21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларускіх вайскоўцаў будуць кармiць па-новаму

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускіх вайскоўцаў будуць кармiць па-новаму

Да канца года ў беларускай армii будуць уведзеныя новыя агульнавайсковыя пайкi. Пра гэта паведамiў намеснiк мiнiстра абароны РБ, начальнiк тылу ўзброеных сiлаў генерал-маёр Аляксандр Балiгатаў.

Набор прадуктаў, якiмi забяспечваюцца салдаты тэрмiновай службы, крыху зменены — як адзначыў намеснiк мiнiстра, "з улiкам асаблiвасцяў вучэбна-баявой падрыхтоўкi розных вайсковых кантынгентаў, уздзеяння на арганiзм фактараў навакольнага асяроддзя, а таксама прынцыпаў збалансаванага харчавання". Напрыклад, замест прызначаных раней 100 грамаў хлеба ў пайку цяпер — булачка з пшанiчнай мукi, замест 100 грамаў мяса — 80 грамаў каўбасных вырабаў, а тлушчы жывёльнага паходжання яшчэ пару гадоў таму былi замененыя раслiнным алеем. У пайку для сувораўцаў павялiчана колькасць малочных прадуктаў. Таксама ў новы агульнавайсковы паёк, якi да канца гэтага года пасля ўзгаднення з пэўнымi дзяржаўнымi ўстановамi будзе ўведзены ў беларускай армii, дадаткова трапяць 10 грамаў сыру, 20 грамаў смятаны, 1 курынае яйка ў дзень, 50 грамаў соку i 5 грамаў часнаку.

Варта адзначыць, што распрацаваны Мiнiстэрствам абароны краiны абноўлены варыянт пайка праходзiць экспертызу i ўзгадненне ў Рэспублiканскiм навукова-практычным цэнтры гiгiены. "Былi прааналiзаваныя таксама харчовыя пайкi, якiя прынятыя ў iншых краiнах — напрыклад, у Расiйскай Федэрацыi, Украiне, — расказаў начальнiк харчовага ўпраўлення Мiнiстэрства абароны палкоўнiк Рыгор Голуб. — Новы паёк для беларускай армii фактычна не адрознiваецца ад нормаў нашых суседзяў, хiба што ў межах некалькiх грамаў".

Акрамя таго, паведамiў намеснiк мiнiстра абароны Аляксандр Балiгатаў, на базе 50-й змешанай авiяцыйнай базы распачаты эксперымент па частковым выкарыстаннi "шведскага стала". Хоць па сутнасцi больш правiльна назваць гэту форму харчавання комплексным абедам — салдаты могуць выбiраць адзiн з некалькiх варыянтаў страў: закусак, першай i другой страў, напояў.

На сёння кошт аднаго дзённага агульнавайсковага пайка складае 6380 беларускiх рублёў. Але пры гэтым, запэўнiвае начхарч, норма харчавання ўключае ў дастатковай колькасцi i сокi, i свежую гароднiну, i вiтамiны, i мiнералы. "Вядома, гэта не абсалютна iдэальны варыянт, — згаджаецца Рыгор Голуб, — але рацыён харчавання збалансаваны, плюс фiзiчная нагрузка, здаровы лад жыцця... Нiводны вайсковец пасля звальнення ў запас не вярнуўся дадому з меншай вагой, чым была ў яго тады, калi ён прызываўся".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да канца года ў беларускай армii будуць уведзеныя новыя агульнавайсковыя пайкi. Пра гэта паведамiў намеснiк мiнiстра абароны РБ, начальнiк тылу ўзброе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика