Юленьку ўсынаўляе Амерыка?
Юленьку ўсынаўляе Амерыка?
Галiвудскiя зоркi будуць асвойваць сюжэт беларуса Курэйчыка. Кiнакампанiя "ХХ ВЕК ФОКС" зацiкавiлася фiльмам "Юленька", якi выйшаў у расiйскi пракат напачатку года. Фiльм Аляксандра Стрыжэнава па сцэнарыi беларускага аўтара Андрэя Курэйчыка выклiкаў супрацьлеглыя водгукi. Але дакладна не прайшоў незаўважаным. Яго пажадалi набыць кiнапракатчыкi Францыi, зацiкавiлiся iм у некаторых iншых еўрапейскiх краiнах. Асаблiва заманлiвую прапанову прадзюсар Рэнат Даўлецьяраў атрымаў ад адной з найбуйнейшых амерыканскiх студый, якая пажадала зрабiць рымейк гэтага фiльма для амерыканскага рынку. Цi застанецца галоўная гераiня-дзяўчынка Юленькай, цi яна атрымае новае iмя? Дакладна вядома, што загаворыць яна на англiйскай мове. А яе мамай стане ў будучай карцiне якая-небудзь галiвудская зорка замест актрысы Ганны Казючыц, былой мiнчанкi. Ды i iмя сапраўднага бацькi, якi нарадзiў "Юленьку" ў кiнасцэнарыi, зусiм не факт, што будзе захаванае для амерыканцаў. Таму што ўсё-такi трэба адчуваць мову, ведаць спецыфiку кiнарынку. Аднак, калi што, наш Курэйчык гатовы амерыканцам патлумачыць сэнс свайго сюжэту. Іншая справа — хутчэй за ўсё "за так". Таму што свой сцэнарый i ўсе правы на яго Андрэй Курэйчык прадаў прадзюсеру. А той як уласнiк мае права перапрадаць яго таму, каму хоча i за любыя грошы. I абсалютна магчыма, што за права на рымейк расiйскi прадзюсер атрымае больш, чым сам заплацiў сцэнарысту. Паколькi аўтар сваё ўжо атрымаў, то цяпер можа суцяшаць сябе тым, што дзякуючы студыi "ХХ ВЕК ФОКС" Амерыка прыме "Юленьку" ў сваю кiнематаграфiчную сям’ю. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiвудскiя зоркi будуць асвойваць сюжэт беларуса Курэйчыка. Кiнакампанiя "ХХ ВЕК ФОКС" зацiкавiлася фiльмам "Юленька", якi выйша |
|