Бізнэсу не стае свабоды дзеянняў
Бізнэсу не стае свабоды дзеянняў
Актывiзацыя работы з малым i сярэднiм бiзнэсам у Беларусi дасць магчымасць атрымаць
дадатковыя рэсурсы для краiны, лiчыць старшыня Мiнскага сталiчнага саюза прадпрымальнiкаў i работадаўцаў Уладзiмiр
Карагiн. З некаторымi прапановамi першачарговага характару, якiя ўтрымлiваюцца ў Нацыянальнай
платформе бiзнэсу Беларусi, распрацаванай саюзам, яго кiраўнiк мяркуе выступiць
на пасяджэннi Грамадска-кансультацыйнага савета, створанага пры Адмiнiстрацыi
Прэзiдэнта. На думку Уладзiмiра Карагiна, згаданая платформа з’яўляецца найважнейшым
элементам сiстэмных антыкрызiсных захадаў, што робяцца ў рэспублiцы.
— Сусветны крызiс, безумоўна, закрануў нашу краiну, усе рынкi i ўсю сферу гаспадарча-эканамiчных адносiнаў, — каментуе ён сённяшнiя рэалii. — Аднак у тым выпадку, калi марудзiць час яшчэ на працягу 2-3 месяцаў i не рабiць ужо зараз першачарговых захадаў па мiнiмiзацыi наступстваў крызiсу, рэспублiку можа спасцiгнуць шмат iншых негатыўных фактараў. Таму што многiя негатыўныя з’явы да нас прыходзяць крыху пазней, чым на прастору вакол Беларусi. — У такiм разе, на ваш погляд, якiя змены неабходна прымаць тэрмiнова, каб пазбегнуць найгоршага сцэнарыя развiцця падзей? — У першую чаргу, зняць усе перашкоды, якiя звязваюць па руках i нагах непасрэдна бiзнэс. Яму сёння неабходна быць у найбольшай ступенi мабiльным i актыўным. Гэта значыць, трэба рэалiзоўваць у краiне захады, якiя будуць накiраваныя на разняволенне магчымасцяў айчыннага бiзнэсу, забеспячэння яго большай свабодай дзеянняў. Гэта, у сваю чаргу, будзе спрыяць стварэнню больш прымальных умоў для прыцягвання ў рэспублiку iнвестараў. Інвестары прыйдуць на больш свабоднае поле дзейнасцi праз узаемадзеянне з бiзнэсам. Мiж iншым, самi па сабе яны будуць вельмi доўга адаптавацца. Iнвестар адаптуецца 3-5 гадоў, а потым часта сыходзiць, калi прыходзiць у краiну самастойна, без партнёра з беларускага боку. — Уладзiмiр Мiкалаевiч, гаворачы пра захады па разняволеннi магчымасцяў айчыннага бiзнэсу, што канкрэтна маецца на ўвазе? — У прыватнасцi, зараз многiя прадпрымальнiкi чакаюць адмены дзяржаўнага рэгулявання цэнаў, што дасць прыватным прадпрыемствам, ды i прадпрыемствам з доляй дзяржавы, большую гнуткасць. — Аднак многiх палохае тое, што падобны крок можа вылiцца ў "анархiю" цэнаў. — Нiхто гэтыя цэны павышаць не будзе, таму што тут сваё слова скажа рынак. Але гэта, паўтаруся, надасць гнуткасць бiзнэсу, i прадпрымальнiкi змогуць больш хутка рэагаваць на змены як на ўнутраных рынках краiны, так i на знешнiх. Для многiх прадпрыемстваў адсутнасць магчымасцi манеўраваць на рынку праз цэны з’яўляецца пытаннем iх жыццяздольнасцi. Зараз вельмi шмат энергii адбiраюць розныя абгрунтаваннi i цяганiна. Да прыкладу, учора адбылося хiстанне цэнаў па якойсьцi групе тавараў, скажам па металапрадукцыi, i трэба хуценька на гэтыя змены пераарыентавацца, штосьцi прапанаваць на працягу 3-5 дзён i выйсцi на рынак той жа Расii, Украiны цi Лiтвы. Аднак мы гэтага зрабiць не можам, таму што стрымлiвае рэгуляванне. Вельмi важна як мага хутчэй спрасцiць дакументазварот, i надзвычай важнае пытанне — супрацьдзеянне манапалiстычным практыкам. Мы звяртаемся да ўладаў, да Прэзiдэнта з прапановай аб неабходнасцi тэрмiновага стварэння антыманапольнага органа. Яго фармiраванне заклiканае, па-першае, ажыццяўляць антыманапольнае рэгуляванне, а па-другое, ва ўмовах крызiсу вельмi важна праводзiць даследаванне наконт таго, як вядуць сябе на рынках манапалiсты. Паводле нашага меркавання, неабходны больш жорсткi механiзм антыманапольнага рэгулявання. Патрэбны магутны, уплывовы орган, такi, якi быў у нас гадоў 12 таму. Зазначу, што магутная антыманапольная служба ёсць у Расii, ва ўсiх краiнах Еўропы таксама працуюць адпаведныя органы, якiя аналiзуюць у большай ступенi паводзiны суб’ектаў гаспадарання на рынках i забяспечваюць сумленныя правiлы гульнi. У нас жа з аднаго боку прысутнiчае высокая зарэгуляванасць гаспадарчай дзейнасцi, з другога — поўная бескантрольнасць з пункту гледжання манапалiстычных праяў. Пры тым малы i сярэднi бiзнэс, ды i дзяржаўныя прадпрыемствы пастаянна адчуваюць праблемы i складанасцi з-за непрагназуемых дзеянняў манапалiстаў. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывiзацыя работы з малым i сярэднiм бiзнэсам у Беларусi дасць магчымасць атрымаць дадатковыя рэсурсы для краiны, лiчыць старшыня Мiнскага сталiчнага |
|