Беларусь мае намер нарошчваць эканамiчнае супрацоўнiцтва з ЕС
Беларусь мае намер нарошчваць эканамiчнае супрацоўнiцтва з ЕС
Беларусь мае намер выбудоўваць цесныя ўзаемаадносiны з Еўрасаюзам, у тым лiку i па далейшым нарошчваннi эканамiчнага супрацоўнiцтва. Зацiкаўленасць у гэтым пацвердзiў 30 сакавiка Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з мiнiстрам замежных спраў i супрацоўнiцтва Каралеўства Іспанiя Мiгелем Марацiнасам. "Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, мы хацелi б мець самыя добрыя адносiны з нашымi суседзямi — Еўрапейскiм саюзам. Згадзiцеся, жыць у ХХI стагоддзi i глядзець адзiн на аднаго праз агароджу — перспектыва не зусiм добрая", — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт падкрэслiў, што для такiх намераў ёсць важкi аргумент — узровень узаемнага гандлю. "Матывацыя вельмi моцная: мы сёння маем палавiну тавараабароту з ЕС, другая палавiна прыпадае на Усход". У цэнтры ўвагi на сустрэчы былi як перспектывы адносiнаў Беларусi з ЕС, улiчваючы будучае старшынства Iспанii ў Еўрасаюзе, так i двухбаковыя адносiны Беларусi з Iспанiяй. Беларусь разглядае Iспанiю як перспектыўнага эканамiчнага партнёра сярод краiн Заходняй Еўропы. У 2008 годзе аб’ём тавараабароту памiж дзвюма краiнамi склаў $219 млн i ўзрос у параўнаннi з 2007 годам на 36,4 працэнта. Асноўнымi артыкуламi беларускага экспарту ў Iспанiю ў 2008 годзе былi паўфабрыкаты i гарачакачаныя пруткi з нелегiраванай сталi, скура. У таварнай структуры iмпарту з Iспанii пераважалi гароднiна i фрукты, машыны i абсталяванне, лекавыя сродкi i сродкi гiгiены. У Беларусi зарэгiстраваны 15 камерцыйных арганiзацый з удзелам iспанскага капiталу. На тэрыторыi Iспанii з 2007 года дзейнiчае СП ТАА "Беларус-Агра-Трактар", праз якое на iспанскi рынак пастаўляюцца беларускiя трактары. У той жа час Прэзiдэнт лiчыць, што ўзровень узаемнага гандлю памiж дзвюма краiнамi яшчэ недастаткова высокi. "Тавараабарот не можа задавальняць нi нас, нi вас, паколькi патэнцыялы нашых дзяржаў намнога большыя", — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў ураду Iспанii i грамадзянам гэтай краiны за аказанне дапамогi ў пераадоленнi наступстваў чарнобыльскай катастрофы, за штогадовае аздараўленне беларускiх дзяцей у Iспанii. Iспанскiя дабрачынныя арганiзацыi i сем’i штогод прымаюць на аздараўленне амаль 3 тыс. дзяцей, у асноўным з малазабяспечаных сем’яў, а таксама дзяцей, якiя жывуць у раёнах, што пацярпелi ў вынiку аварыi на Чарнобыльскай АЭС (трэцяе месца пасля Iталii i Германii). "Гэта дарагога каштуе", — сказаў Прэзiдэнт. На думку кiраўнiка дзяржавы, прыезд Мiгеля Марацiнаса ў Беларусь "дасць магчымасць яму на свае вочы пераканацца, у якiм напрамку рухаецца гэта "загадкавая" дзяржава, што знаходзiцца ў сэрцы Еўропы". У сваю чаргу мiнiстр замежных спраў i супрацоўнiцтва Iспанii адзначыў, што для яго гэта гiстарычны вiзiт, паколькi гэта першае наведванне Беларусi кiраўнiком знешнепалiтычнага ведамства Iспанii. Ён таксама перадаў цёплыя прывiтаннi ад караля Iспанii Хуана Карласа I i прэм’ер-мiнiстра краiны. Мiгель Марацiнас падкрэслiў, што для Iспанii як дзеючага старшынi Савета Еўропы i будучага старшынi ЕС вельмi важна ўстанавiць кантакты з Беларуссю. "Ваша геаграфiчнае становiшча — суседства з Еўрасаюзам i Усходам — надае важнае значэнне Беларусi. Цудоўна, што ў вас такiя добрыя адносiны з Расiйскай Федэрацыяй. Безумоўна, вельмi вялiкi шанц мець такiя ж добрыя адносiны з Еўрапейскiм саюзам", — падкрэслiў мiнiстр. Ён таксама выказаў упэўненасць, што гэты вiзiт надасць добры iмпульс развiццю двухбаковых адносiнаў ва ўсiх галiнах, i паведамiў, што ўжо дасягнута дамоўленасць аб тым, што ў блiжэйшы час будзе арганiзаваны вiзiт прадпрымальнiцкiх колаў Беларусi ў Iспанiю, а пазней — iспанскiх бiзнэсменаў у Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь мае намер выбудоўваць цесныя ўзаемаадносiны з Еўрасаюзам, у тым лiку i па далейшым нарошчваннi эканамiчнага супрацоўнiцтва. Зацiкаўленасць у
|
|