21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тэрыторыя кіно

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэрыторыя кіно

У той час, калi ва ўсiх на языку быў скандал вакол расколу Саюза кiнематаграфiстаў Расii, шмат хто з нашых землякоў абмяркоўваў варыянты, чым гэта ўсё скончыцца для Мiкiты Мiхалкова, але мала хто засяродзiў увагу на тым, што адбылiся змены ў кiраўнiцтве Саюза кiнематаграфiстаў Беларусi. Навiны з Расii, вядома ж, засланiлi ўсё. Хоць нашы былi не менш гучныя: напрыканцы мiнулага года з’езд Саюза кiнематаграфiстаў Беларусi так i не змаглi правесцi. Зразумела, наўрад цi тут можна гаварыць пра раскол — у беларускiх кiнематаграфiстаў у адрозненне ад расiйскiх няма чаго дзялiць, — але разброд i ваганнi ўсё-такi сведчылi пра нейкую не вельмi аптымiстычную тэндэнцыю.

Пераадолець яе збiраецца Вiктар Васiльеў, якi у вынiку доўгiх i пакутлiвых роздумаў усiх зацiкаўленых стаў выконваць абавязкi старшынi Беларускага Саюза кiнематаграфiстаў. Прычым з сiбiрскiм запалам — менавiта з Расii артыст Васiльеў у сярэдзiне 80-х прыехаў працаваць у беларускi тэатр. Чаго дзiвiцца, што за развiццём канфлiкту ў кiнематаграфiчнай супольнасцi суседняй краiны ён назiрае асаблiва зацiкаўлена? Тым больш што развязка там, магчыма, адбудзецца толькi напрыканцы сакавiка, калi Мiхалковым прызначаны надзвычайны з’езд. І тут сапраўды прыгадваюцца словы пра тое, што "мы, беларусы, мiрныя людзi". Калi разабрацца, у нашых кiнематаграфiстаў сiтуацыя, магчыма, нават больш крыклiвая, аднак жа неяк без "надзвычайшчыны" абышлiся. Вось што значыць, калi амаль усе за адно. "Адно" i самае галоўнае на гэтым этапе, паводле Віктара ВАСІЛЬЕВА, — гэта найперш захаванне самога Саюзу i вяртанне павагi да яго i да творчай асобы.

 

Стомленыя з’ездам

— Чаму так здарылася, што ўвогуле ўзнiкла пытанне наконт выбрання новага старшынi Беларускага Саюза кiнематаграфiстаў?

Пераадолець яе збiраецца Вiктар Васiльеў, якi у вынiку доўгiх i пакутлiвых роздумаў усiх зацiкаўленых стаў выконваць абавязкi старшынi Беларускага Саюза кiнематаграфiстаў. Прычым з сiбiрскiм запалам — менавiта з Расii артыст Васiльеў у сярэдзiне 80-х прыехаў працаваць у беларускi тэатр. Чаго дзiвiцца, што за развiццём канфлiкту ў кiнематаграфiчнай супольнасцi суседняй краiны ён назiрае асаблiва зацiкаўлена? Тым больш што развязка там, магчыма, адбудзецца толькi напрыканцы сакавiка, калi Мiхалковым прызначаны надзвычайны з’езд. І тут сапраўды прыгадваюцца словы пра тое, што "мы, беларусы, мiрныя людзi". Калi разабрацца, у нашых кiнематаграфiстаў сiтуацыя, магчыма, нават больш крыклiвая, аднак жа неяк без "надзвычайшчыны" абышлiся. Вось што значыць, калi амаль усе за адно. "Адно" i самае галоўнае на гэтым этапе, паводле Віктара ВАСІЛЬЕВА, — гэта найперш захаванне самога Саюзу i вяртанне павагi да яго i да творчай асобы.

 

Стомленыя з’ездам

— Чаму так здарылася, што ўвогуле ўзнiкла пытанне наконт выбрання новага старшынi Беларускага Саюза кiнематаграфiстаў?

 

Пераадолець яе збiраецца Вiктар Васiльеў, якi у вынiку доўгiх i пакутлiвых роздумаў усiх зацiкаўленых стаў выконваць абавязкi старшынi Беларускага Саюза кiнематаграфiстаў. Прычым з сiбiрскiм запалам — менавiта з Расii артыст Васiльеў у сярэдзiне 80-х прыехаў працаваць у беларускi тэатр. Чаго дзiвiцца, што за развiццём канфлiкту ў кiнематаграфiчнай супольнасцi суседняй краiны ён назiрае асаблiва зацiкаўлена? Тым больш што развязка там, магчыма, адбудзецца толькi напрыканцы сакавiка, калi Мiхалковым прызначаны надзвычайны з’езд. І тут сапраўды прыгадваюцца словы пра тое, што "мы, беларусы, мiрныя людзi". Калi разабрацца, у нашых кiнематаграфiстаў сiтуацыя, магчыма, нават больш крыклiвая, аднак жа неяк без "надзвычайшчыны" абышлiся. Вось што значыць, калi амаль усе за адно. "Адно" i самае галоўнае на гэтым этапе, паводле Віктара ВАСІЛЬЕВА, — гэта найперш захаванне самога Саюзу i вяртанне павагi да яго i да творчай асобы.

 

Стомленыя з’ездам

— Чаму так здарылася, што ўвогуле ўзнiкла пытанне наконт выбрання новага старшынi Беларускага Саюза кiнематаграфiстаў?

— Юрый Цвяткоў адчуў, што здароўе не дазваляе яму працаваць на поўную сiлу. У кастрычнiку ён падаў заяву, што хоча сысцi з пасады старшынi Саюза кiнематаграфiстаў. Праўленне яго зразумела. Згодна са Статутам, калi ўзнiкае сiтуацыя, якая патрабуе выбрання новага старшынi, трэба збiраць надзвычайны з’езд. Але ён не адбыўся. Тады згодна са Статутам збiраецца пашыранае праўленне, якое вырашае пытанне выбару старшынi. У нас было шмат кандыдатур, прапаноўвалi нават збоку. Але згодна са Статутам трэба выбiраць сярод членаў праўлення. Галоўны крытэрый — жаданне працаваць на арганiзацыю, а не на сябе. На працягу трох дзён абмяркоўвалiся розныя кандыдатуры. Ведаеце, мы iдзём у нагу з часам, але бывае, што трэба спынiцца. На маю думку, калi з’езд не правялi, не змаглi абраць старшыню ў першы дзень, на другi — гэта ўжо надзвычайная сiтуацыя. I калi паступiла прапанова разгледзець маю кандыдатуру, то я сказаў: "Я не адмоўлюся i не адмаўляюся. Наадварот, вазьмуся за гэтую справу. Але мы павiнны зразумець, чаго мы хочам. А з iншага боку, зразумець, цi таго чалавека выбiраем, каб потым не было непаразуменняў i шкадавання". Я спецыяльна адцягнуў час галасавання, для таго каб кожны чалавек усвядомiў цi прапанаваў iншую кандыдатуру.

— Калi сапраўды склалася неадназначная сiтуацыя, то, напэўна, людзi зняверылiся ў эфектыўнасцi iснавання арганiзацыi? Вы верыце, калi яе ўзначалiлi?

— У нас павiнен быў сабрацца з’езд, але ён не сабраўся. Я лiчу, па дзвюх асноўных прычынах. Па-першае: мы дрэнна папрацавалi, калi яго рыхтавалi. Мы не дазванiлiся да кожнага, не дамовiлiся з кожным, не патлумачылi, чаму Саюз патрэбны кожнаму яго члену. Нас не шмат — на той момант было 360 з лiшнiм членаў Саюза кiнематаграфiстаў. Па-другое — нявер’е ў тое, што Саюз можа быць карысны кожнаму з нас, творцаў. Па-трэцяе, адыграла сваю ролю i нядбайнасць тых, хто некалi меў магчымасць кантраляваць картатэку. Мне так падаецца, таму што ўлiк членаў — гэта ўлiк iх творчага жыцця, iх дасягненняў, улiк асабiстых святаў. Калi я пачаў рабiць рэвiзiю, то выявiў, што тэлефоны не тыя, адрасы не тыя...

Прызначаны з’езд не адбыўся яшчэ i з-за адсутнасцi людзей, якiя былi "вiсякамi". У нас шмат людзей фактычна даўно не мелi дачынення да Саюза кiнематаграфiстаў, але фармальна працягвалi ў яго ўваходзiць. Пазней я падрыхтаваў дакументы на адлiчэнне iх з Саюза i вынес гэтае пытанне на праўленне. Калi мы хочам, каб нас паважалi, то павiнны ўзяць на сябе смеласць адлiчваць людзей, i ў той жа час перагледзець свае пазiцыi наконт прыёму маладых.

— Колькi засталося пасля чысткi шэрагаў?

— Не будзем называць гэта чысткай. Я не з тых калонаў, дзе робяць чыстку. Гэта добрасумленнае пазбаўленне ад баласту. У вынiку на сённяшнi дзень засталося 329 членаў Саюза кiнематаграфiстаў.

— Каго выключылi, калi не сакрэт?

— У нас прадугледжаны выхад з Саюза па заяве. Самi выйшлi Iгар Волчак, Таццяна Логiнава, Iгар Чацвярыкоў, Ала Бабкова. Хоць гэтыя людзi выйшлi яшчэ некалькi гадоў таму, але iх заявы ляжалi без адказу. Яны матывавалi сваё рашэнне так: "А што такое на сённяшнi дзень Саюз кiнематаграфiстаў?" Я лiчу, што гэта няслушны крок. Але гэта iх права. Крыўдна тое, што таленавiтыя людзi прыйшлi да нявер’я.

Але шмат хто вярнуўся i нават выплацiў узносы. Праблема ў тым, што людзi без павагi ставяцца да пытання выплаты членскiх узносаў, кажуць, маўляў, давайце ўсё перакрэслiм i пачнём па-новаму. Але iснуе бухгалтэрыя, закон, ёсць даўгi перад Саюзам, якiя трэба кампенсаваць. I калi-небудзь Саюз дапаможа iм.

Жорсткiя рамансы

— А на ваш погляд — што такое Саюз кiнематаграфiстаў сёння? I калi ёсць жаданне яго змянiць, то якiм чынам?

— Сёння я не стаўлю задачу вярнуць усё да ўзроўню мiнулых слаўных часоў. Важна хоць бы запусцiць кола, якое спынiлася. Так, Саюз сапраўды павiнен мяняцца. Але ён не павiнен мяняцца ў прафсаюзны бок. Ён павiнен кардынальна памяняць сваю палiтыку. Акрамя таго, што ў нас ёсць сумесныя планы, мы павiнны вырашаць праблемы, якiя iснуюць. У нас адсутнiчае злучэнне з моладдзю, Саюз раскiданы па прафесiях, у нас не выбудаваныя секцыi — аператарская, акцёрская, рэжысёрская... Трэба iх аднавiць, у праўленне павiнны быць уведзены кiраўнiкi ўсiх секцый. Толькi тады мы будзем ведаць, чаго чакаюць людзi, тады будзем ствараць падзеi.

Трэба, каб усе нашы кiнамайстры ведалi, чым мы займаемся, куды рушым, куды iдуць грошы... Сёння кожны з нас не ведае праблем, ён пакрыўджаны на Саюз. Трэба вярнуць павагу да яго. Дзеля гэтага неабходна вызвалiць ад выплаты членскiх узносаў удзельнiкаў вайны i людзей, якiя дасягнулi 75-гадовага ўзросту. Яны за сваю працу столькi зрабiлi карыснага для краiны, для сваёй прафесii, што маюць права быць ганаровымi членамi Саюза.

— Арганiзацыя ў асноўным iснуе на ўзносы?

— У асноўным сёння гэта так. Таму што скончылiся грошы, якiя мы атрымалi ў часы распаду СССР, калi выходзiлi з Канфедэрацыi Саюзаў. Была прапанова пакiнуць грошы ў Расii i атрымлiваць працэнты, але ад яе адмовiлiся. Маё меркаванне, што не трэба было гэтага рабiць. Таму што грошы павiнны працаваць. Я тады не разбiраўся ў гэтым, i не я адзiн. I зараз я шмат чаго не ведаю, але ўжо разумею, што калi ёсць грошы, яны павiнны працаваць на будучыню, а не трацiцца ўпустую. Скончылiся грошы — людзi разбеглiся. Але не ў грошах справа. Грошы вельмi важныя для Саюза, для кожнага чалавека. Гэта хлусня, калi кажуць, што можна рабiць нешта бясплатна. Бясплатна толькi крадуць.

