21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Фуры просяць работу!

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фуры просяць работу!

У Гродне прайшоў рэгiянальны сход членаў Беларускай асацыяцыi мiжнародных аўтамабiльных перавозчыкаў (БАМАП). Як паўплываў на iх працу сусветны фiнансава-эканамiчны крызiс? Калi ў мiнулым годзе ў вобласцi быў дасягнуты небывалы рост экспарту транспартных паслуг, то сёлета перавозчыкi сталi ездзiць значна менш. Паводле iнфармацыi фiлiяла транспартнай iнспекцыi па Гродзенскай вобласцi, у параўнаннi з першым кварталам мiнулага года нашым перавозчыкам было выдадзена на 15 працэнтаў дазволаў больш, аднак выкарыстанне iх дрэннае.

Калi хапала працы ўсiм, то гродзенскiя перавозчыкi больш арыентавалiся на транзiт, але цяпер спадзяюцца i на ўнутраны рынак. Аднак i тут сiтуацыя даволi складаная i пры гэтым не заўсёды грунтуецца на эканамiчнай эфектыўнасцi.

Як не пазбавiцца лiзiнгавага транспарту?

Як выжыць нашым транспартным прадпрыемствам ва ўмовах скарачэння экспартных паслуг i ўвогуле аб’ёмаў перавозак? Ужо цяпер, паведамiў член праўлення БАМАП, лiдчанiн Іван Буйко, некаторыя банкi, лiзiнгавыя кампанii пачалi забiраць транспарт у нашых перавозчыкаў.

— Мы iх прасiлi падысцi з разуменнем да сiтуацыi, што склалася на рынку мiжнародных перавозак, па магчымасцi адтэрмiнаваць лiзiнгавыя плацяжы, але яны не хочуць, — адзначыў Iван Буйко. — Таму мы павiнны выпрацаваць адзiную пазiцыю, каб не атрымалася так, што ў нашых калег забралi транспарт, а мы гэтаму радуемся альбо, яшчэ горш, гэтыя аўтамабiлi купляем. Нельга зарабляць на чужой бядзе, якая можа чакаць кожнага з нас. Няхай гэтыя машыны пастаяць i банкi, лiзiнгавыя кампанii, спадзяюся, зразумеюць, што ў дыялогу з намi трэба займаць канструктыўную пазiцыю, паколькi сёння ў Беларусi не дэфiцыт, а, мажлiва, нават лiшак транспарту.

"Вашы паслугi не патрэбны..."

У Беларусi сёння шмат прамысловых прадпрыемстваў, якiя працуюць i на экспарт, i на iмпарт. Аднак уклiнiцца ў гэтыя перавозкi, адзначалася на сходзе, апошнiм часам практычна немагчыма. У аддзеле маркетынгу кажуць: "Вашы паслугi не патрэбны". Але ў той жа час i па экспарце, i па iмпарце з нашымi прадпрыемствамi працуюць транспартнiкi з Лiтвы, Расii, Польшчы, Украiны. Пры гэтым грашовыя стаўкi, якiя закладзены ў кантрактах, здараецца, даволi цiкавыя. Атрымлiваецца, што чужаземец вязе груз па цане ў паўтара-два разы вышэйшай за тую, па якой гэта мог бы зрабiць беларускi перавозчык.

— Няўжо гэта звязана з нейкiмi сваяцка-сяброўскiмi кланамi, куды нам не прабiцца? — задаецца пытаннем адзiн з перавозчыкаў. — Але ж мы можам везцi груз танней i пры гэтым за беларускiя рублi. Пасля купiм у банках валюту i заплацiм лiзiнгавыя плацяжы. Тым самым мы захаваем у нашай дзяржаве валюту, рабочыя месцы. Аднак сiтуацыя iншая. Для нас работы няма, мы прастойваем, фрахты падаюць, але ў той жа час грузы проста ў нас "пад носам" забiраюць замежныя перавозчыкi.

Транспарт ведамасны. А цi эфектыўны?

Ва ўмовах антыкрызiснай эканомiкi выйграе той, хто працуе больш эфектыўна. Зразумела, што гэта датычыцца ў тым лiку i транспарцiроўкi грузаў. I вось тут пытанне: а хто ж больш эфектыўна выкарыстоўвае транспарт? Захад, дзе, як прагучала на гродзенскiм рэгiянальным сходзе членаў БАМАП, нi на адным прадпрыемстве няма транспартных цэхаў? Альбо нашы прадпрыемствы, дзе з’яўляецца нормай мець уласныя аўтабазы, але пры гэтым далёка не заўсёды лiчыць затраты на iх утрыманне, якiя, зразумела, укладваюцца ў цану прадукцыi?

На думку Iвана Буйко, выкарыстанне транспарту на спецыялiзаваных прадпрыемствах у параўнаннi з ведамасным значна больш эфектыўнае: "Ёсць прапанова паспрабаваць хоць на адным прадпрыемстве выдзелiць транспарт у асобнае падраздзяленне са сваiм разлiковым рахункам i абавязкамi. Даю гарантыю, што яно праз год будзе банкрутам".

Дык цi патрэбны ведамасны транспарт? А з iншага боку, цi кожнае спецыялiзаванае транспартнае прадпрыемства, якое хоча заняць яго нiшу, будзе больш эфектыўным у параўнаннi са сваiмi ведамаснымi калегамi?

...Як паведамiў на сходзе начальнiк аддзела транспарту i камунiкацый Гродзенскага аблвыканкама Вiктар Пяткевiч, "нас таксама хвалюе неэфектыўнае выкарыстанне транспарту на прамысловых прадпрыемствах i ў арганiзацыях". Мiнiстэрству эканомiкi ўнесена прапанова аб квотах для ведамаснага транспарту. Каб у мiнiстэрстве праводзiлася абарона неабходнасцi транспарту для тэхналагiчных патрэбаў.

Што датычыцца мiжнародных перавозчыкаў, то цяпер, згодна з iнфармацыяй Вiктара Пяткевiча, праводзiцца работа па фармiраваннi лагiстычных цэнтраў у Гродне i Лiдзе. З iх з’яўленнем будуць зроблены сур’ёзныя крокi па сiстэмнай арганiзацыi мiжнародных грузавых перавозак.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне прайшоў рэгiянальны сход членаў Беларускай асацыяцыi мiжнародных аўтамабiльных перавозчыкаў (БАМАП). Як паўплываў на iх працу сусветны фiнанс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика