалi, што кузня там, дзе колы. Вось i ўзнiкла назва Дзеколы.

А чаму б не заняцца Жукоўскiм агратурызмам? Сёння так модна разважаць на гэту тэму.

— Аднойчы ў нас была размова наконт гэтай iдэi. Сабралiся тутэйшыя людзi i цiкавяцца, што гэта за такi турызм на вёсцы. Кажу, што за начлег з чалавека бяруць 25 долараў у суткi, а калi яго кармiць, то даплата асобная. Усе пагадзiлiся, што задума добрая. А я дзеля жарту сказаў, што калi нехта з жанчын знойдзе з французам цi англiчанiнам агульны iнтарэс, то можна мець i дадатковы заробак. "О-о-о, не-е, у нас такое не пройдзе, — абурылася немаладая кабета i пайшла дамоў, ляпаючы гумавымi ботамi — адна штанiна ў боце, другая вылезла, — расказаў Уладзiмiр Уладзiмiравiч i дадаў: — Усё гэта больш складана. Шашлыкi, лазня ды рыбалка — вось i ўсе забавы для турыстаў, што прапаноўваюцца iм на вёсцы. На маю думку, кожная агратурыстычная сядзiба павiнна мець сваё аблiчча, адрознiвацца ад iншых — нечым здзiўляць замежнага госця".

Калi гаспадар праводзiў мяне да цягнiка, то паскардзiўся на недахоп часу. Маўляў, трэба было б яшчэ невялiкую сажалку выкапаць, каб для жывога было больш раздолля, не шкодзiла б яшчэ нешта выразаць з дрэва цi вылепiць з глiны...

А мне падумалася, што Жукоўскi — шчаслiвы чалавек, бо колькi пенсiянераў, маладзейшых за яго, не ведаюць, што рабiць з гэтым часам — самым каштоўным, што адпушчана чалавеку.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
52 шпакоўнi i дуплянкi размясцiў Уладзiмiр Жукоўскi на сваёй сядзiбе ў вёсцы Дзеколы i назiрае, як вяртаюцца да iх крылатыя певуны. Калi ў чалавеку з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика