Уладзімiр НАВУМАЎ: Месцаў пазбаўлення волi ў Беларусi крызiс не датычыцца
Уладзімiр НАВУМАЎ: Месцаў пазбаўлення волi ў Беларусi крызiс не датычыцца
Перад пасяджэннем калегіi МУС Беларусi, якая адбылася ўчора на базе Дзяржаўнага экспертна-крымiналiстычнага цэнтра МУС, мiнiстр Уладзiмiр НАВУМАЎ выказаў пазiцыю мiнiстэрства i свой асабiсты погляд на нашумелыя падзеi. Пра пазбаўленне волi i альтэрнатыўныя меры пакарання— Колькасць асуджаных у месцах пазбаўлення волi з кожным годам няўхiльна знiжаецца. Калi 10 гадоў таму за краты накiроўвалi кожнага трэцяга асуджанага, то сёння туды трапляе толькi 1 з 5. Астатнiя правапарушальнiкi адбываюць пакараннi, не звязаныя з пазбаўленнем волi. Нi ў адной краiне СНД няма такой колькасцi альтэрнатыўных вiдаў пакарання, як у Беларусi. І надалей мы будзем iсцi насустрач людзям, якiя спатыкнулiся ўпершыню i яшчэ могуць стаць на шлях выпраўлення. Пра амнiстыю i крызiс — Законапраект аб амнiстыi плануецца разгледзець у парламенце 16 красавiка. Калi ён будзе прыняты, то да канца красавiка ў месцах пазбаўлення волi неабходна будзе правесцi комплекс мерапрыемстваў, накiраваных на тое, каб нашы месцы пазбаўлення волi адпавядалi ўсiм мiжнародным стандартам i новым умовам работы (бо колькасць асуджаных будзе значна меншай). Што ж тычыцца фiнансавання ўстаноў пенiтэнцыярнай сiстэмы краiны, то месцаў пазбаўлення волi ў Беларусi крызiс не датычыцца. Сёння ў месцах пазбаўлення волi краiны 100 % асуджаных працуюць, яны ў стане самi на сябе зарабiць — як на кампенсацыю судовых iскаў, так i на пражыванне. Пра iнiцыятыву Генеральнай пракуратуры — Зараз аддзелам па справах няпоўнагадовых i моладзi Генпракуратуры разглядаецца магчымасць унясення зменаў у заканадаўства, якiя тычацца забароны дзецям да 14 гадоў у начны час знаходзiцца ў грамадскiх месцах без суправаджэння дарослых. Гэта не новая iнiцыятыва. I зараз у некаторых рэгiёнах краiны мясцовыя ўлады прымаюць рашэннi, што дзецi да 14 гадоў без суправаджэння дарослых пасля 22.00 цi 23.00 гадзiн не могуць знаходзiцца ў грамадскiх месцах. Я думаю, што ў адказных бацькоў дзецi да 14 гадоў i так у познi час знаходзяцца пад наглядам. Гэта датычыцца ў асноўным цяжкіх падлеткаў. Мяркую, што гэту iнiцыятыву падтрымаюць дарослыя людзi, ды i самi дзецi нармальна паставяцца да новаўвядзення. Пра вулiчную акцыю апазiцыi, якая прайшла 25 сакавiка ў Мiнску — Нiчога сур’ёзнага не адбылося. Былi, безумоўна, незадаволеныя тым, што супрацоўнiкi мiлiцыi выстраiлiся ланцужком, каб перагарадзiць шлях на праезную частку. Гэта было зроблена, каб падтрымаць парадак у горадзе. Бо дзе гарантыя таго, што маладыя людзi валодаюць сабой настолькi, каб прайсцi па тратуары i нiкога не зачапiць. Я адзначыў для сябе, што сярод удзельнiкаў мерапрыемстваў апазiцыi ўсё больш i больш асобаў, якiя яўна i самi не разумеюць, для чаго сабралiся. Толькi адно ў галаве — як бы пахулiганiць. Ёсць вiдэаматэрыялы, на якiх зафiксаваны факт спальвання партрэта Прэзiдэнта Беларусi. Дзеянням людзей, якiя гэта зрабiлi, пракуратурай будзе дадзена прававая ацэнка. Пра былога дырэктара гандлёвага дома "Ждановiчы" — Былы генеральны дырэктар гандлёвага дома "Ждановiчы" Яўген Шыгалаў (абвiнавачваецца па артыкуле "Арганiзацыя злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, якiя пацягнулi за сабой цяжкiя наступствы ў выглядзе прычынення дзяржаве ўрону ў асаблiва буйным памеры". Гаворка iдзе аб Br85 млрд) вярнуў частку скрадзеных грошай. "Зараз распрацоўваецца графiк, па якiм астатнiя грошы будуць кампенсаваны ў найблiжэйшы час. Паколькi на прадпрыемстве працуе вялiкая колькасць людзей, прынялi рашэнне ўзаконiць зямлю, якая была незаконна прысвоена (мужчына самавольна будаваў аб’екты на тэрыторыi комплексу). Пра электронныя бранзалеты для асуджаных — Гэта вельмi дарагое "задавальненне". Для прымянення ў Беларусi электронных бранзалетаў неабходна стварыць асобную службу i вырашыць мноства iншых пытанняў. Таму прымяняць электронныя бранзалеты ў нашай краiне ў найблiжэйшы час не плануецца. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перад пасяджэннем калегіi МУС Беларусi, якая адбылася ўчора на базе Дзяржаўнага экспертна-крымiналiстычнага цэнтра МУС, мiнiстр Уладзiмiр НАВУМАЎ выка |
|