Дарагiя беларусы i расiяне!
Дарагiя беларусы i расiяне!
Сардэчна вiншую вас з Днём яднання народаў Беларусi i Расii — святам, якое ўжо становiцца нашай агульнай традыцыяй. Узяты намi курс на выбудоўванне саюзнiцкiх адносiнаў заснаваны на натуральным iмкненнi беларусаў i расiян мiрна жыць i ўзаемавыгадна супрацоўнiчаць у рамках адзiнай эканамiчнай, навукова-тэхнiчнай i культурнай прасторы. Трынаццаць гадоў — невялiкi перыяд для любога iнтэграцыйнага аб’яднання. Аднак за гэты кароткi прамежак часу Беларусь i Расiя зрабiлi iстотны крок да дасягнення галоўнай мэты — стварэння неабходных умоў для ўстойлiвага развiцця нашых краiн, павышэння дабрабыту i ўзроўню жыцця народаў. Сёння практычна вырашаны пытаннi, звязаныя з забеспячэннем роўных правоў беларусаў i расiян у сферах працаўладкавання i аплаты працы, адукацыi, медыцыны, выбару месца знаходжання i жыхарства. Беларусь i Расiя з адзiных пазiцый выступаюць на мiжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абараназдольнасць i бяспеку Саюзнай дзяржавы. Актыўна развiваецца партнёрства ў галiне навукi, культуры, спорту i турызму. Дасягнуты высокi ўзровень узаемавыгаднай прамысловай i навукова-тэхнiчнай кааперацыi, мацнеюць мiжрэгiянальныя кантакты. Ва ўмовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу намi выпрацаваны механiзм узгодненых дзеянняў па мiнiмiзацыi яго ўплыву на эканомiкi дзвюх краiн. У блiжэйшых планах — больш хуткае завяршэнне работ па выраўноўваннi ўмоў для суб’ектаў гаспадарання, стварэнні рэальнага мытнага саюза без якiх-небудзь абмежаванняў i бар’ераў. Дарагiя сябры! Толькi цеснае супрацоўнiцтва ва ўсiх галiнах i сумеснае выкарыстанне матэрыяльных i iнтэлектуальных рэсурсаў дадуць магчымасць надаць дадатковы iмпульс саюзнаму будаўнiцтву, змогуць гарантаваць надзейную абарону правоў i iнтарэсаў беларусаў i расiян. У гэты святочны для ўсiх нас дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця i дабрабыту. Няхай у вашых дамах заўсёды пануюць мiр i згода! Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна вiншую вас з Днём яднання народаў Беларусi i Расii — святам, якое ўжо становiцца нашай агульнай традыцыяй. Узяты намi курс на выбудоўванне с |
|