Віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева і шэраг расійскіх палітычных і грамадскіх дзеячаў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. З нагоды свята пасланні ад імя Прэзідэнта Беларусі накіраваны Старшыні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, Старшыні Урада Расіі Уладзіміру Пуціну, Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расіі Сяргею Міронаву, Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Барысу Грызлову, Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў таксама кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Сяргея Нарышкіна, Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Паўла Барадзіна, губернатара Маскоўскай вобласці Барыса Громава, мэра Масквы Юрыя Лужкова, прэзідэнта Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Яўгена Прымакова. У віншаванні расійскаму Прэзідэнту, у прыватнасці, гаворыцца: "Шматвяковае братэрства і агульнае гістарычнае мінулае служаць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага беларуска-расійскага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках". Аляксандр Лукашэнка выказаў удзячнасць Дзмітрыю Мядзведзеву за ўсямерную падтрымку інтэграцыйных працэсаў паміж дзвюма краінамі. "Перакананы, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі будуць нязменна ўмацоўвацца на карысць народаў дзвюх краін", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дз |
|