Шмат якiя кiраўнiкi ведамстваў няправiльна разумеюць, адкуль бярэцца прыбытак Саюза кiнематаграфiстаў. Яны лiчаць, што для таго, каб зарабiць грошы, мы павiнны рабiць вечарыны, творчыя сустрэчы. Але творчая сустрэча прыносiць прыбытак толькi канкрэтнаму акцёру ў памеры 10-15 долараў. Тым больш што арганiзацыя мерапрыемства звязана з арэндай памяшкання, апаратуры i працай людзей, якiя яе абслугоўваюць.

Мы забылiся на тое, што такое Саюз па-сутнасцi. Гэта кавалачак дома. Таму што "кiношнiкi" — гэта асаблiвыя людзi. Каб абмяркоўваць нейкiя праблемы, творча расцi, нам трэба збiрацца, скiнуць з сябе тыя праблемы, якiя мы носiм у сабе, калi сядзiм па кватэрах. У нас павiнны быць днi сустрэч, павiнна быць сваё памяшканне. Патрэбны цэнтр, дзе людзi за кубачкам кавы, чаю, газiроўкi маглi б паразмаўляць. Тады праблемы будуць сыходзiць самi сабой. Тады будзе больш празрыстай дзейнасць шмат якiх творцаў, арганiзацый, Саюза ў тым лiку.

Сонца свецiць усiм?

— Саюз кiнематаграфiстаў Беларусi шмат чаго страцiў з-за таго, што надта шпарка прымалiся рашэннi. Мы адмаўлялiся ад будынкаў, якiя нам давалi — у свой час дзяржава ва ўласнасць прапаноўвала нам не адзiн будынак. Але цяпер Саюз кiнематаграфiстаў знаходзiцца ў такiм становiшчы, што ў нас адзiн пакой на правах арэнды. Хоць мы некалi "прабiвалi" пераўтварэнне будынка кiнатэатра "Партызан" у Дом кiно. Мы ж зараз арандуем у iм адзiн пакой, пра якi нам увесь час нагадваюць: "А вы заплацiлi арэнду?" I мы нiчога не можам зрабiць. Калi прымалася рашэнне, то нехта павiнен быў мець на ўвазе, што ў Доме кiно будзе размяшчацца Саюз кiнематаграфiстаў. А гэта грамадская арганiзацыя, якая не можа займацца камерцыйнай дзейнасцю. Аднак плацiць за арэнду яна павiнна. Якiмi сродкамi?

Магчыма, пасля рамонту кiнатэатра "Партызан" трэба было прадумаць, якiм чынам у гэтых умовах зможа iснаваць Саюз кiнематаграфiстаў Беларусi. Трэба было падумаць, якая функцыя будзе ў Дома кiно i ў Саюза кiнематаграфiстаў. Таму што фактычна мы падмяняем адзiн аднаго, толькi Дом кiно — гарадская структура, а Саюз — рэспублiканская. У Доме кiно працуюць метадысты. Яны па-сутнасцi выконваюць нашу працу. А ў нас у той жа час абмежаваныя магчымасцi, няма чым плацiць людзям. Зала нам не належыць, пакоi для абмеркаванняў — таксама. Саюз кiнематаграфiстаў у любы момант павiнен мець магчымасць сабраць людзей, мець доступ у залу, каб правесцi мерапрыемства. А мы ходзiм i выпрошваем: "Цi можна праз месяц тут нешта арганiзаваць?" А нам могуць адказаць, што ў iх свае планы. Немагчыма планаваць нават творчыя вечарыны нашых кiнамайстроў.

Па-сутнасцi, няшмат трэба Саюзу кiнематаграфiстаў. Яму патрэбна памяшканне — хоць бы тры пакоi: праводзiць нарады, вучобу, збiраць праўленне, захоўваць дакументацыю. I яшчэ адзiн раз на тыдзень трэба мець права распараджацца залай. На мой погляд, не павiнны ўваходзiць у канфлiкт дзяржаўныя i грамадскiя арганiзацыi. Яны павiнны сумесна працаваць. Але калi залу трэба выпрошваць, то гэта ўжо наўрад цi можна назваць сумеснай працай.

— А на якую сумесную працу з дзяржаўнымi ўстановамi вы разлiчваеце?

