Тэракт у Пакістане
Тэракт у Пакістане
Тэрарыст-самазабойца ў пятнiцу падарваў бомбу падчас набажэнства ў мячэцi ў раёне Джамруд на паўночным захадзе краiны непадалёк ад афганскай мяжы. У вынiку прынамсi 51 чалавек быў забiты, яшчэ ад 80 да 90 атрымалi раненнi рознай ступенi складанасцi. Колькасць загiнулых, па ўсёй верагоднасцi, будзе павялiчвацца, паколькi на набажэнстве прысутнiчала вельмi многа людзей — паводле папярэднiх ацэнак — каля 250 чалавек. Пакуль з-пад завалаў дасталi 51 цела. У РФ заснаваны Дзень партызанаў i падпольшчыкаўДзярждума прыняла ў трэцiм канчатковым чытаннi закон, якi абвяшчае ў якасцi памятнай даты Дзень партызанаў i падпольшчыкаў. Ён будзе адзначацца 29 чэрвеня пачынаючы з 2010 года. Паведамляецца, што парламентарыi зацвердзiлi гэтую памятную дату "ў знак памяцi самаадданай барацьбы ў тыле ворага партызанаў i падпольшчыкаў, якiя ўнеслi значны ўклад у перамогу савецкага народа над фашысцкiмi захопнiкамi ў Вялiкай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў". Ужыванне гарачай гарбаты сур’ёзна павялiчвае рызыку ўзнiкнення раку страваводаУжыванне чорнай гарбаты, тэмпература якой не нiжэйшая за 70 градусаў, значна павышае рызыку ўзнiкнення раку стрававода, высветлiлi iранскiя вучоныя. Сярод еўрапейцаў i амерыканцаў галоўнымi прычынамi ўзнiкнення гэтай хваробы лiчацца курэнне i ўжыванне алкаголю. Пры гэтым адзiн з самых высокiх узроўняў захворвання ракам стрававода зафiксаваны ў паўночнай iранскай правiнцыi Галестан. Жыхары гэтай правiнцыi мала паляць i амаль не ўжываюць алкаголю, але гарбату п’юць у велiзарных колькасцях. Даследчыкi прыйшлi да высновы, што ў параўнаннi з ужываннем цёплай гарбаты (да 65 градусаў) ужыванне гарачай гарбаты (65-69 градусаў) вядзе да двухразовага павелiчэння рызыкi ўзнiкнення раку стрававода. А ужыванне вельмi гарачай гарбаты (ад 70 градусаў), сцвярджаюць адмыслоўцы, павялiчвае гэтую рызыку ў восем разоў. Пры гэтым сувязь памiж колькасцю спажыванай гарбаты i рызыкай узнiкнення раку вызначана не была.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэрарыст-самазабойца ў пятнiцу падарваў бомбу падчас набажэнства ў мячэцi ў раёне Джамруд на паўночным захадзе краiны непадалёк ад афганскай мяжы. У в
|
|