Прыбалтыку чакае эканамічны крах
Прыбалтыку чакае эканамічны крах
Эканомiку краiн Балтыi можа разбурыць цвёрдая прывязка нацыянальных валют да курсу еўра. Уплывовы брытанскi банк Rоуаl Bаnk оf Sсоtlаnd прадракае ёй крах i наступную буйную дэвальвацыю мясцовых валют. Па меркаваннi банкiраў, захаванне цвёрдай прывязкi валют краiн Балтыi да курсу еўра ва ўмовах цяжкага крызiсу з’яўляецца "ўнiкальным i экстрэмальным" феноменам, якi можа выклiкаць падзенне нацыянальных ВУП. Сiтуацыя, якая ствараецца, можа завяршыцца небяспечным сацыяльным i палiтычным крызiсам, калi насельнiцтва Лiтвы, Латвii i Эстонii задасць сваiм уладам пытаннi адносна "кошту" падобнай палiтыкi. У пачатку сакавiка кiраўнiцтва Еўрасаюза адмовiла Латвii, Лiтве i Эстонii ў неадкладным прыняццi ў зону еўра, матываваўшы гэта тым, што краiны Балтыi не прайшлi пакуль што працэс падвядзення сваiх эканомiк пад стандарты еўразоны. У Афганiстане падарвалi аўтобусСем чалавек загiнулi i дзевяць былi параненыя ў вынiку выбуху мiкрааўтобуса на ўсходзе Афганiстана ў правiнцыi Хост. Бомба была закладзеная каля дарогi. Загiнулыя i параненыя — мiрныя жыхары. Сярод загiнулых — адна жанчына. Па словах прадстаўнiка мiнiстэрства ўнутраных спраў, выбуховае прыстасаванне было самаробным. Правiнцыя Хост знаходзiцца на мяжы з Пакiстанам, i ў гэтым раёне часта адбываюцца сутыкненнi памiж баявiкамi i амерыканскiмi войскамi. "НАТО, гоў хоўм!"У порт Севастопаля зайшоў фрэгат ЗША Klаkring, якi жыхары горада сустрэлi масавай акцыяй пратэсту. На прычале Графскай прыстанi сабралася каля 500 працiўнiкаў уступлення Украiны ў Паўночнаатлантычны альянс. Яны высоўвалi лозунгi "НАТО, гоў хоўм", у бок судна ляцелi паветраныя шары з надпiсам "НАТО — не". Падчас заходу карабля ў порт памiж фрэгатам i прыстанню пастаянна курсiраваў катэр з украiнскiмi спецназаўцамi, якiя наставiлi зброю на людзей. Па iх словах, гэта рабiлася, каб пазбегнуць правакацый. Амерыканскi вiрус — прычына крызiсуПрэм’ер-мiнiстр Італii Сiльвiа Берлусконi назваў сусветны фiнансавы крызiс "амерыканскiм грыпам". Паводле яго слоў, гэты "вiрус пашкодзiў здаровае цела" iтальянскай эканомiкi. Берлусконi параўнаў тое, што адбываецца ў свеце, з цяжкай iнфекцыяй, прычынай якой стаў "невядомы грып з ЗША". "Дакладнае лячэнне новай хваробы дагэтуль не вынайдзена", — сказаў ён, дадаўшы, што ў Iталii сiмптомы таксама пачынаюць адчувацца. Аднак, па меркаваннi Берлусконi, яго краiна хутка акрыяе ад крызiсу дзякуючы сваёй здаровай банкаўскай сiстэме i нiзкаму ўзроўню запазычанасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эканомiку краiн Балтыi можа разбурыць цвёрдая прывязка нацыянальных валют да курсу еўра. Уплывовы брытанскi банк Rоуаl Bаnk оf Sсоtlаnd прадракае ёй к
|
|