21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не трэба саромецца... быць эканомнымі

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не трэба саромецца... быць эканомнымі

Погляд

 

Істотнае паляпшэнне ў Беларусi iнвестыцыйнага клiмату, а значыць i магчымасць атрымання нашай краiнай самай сур’ёзнай iнвестыцыйнай падтрымкi, — гэта галоўнае антыкрызiснае лякарства на сённяшнi дзень, зазначыў падчас гутаркi з карэспандэнтам "Звязды" ганаровы старшыня Беларускага саюза прадпрымальнiкаў, прафесар Аляксандр Патупа. Эксперт, якi возьме ўдзел у пасяджэннi грамадска-кансультацыйнага Савета, створанага пры Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта, лiчыць, што наспела неабходнасць вырашаць пытанне аб iнвестыцыйнай бяспецы краiны.

— Мы змаглi для краiны пазычыць грошы i заблакiравалi першыя ўдары крызiсу. Гэта нядрэнна. Але што рабiць далей? — разважае вядомы беларускi эксперт. — Прадаваць зараз аператыўна ўласнасць — насам-рэч гэта вялiкая праблема. Па-першае, у нас няма фондавага рынку, i мы не можам ёй даць сапраўдную рынкавую ацэнку. А па-другое, пад час крызiсу, як вядома, грошай няма, i ўсе iмкнуцца набываць маёмасць як мага больш танна, за капейкi. У такiм выпадку прадаваць уласнасць сэнсу не будзе.

— Што ў такiм разе рабiць, каб не толькi не трапiць у даўгавую яму, але i неяк выкарасквацца з крызiсу?

— У першую чаргу, арыентавацца на iстотны прыток iнвестыцый. Без гэтага мы нiкуды не дзенемся. Iнвестыцыйныя грошы — гэта не крэдытныя сродкi, галоўнае, што гэта зарыентуе прадпрыемствы рэспублiкi на вытворчасць больш канкурэнтаздольных тавараў, таму што ў неканкурэнтаздольныя тавары нiхто iнвестыцый не ўкладае. Наша задача ў гэтым плане — дапамагчы дзяржаве стварыць пазiтыўны iнвестыцыйны клiмат. На жаль, у нас пакуль тут ёсць пэўныя недапрацоўкi.

— I чаго, на ваш погляд, не хапае патэнцыйным iнвестарам? Мажлiва, гутарка iдзе пра пэўныя гарантыi?

— Сутнасць у тым, што заканадаўча iнвестар усур’ёз не абаронены. Трэба прыняць дакумент, якi абмяжуе магчымасцi нападу дзяржавы на ўласнасць i павысiць узровень абароны бiзнэсу: гэтае пытанне даўно абмяркоўваецца i, па вялiкiм рахунку, быццам бы па iм не было пярэчанняў, але яго неабходна прымаць. У абавязковым парадку трэба ўводзiць значна ўзмоцненае абгрунтаванне эканамiчных дакументаў, нарматыўна-прававых актаў. Не будзе ў чыноўнiкаў сур’ёзнага абгрунтавання эканамiчнага дакумента — значыць, ён не павiнен прымацца. Абгрунтаванне актаў — вельмi важны антыкарупцыйны захад. Гэта дазваляе заблакiраваць праекты, якiя не тоячыся лабiруюць iнтарэсы пэўных нядобрасумленных груп, што накiраваныя супраць агульных мэтаў эканомiкi. Нарэшце, праекты актаў павiнны абавязкова абмяркоўвацца ў пэўным коле экспертаў. У першую чаргу, гэта грамадскае аб’яднанне прадпрымальнiкаў, у абмеркаваннi могуць удзельнiчаць незалежныя эксперты i эксперты якiх-небудзь эканамiчных арганiзацый.

У сваiх прапановах мы будзем выказвацца i за актыўную "халдынгiзацыю", iншымi словамi, каб былi выдзелены холдынгi, карпарацыi, агенцтвы, якiя б кiравалi дзяржаўнай маёмасцю i не ўваходзiлi ў склад мiнiстэрстваў i ўстановаў. Апошнiя павiнны займацца эканамiчнай палiтыкай. Што датычыцца холдынгаў, карпарацый i агенцтваў, то менавiта праз iх мы зможам правiльна весцi гутарку аб продажы буйных пакетаў акцый.

Неабходна вельмi ўважлiва перагледзець i сацыяльную кампаненту, я маю на ўвазе пытаннi беспрацоўя. У многiх выпадках нам усё ж такi больш выгадна мець беспрацоўных з якойсьцi мiнiмальнай аплатай, а не з той дапамогай, якой хапае толькi на адзiн паход у краму.

— Аляксандр Сяргеевiч, а што датычыцца рэальнага сектара, якiя тут магчымыя карэктывы?

— Зараз неабходна ствараць нейкія захады для iнавацыйных укараненняў. Пакуль справа з навукаёмiстай прадукцыяй iдзе не вельмi, таму ў нас на гэты конт ёсць сур’ёзныя прапановы. Мы жывём не апошнi дзень, заўтра крызiс скончыцца i ўсё будзе па-iншаму. Тыя тавары i паслугi, якiя выцягвалi свет у апошнi перыяд страшнага росту, сыдуць. Вызначальная роля будзе за новымi: гэта ўзмацненне высокатэхналагiчных рэчаў, у першую чаргу, безумоўна, нанатэхналогii, акрамя таго, на парозе эпоха бiятэхналогiй. Гэта трэба мець на ўвазе.

Зазначу i наступнае: у перыяд крызiсу не трэба саромецца паўтараць, што эканомiка павiнна быць эканомнай. I не проста паўтараць, а праводзiць гэты лозунг у жыццё: да прыкладу, сыходзячы, гасiць святло, менш купляць, каб потым не выкiдваць на сметнiк рэшткi ежы. Эканомiць неабходна на ўсiм. У свой час жонкi прэзiдэнтаў Злучаных Штатаў не саромелiся цыраваць шкарпэткi, i iх лiчылi сусветным узорам дабрачыннасцi. Зараз Мiшэль Абама, якая разбiла гарод ля Белага дома, дэманструе амерыканцам, як у цяжкiя часы можна пры дапамозе натуральнай гаспадаркi забяспечыць прадуктамi сваю сям’ю. Гэта добры жэст.

Ігар Шчучэнка.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Істотнае паляпшэнне ў Беларусi iнвестыцыйнага клiмату, а значыць i магчымасць атрымання нашай краiнай самай сур’ёзнай iнвестыцыйнай падтрымкi, — гэта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика