21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выратавальнiкi свету сабралiся ў Лондане

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выратавальнiкi свету сабралiся ў Лондане

У сталiцы Вялiкабрытанii афiцыйна адкрыўся самiт Вялiкай дваццаткi (G20). Мэта сустрэчы кiраўнiкоў вядучых эканомiк планеты — выпрацаваць эфектыўныя меры па выхадзе з сусветнага крызiсу i спынiць глабальны працэс рэцэсii, якi пагражае ператварыцца ў цяжкую працяглую дэпрэсiю з непрадказальнымi наступствамi.

Як прадухiлiць яе? Амаль кожная краiна прывезла ў Лондан свой план выратавання сусветнай эканомiкi. Праўда, антыкрызiсныя прапановы не заўсёды супадаюць. Дэлегацыi ЗША i Вялiкабрытанii лiчаць, што перш-наперш трэба засяродзiцца на фiнансавым сектары, каб надаць iмпульс эканамiчнаму развiццю ва ўсiх рэгiёнах планеты.

Расiя i Кiтай яшчэ загадзя аб’явiлi аб неабходнасцi самым уважлiвым чынам разгледзець пытанне аб стварэннi рэзервовай сусветнай валюты, магчыма, нават i не адной. Як вядома, гэта iдэя не спадабалася Амерыцы. Прэзiдэнт Абама i яго паплечнiкi рашуча заявiлi, што сёння амерыканскi долар моцны як нiколi i таму зараз шукаць яму замену не варта.

Францыя на шляхi выхаду з крызiсу таксама мае свой пункт погляду, якi падзяляюць многiя краiны Еўрасаюза. У прыватнасцi, гэта тычыцца ўзмацнення валютнага кантролю. Імпульсiўны французскi прэзiдэнт Нiкаля Сарказi нават заявiў, што ў выпадку непрыняцця эфектыўных мераў ён дэманстратыўна пакiне пасяджэнне дваццаткi. Бо яе ўдзельнiкi не маюць права марнаваць час, калi свет знаходзiцца ў вялiкай небяспецы.

Дарэчы, блiзкая да расiйскай i пазiцыя Германii, куды напярэдаднi самiту завiтаў прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў. У Берлiне ён яшчэ раз асабiста ўдакладнiў сваю пазiцыю з канцлерам ФРГ. За дзень да сустрэчы ў Лондане стала вядома, што меркаваннi лiдараў гэтых уплывовых краiн аб шляхах i спосабах выхаду з сусветнага крызiсу ў многiм супадаюць. Так што амерыканцам i англiчанам будзе вельмi няпроста пераканаць iншых удзельнiкаў сустрэчы ў мэтазгоднасцi прыняцця менавiта iх плана. Аднак усе прадстаўнiкi Вялiкай дваццаткi аднадушныя ў тым, што выходзiць з вельмi складанай сiтуацыi неабходна разам, бо iнакш поспеху не дасягнуць. Усе разумеюць, што няма iншага выбару перад тварам пагрозы новай Вялiкай дэпрэсii.

У Лондане прыняты беспрэцэдэнтныя меры па ахове парадку i жыцця лiдараў дваццаткi i iх суправаджальных асобаў. Больш за пяць тысяч палiцэйскiх з сабакамi знаходзяцца ў стане поўнай гатоўнасцi: уважлiва сочаць за рухам транспарту, сiтуацыяй на вулiцах i плошчах, назiраюць за будынкамi, дзе, магчыма, можа схавацца снайпер цi тэрарыст. Пад кантролем i неба над Лонданам, i марское ўзбярэжжа. Яшчэ 35 тысяч палiцэйскiх знаходзяцца ў рэзерве. 2 красавiка тысячы лонданскiх служачых устаноў, работнiкаў арганiзацый i фiрмаў, якiя знаходзяцца непадалёку ад месца правядзення самiту, атрымалi нечарговы выхадны.

Разам з прэзiдэнтам Амерыкi ў Лондан прыехалi амаль 200 супрацоўнiкаў службы бяспекi, прывезлi з Вашынгтона i асабiсты лiмузiн Барака Абамы, якi ў экстранным выпадку здольны вытрымаць ракетны ўдар. Для Абамы гэта першае еўрапейскае турнэ. У Лондане запланаваны яго перамовы, у прыватнасцi, з кiраўнiкамi Расii i Кiтая. Палiцыяй таксама прымаюцца папераджальныя меры па супрацьдзеяннi верагодным акцыям пратэсту i манiфестацыям антыглабалiстаў, анархiстаў, рознага кшталту радыкалаў i iншых працiўнiкаў iдэi правядзення самiту i ўвогуле ворагаў капiталiзму.

Самiт Вялiкай дваццаткi, безумоўна, — гэта з пачатку года падзея нумар адзiн у свеце. I паўсюдна людзi чакаюць ад яго ўдзельнiкаў канкрэтных i зразумелых рашэнняў, якiя спыняць рост беспрацоўя, хвалю звальненняў i скарачэнняў, павысяць зарплату, вернуць упэўненасць у заўтрашнiм днi. Аднак iснуе i шмат сумненняў у тым, што адным толькi самiтам можна спынiць развiццё крызiсу.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiцы Вялiкабрытанii афiцыйна адкрыўся самiт Вялiкай дваццаткi (G20). Мэта сустрэчы кiраўнiкоў вядучых эканомiк планеты — выпрацаваць эфектыўныя м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика