Калі жыццё — гульня
Калі жыццё — гульня
Элiтарны клуб знаўцаў "Што? Дзе? Калi?" цяпер прапiшацца i ў Беларусi. Вядучым iнтэлектуальнай гульнi стане Алесь Мухiн — капiтан каманды знаўцаў, уладальнiк "Хрустальнай савы" (2004 год). Папярэднi адбор прайшлi як будучыя ўдзельнiкi (у iх лiк трапiлi, напрыклад, каманды вядомага гомельскага знаўцы Леанiда Клiмовiча, "жаночая зборная" Алёны Павышавай, каманды Сяргея Буяна i Андрэя Супрановiча), так i заданнi для iнтэлектуалаў. На сайт тэлеканала АНТ, расказала прэс-сакратар канала Алiна Праваторава, прыйшло ўжо больш за тысячу пытанняў, зададзеных як школьнiкамi, так i пенсiянерамi, хатнiмi гаспадынямi, настаўнiкамi i г.д. Каля 40 пытанняў рэдактары ўжо адабралi для гульнi. У красавiку пачнуцца здымкi першай серыi гульняў беларускай версii "Што? Дзе? Калi?", якая неўзабаве трапiць у эфiр. Прызавы фонд прэм’ернай серыi гульняў, адзначылi на АНТ — 30 мiльёнаў беларускiх рублёў, кошт кожнага пытання ў гульнi — 500 тысяч. А галоўным прызам у фiнале стане хрустальная статуэтка... не, пакуль яшчэ не савы — савяняцi. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Элiтарны клуб знаўцаў "Што? Дзе? Калi?" цяпер прапiшацца i ў Беларусi. Вядучым iнтэлектуальнай гульнi стане Алесь Мухiн — капiтан каманды зн
|
|