21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 12:08 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Завяршылася ацэнка кантрабанднага грузу, якi пiнскiя памежнiкi затрымалi 22 сакавiка каля населенага пункта Лелiкава, у трох кiламетрах ад дзяржаўнай мяжы. На павозках зламыснiкi, якiя збеглi пры затрыманнi, везлi з Украiны цяляцiну i швейную фурнiтуру. Акрамя таго, у ходзе вышуковых мерапрыемстваў у Кобрынскiм раёне ў кiламетры ад мяжы было выяўлена месца складзiравання тушаў цяляцiны i фурнiтуры для шыцця. Усяго было адабрана больш за 40 тушаў цялят агульным коштам у Br24 млн i 40 скрынак фурнiтуры, якая пацягнула на Br522 млн. Кошт абедзвюх павозак, кiнутых зламыснiкамi — Br800 тыс.

Швейцарскiя банкi забаранiлi сваiм кiраўнiкам выязджаць нават у суседнiя краiны — Францыю i Германiю — апасаючыся арыштаў на хвалi скандалу, якi разгараецца вакол захавання банкаўскай тайны. Сутнасць у тым, што ў сярэдзiне 2008 года падкамiтэт па расследаваннях сената ЗША апублiкаваў даклад, у якiм сцвярджалася, што еўрапейскiя банкi дапамагалi багатым амерыканцам хавацца ад падаткаў. Амерыканскiм грамадзянам нiбыта ўдалося такiм чынам схаваць ад падаткаабкладання $1,5 трлн i недаплацiць у казну каля $100 млрд. Швейцарскiя банкiры сваю вiну ў гэтым прызналi i былi вымушаныя згарнуць афшорныя паслугi.

 

ПОЎНЫ АБЗАЦ

 

Жыхар Пiткяранцкага раёна Карэлii заплацiў сваёй 7-гадовай дачцэ 2 тысячы рублёў у якасцi кампенсацыi маральнай шкоды пасля таго, як выцяў яе папругай. Мужчына адлупцаваў дзiця ў лiстападзе 2008 года; потым супраць яго была ўзбуджана крымiнальная справа, якую пазней спынiлi за прымiрэннем бакоў.

Сью Тэры i Сью Пуп, мацi i цешча англiйскага футбалiста "Чэлсi" Джона Тэры, былi затрыманыя за крадзеж адзення i прадуктаў харчавання на агульную суму ў 800 фунтаў стэрлiнгаў. Скрадзеныя тавары былi знойдзены ў машыне жанчын, калi тыя накiроўвалiся ў гандлёвы цэнтр па новую здабычу. Калi iх затрымалi, жанчыны не змаглi зразумела патлумачыць свае паводзiны. Вiдавочна, на крадзяжы iх штурхала не беднасць — Джон Тэры штотыднёва атрымлiвае ў "Чэлсi" 135 тысяч фунтаў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сью Тэры i Сью Пуп, мацi i цешча англiйскага футбалiста "Чэлсi" Джона Тэры, былi затрыманыя за крадзеж адзення i прадуктаў харчавання на агу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика