Мінiстэрства юстыцыi вызначыла лепшыя агенцтвы нерухомасцi
Мінiстэрства юстыцыi вызначыла лепшыя агенцтвы нерухомасцi
За апошнiя чатыры гады ў Беларусi было выдадзена 189 лiцэнзiй на аказанне рыэлтарскiх
паслуг, паведамiла начальнiк упраўлення адвакатуры i лiцэнзавання юрыдычнай дзейнасцi Мiнiстэрства
юстыцыi Галiна Грышкавец.
Сёлета дзейнiчаюць 107 рыэлтарскiх арганiзацый, у якiх працуюць 640 атэставаных рыэлтараў. Летась пачала дзейнiчаць "празрыстая" сiстэма аплаты рыэлтарскiх паслуг. Менавiта пасля гэтага ў агенцтвах iстотна павялiчылася выручка. Так, летась у Беларусi па лiнii агенцтваў нерухомасцi было 29 тысяч здзелак, а выручка — большая за 27 млрд рублёў, што на 10 млрд рублёў больш, чым у 2007 годзе. Эксперты Мiнiстэрства юстыцыi вызначылi лепшыя рыэлтарскiя арганiзацыi: агенцтва нерухомасцi г. Брэста ЗАТ "Альфа-Актыў", дзяржаўнае прадпрыемства "Вiцебскае агенцтва па аказаннi рыэлтарскiх паслуг", ААТ "Дзiнас" (г. Мiнск), ААТ "Твая сталiцакансалт" (г. Мiнск). Асобна спецыялiстамi Мiнюста была адзначана дзейнасць па комплексным аказаннi паслуг у сферы нерухомасцi i прававым iнфармаваннi насельнiцтва ў сродках масавай iнфармацыi агенцтваў нерухомасцi "Загарадны дом" i "Твая сталiца". Кiраўнiк дзяржаўнага прадпрыемства "Вiцебскае агенцтва па аказаннi рыэлтарскiх паслуг" Уладзiмiр Кабанаў адзначыў, што выручка iх рэгiянальнага агенцтва летась склала 455 мiльёнаў рублёў, або павялiчылася за год на 55 працэнтаў. Разам з тым, кiраўнiк агенцтва адзначыў, што па вынiках iх дзейнасцi за першыя месяцы года колькасць здзелак куплi-продажу кватэр паменшылася амаль у 2,5 раза. Зараз у Вiцебску назiраецца далейшае патанненне ўсiх вiдаў кватэр. Сёння аднапакаёвыя кватэры ў дзевяцiпавярховых дамах каштуюць ужо не больш за 25—27 тысяч долараў, а аднапакаёвыя "хрушчоўкi" ў пяцiпавярховых дамах прапануюцца не даражэйшыя за 23—25 тысяч долараў. Амаль адсутнiчае попыт на другасным рынку Вiцебска на шматпакаёвыя кватэры. Цяпер прадаць трохпакаёвую кватэру даражэй чым за 50 тысяч долараў ужо немагчыма, лiчыць Уладзiмiр Кабанаў. адзначыў, што выручка iх рэгiянальнага агенцтва летась склала 455 мiльёнаў рублёў, або павялiчылася за год на 55 працэнтаў. Разам з тым, кiраўнiк агенцтва адзначыў, што па вынiках iх дзейнасцi за першыя месяцы года колькасць здзелак куплi-продажу кватэр паменшылася амаль у 2,5 раза. Зараз у Вiцебску назiраецца далейшае патанненне ўсiх вiдаў кватэр. Сёння аднапакаёвыя кватэры ў дзевяцiпавярховых дамах каштуюць ужо не больш за 25—27 тысяч долараў, а аднапакаёвыя "хрушчоўкi" ў пяцiпавярховых дамах прапануюцца не даражэйшыя за 23—25 тысяч долараў. Амаль адсутнiчае попыт на другасным рынку Вiцебска на шматпакаёвыя кватэры. Цяпер прадаць трохпакаёвую кватэру даражэй чым за 50 тысяч долараў ужо немагчыма, лiчыць Уладзiмiр Кабанаў.Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнiя чатыры гады ў Беларусi было выдадзена 189 лiцэнзiй на аказанне рыэлтарскiх паслуг, паведамiла начальнiк упраўлення адвакатуры i лiцэнзаванн |
|