Унутры Вялiкага
Унутры Вялiкага
Будаўнiкi, якiя яшчэ нядаўна хадзiлi ў Вялiкi тэатр оперы i балета Беларусi на працу, сталi аднымi з першых яго гледачоў. Але на дабрачынны канцэрт абноўлены тэатр запрасiў i сваiх ветэранаў, якiя ў ранейшыя гады выступалi ў гэтых сценах. Гэтага чакалi i адны, i другiя, ды i сам тэатр, якi быў падзелены на оперную i балетную частку i тулiўся на розных пляцоўках. І артысты, якiя марылi пра тое, як вернуцца дадому i стануць працаваць у нармальным рэжыме. Дзеля таго, каб гэта адбылося як мага хутчэй i тэатр хутчэй абжыўся ў новых умовах, дзяржава, паводле словаў першага намеснiка мiнiстра культуры Уладзiмiра Рылаткi, выдаткавала немалую суму — каля 1 мiльёна долараў. — Мы працуем зараз ва ўмовах, якiя патрабуюць гераiзму, — патлумачыў галоўны дырыжор тэатра заслужаны артыст Украiны Вiктар Пласкiна. — Нашы тэхнiчныя службы па 20 гадзiн працуюць, асвойваючы новае абсталяванне. Калi яшчэ iшоў рамонт, многiя, i я ў тым лiку, казалi, навошта такая спешка? Але потым зразумеў: калi не паставiць канкрэтны тэрмiн здачы (8 сакавiка), то немаведама калi ўсё скончыцца, магчыма, гэта адбылося б толькi 8 сакавiка наступнага года. Галоўнае, што ўжо можна паступова адаптавацца ў новых умовах. Прасцей гэта будзе зрабiць балетнай трупе — усё-такi падчас рамонту яна працавала на вялiкай сцэне Палаца рэспублiкi, таму дэкарацыi будзе прасцей перанесцi ў тэатр. — Умовы для гледачоў палепшылiся, — адзначыў Валерый Гедройц, дырэктар опернай трупы. — А таксама i для творчых супрацоўнiкаў, якiя працуюць над стварэннем новых спектакляў. Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiкi, якiя яшчэ нядаўна хадзiлi ў Вялiкi тэатр оперы i балета Беларусi на працу, сталi аднымi з першых яго гледачоў. Але на дабрачынны канцэрт аб |
|