Нам па сiлах пераадолець цяжкасцi, прынесеныя звонку
Нам па сiлах пераадолець цяжкасцi, прынесеныя звонку
Беларусь i Нiжагародская вобласць маюць збалансаваны таваразварот, якi летась перавысiў 600 мiльёнаў долараў ЗША. Пра гэта заявiў учора ў Мiнску прэм’ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на сустрэчы з губернатарам Нiжагародскай вобласцi Валерыем Шанцавым. "Нам, хто займаецца рэальнай эканомiкай, па сiлах пераадолець цяжкасцi, прынесеныя звонку,— лiчыць беларускi прэм’ер. — Нам гэта ўдасца". Ён таксама звярнуў увагу на тое, што бакi павiнны забяспечыць роўны доступ на рынкi адзiн аднаго. Сяргей Сiдорскi таксама заявiў пра тое, што бакi дамовiлiся не перарываць пастаўкi прадукцыi беларускiх прадпрыемстваў на канвеер Горкаўскага аўтазавода. "Колькасць аўтамабiляў, што выпускае ГАЗ, будзе расцi, значыць, будуць запатрабаваныя i беларускiя камплектавыя часткi", — падкрэслiў прэм’ер. Акрамя таго, на сустрэчы было абмеркавана пытанне аб стварэннi зборачнай вытворчасцi айчынных лiфтаў у Нiжагародскай вобласцi. У сваю чаргу Валерый Шанцаў падкрэслiў, што ў Нiжагародскай вобласцi з нашай краiнай даўнiя сувязi, i ён не бачыць прычын сцвярджаць, што гэты расiйскi рынак для Беларусi будзе закрыты. У прыватнасцi, Валерый Шанцаў выказаў зацiкаўленасць у стварэннi новых сумесных вытворчасцяў як у Нiжагародскай вобласцi, так i ў Беларусi. Перспектыўным ён назваў i супрацоўнiцтва ў аграпрамысловым комплексе. Акрамя таго, нашы партнёры цiкавяцца пастаўкамi гарадскога пасажырскага транспарту, рухомага саставу, дарожнай i камунальнай тэхнiкi. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь i Нiжагародская вобласць маюць збалансаваны таваразварот, якi летась перавысiў 600 мiльёнаў долараў ЗША. Пра гэта заявiў учора ў Мiнску прэм’ |
|