— Саюз кiнематаграфiстаў — гэта арганiзацыя, якая не мае грошай, не зарабляе iх. Але яна iснуе ў гэтай краiне, яна, мiж iншым, працуе на яе славу. У такiх умовах, у якiх мы апынулiся, нiякiя ўзносы нам не дазволяць сёння захаваць самую арганiзацыю жыццяздольнай — каб мы не думалi пра дробязi побыту, а сапраўды вырашалi творчыя праблемы. На цяперашнiм этапе мы губляем сваю энергiю на лiсты, размовы, цяжбы, тлумачэннi. Робiм гэта дзеля тых людзей, якiя стваралi Саюз, дзеля тых, хто зараз у Саюзе i дзеля той моладзi, якая будзе верыць у яго i папоўнiць нашы шэрагi.

Мы б хацелi працаваць мэтанакiравана, каб мець свой будынак i выкарыстоўваць яго ў сваiх мэтах — гэта мара. Гэта, дарэчы, адна з крынiц, дзякуючы якой iснуе Саюз кiнематаграфiстаў Расii. Але ў нас такой магчымасцi няма. Самае вялікае пытанне для нас — памяшканне і яго аплата. Наша грамадская арганiзацыя iснуе, пра яе яшчэ чуюць. Але атрымлiваецца, што насамрэч яна не можа без падтрымкi дзяржавы. Падманваць дзяржаву — падманваць самога сябе.

— Але не забыты той час, калi творчыя людзi iмкнулiся максiмальна дыстанцыравацца ад стасункаў з дзяржавай.

— Я разумею, чаму ў свой час кiнематаграфiсты iмкнулiся адасобiцца ад палiтыкi — калi гэта адбывалася, творцы iмкнулiся скiнуць з сябе нейкi iдэалагiчны цяжар, якi застаўся ў спадчыну ад Савецкага Саюза. Але ўсё мяняецца. Цяпер мы — грамадзяне iншай краiны. Я не лiчу, што мы павiнны быць вольнымi ад яе.

Ларыса ЦIМОШЫК.

РS. Праблемы Саюза кiнематаграфiстаў Беларусi абмяркоўвалiся на сустрэчы ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Акрамя прадстаўнiкоў Саюза, на ёй прысутнiчалi прадстаўнiкi кiраўнiцтва Мiнскага гарвыканкама i дэпартамента па кiно Мiнiстэрства культуры. Памочнiк Прэзiдэнта Усевалад Янчэўскi падзякаваў беларускiм кiнамайстрам за працу ў папярэднiя гады, а вырашэнне праблем Саюза кiнематаграфiстаў ён паабяцаў узяць пад свой кантроль i папрасiў гарадскiя ўлады i Мiнiстэрства культуры зрабiць крок насустрач гэтай грамадскай арганiзацыi. Мiхаiл Цiцянкоў ад iмя кiраўнiцтва горада Мiнска прапанаваў дапамагчы ў выдзяленнi глядацкай залы некалькi разоў на тыдзень для патрэбаў Саюза. Кiраўнiцтва горада можа звярнуцца да арганiзацый з просьбай па магчымасцi падтрымаць кiнематаграфiстаў, якiя доўгiя гады працавалi дзеля свайго народа, ствараючы моцнае кiно, якое з’яўлялася тварам краiны.

Праблемы Саюза кiнематаграфiстаў Беларусi абмяркоўвалiся на сустрэчы ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. Акрамя прадстаўнiкоў Саюза, на ёй прысутнiчалi прадстаўнiкi кiраўнiцтва Мiнскага гарвыканкама i дэпартамента па кiно Мiнiстэрства культуры. Памочнiк Прэзiдэнта Усевалад Янчэўскi падзякаваў беларускiм кiнамайстрам за працу ў папярэднiя гады, а вырашэнне праблем Саюза кiнематаграфiстаў ён паабяцаў узяць пад свой кантроль i папрасiў гарадскiя ўлады i Мiнiстэрства культуры зрабiць крок насустрач гэтай грамадскай арганiзацыi. Мiхаiл Цiцянкоў ад iмя кiраўнiцтва горада Мiнска прапанаваў дапамагчы ў выдзяленнi глядацкай залы некалькi разоў на тыдзень для патрэбаў Саюза. Кiраўнiцтва горада можа звярнуцца да арганiзацый з просьбай па магчымасцi падтрымаць кiнематаграфiстаў, якiя доўгiя гады працавалi дзеля свайго народа, ствараючы моцнае кiно, якое з’яўлялася тварам краiны.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У той час, калi ва ўсiх на языку быў скандал вакол расколу Саюза кiнематаграфiстаў Расii, шмат хто з нашых землякоў абмяркоўваў варыянты, чым гэта ўсё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика