21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Спрашчаем працэдуры падатковага адмінiстравання

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Спрашчаем працэдуры падатковага адмінiстравання

Сёння адна з асноўных задач, якiя стаяць перад падатковымi органамi, — стварэнне камфортных умоў для выканання плацельшчыкамi падатковых абавязацельстваў.

На дадзеным этапе неабходна ўсталёўваць з плацельшчыкамi прынцыпова новыя адносiны. Час пагроз, папярэджанняў аб неабходнасцi плацiць падаткi адыходзiць, яму на змену iдзе добраахвотная плата падаткаў, якая з’яўляецца нормай жыцця законапаслухмянага плацельшчыка.

З развiццём iнфармацыйных тэхналогiй у 2009 годзе Мiнiстэрствам па падатках i зборах пачата паэтапнае ўкараненне ў рэспублiцы сiстэмы электроннага дэкларавання.

З увядзеннем электроннага дэкларавання плацельшчыкi падаткаў i збораў у Рэспублiцы Беларусь атрымаюць магчымасць падаваць падатковыя дэкларацыi (разлiкi) па падатках, зборах (пошлiнах) у электронным выглядзе, што з’яўляецца яшчэ адным крокам у спрашчэннi працэдуры выканання па-датковых абавязацельстваў, скарачэннi затрат працоўнага часу, як плацельшчыкаў, так i падатковых органаў i дазволiць перавесцi работу з плацельшчыкамi на якасна новы ўзровень.

Першым этапам стала арганiзацыя работы з сiстэмай электроннага дэкларавання абмежаванай колькасцi плацельшчыкаў г. Мiнска i Мiнскай вобласцi ў рэжыме доследна-прамысловай эксплуатацыi.

Другiм этапам з’яўляецца ўкараненне з 01.04.2009 г. у прамысловую эксплуатацыю сiстэмы электроннага дэкларавання, карыстальнiкамi якой могуць стаць усе плацельшчыкi — юрыдычныя асобы, iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i фiзiчныя асобы, якiя хочуць выкарыстаць электронны спосаб падачы дэкларацый.

Для работы з сiстэмай электроннага дэкларавання неабходна выканаць шэраг працэдур. Перш за ўсё неабходна зарэгiстравацца ў якасцi абанента засведчвальнага цэнтра РУП "Інфармацыйна-выдавецкi цэнтр па падатках i зборах" па адрасе: г. Мiнск, пр-т Машэрава, 7, к. 227, якi забяспечыць плацельшчыка ключамi электронна-лiчбавага подпiсу, i ўстанавiць праграмнае забеспячэнне.

У мэтах прыцягнення да электроннага дэкларавання большай колькасцi плацельшчыкаў Мiнiстэрства па падатках i зборах пастаянна праводзiць iнфармацыйна-растлумачальныя семiнары, вучобу i "прамыя лiнii" па рабоце з электронным дэклараваннем. Таксама з iнфармацыяй па ўкараненнi электроннага дэкларавання можна азнаёмiцца на афiцыйным сайце Мiнiстэрства па падатках i зборах (www.nаlоg.bу).

Яшчэ адным крокам выкарыстання iнфармацыйных тэхналогiй з’яўляецца ўкараненне i расшырэнне iнтэрактыўных тэрмiнальных плацежна-даведачных сiстэм (iнфакiёскаў).

З дапамогай такiх сiстэм фiзiчныя асобы, якiя адкрылi карт-рахунак у банку, маюць магчымасць з дапамогай карткi аплацiць любы падатак, збор, пошлiну.

Прыём плацяжоў ажыццяўляецца праз iнфакiёскi, якiя належаць РУП "Белпошта" i ААТ "ААБ Беларусбанк".

Цяпер, сумесна з РУП "Белпошта", Мiнiстэрства па падатках i зборах правяло доследную эксплуатацыю iнфармацыйнай сiстэмы платы падаткаў праз iнфакiёскi, устаноўленую ў 24 падатковых iнспекцыях рэспублiкi.

У Магiлёўскай вобласцi плату падаткаў можна ажыццявiць праз любы iнфакiёск ААТ "ААБ Беларусбанк", размешчаны ў г. Магiлёве i больш чым у палове раённых цэнтраў.

Сёння праводзiцца работа па пытаннi магчымасцi платы падаткаў, збораў, пошлiнаў у бюджэт плацельшчыкамi праз iнфакiёскi, размешчаныя ў любым пункце рэспублiкi.

Варта адзначыць, што ў iнфакiёсках, якiя належаць РУП "Белпошта", устаноўлена i функцыянуе ў дапамогу плацельшчыку iнфармацыйна-даведачная сiстэма Мiнiстэрства па падатках i зборах.

Гэтая сiстэма дазваляе атрымаць звесткi аб адрасах размяшчэння ўсiх падатковых iнспекцый МПЗ, кiраўнiках iнспекцый, часе прыёму кiраўнiка, аб адмiнiстрацыйных працэдурах, якiя ажыццяўляюцца падатковымi органамi рэспублiкi ў дачыненнi да юрыдычных i фiзiчных асобаў, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў; аб парадку абскарджання дзеянняў службовых асобаў падатковых органаў.

Як мы бачым, усе новаўвядзеннi падатковых органаў рэспублiкi накiраваныя на тое, каб дапамагчы падаткаплацельшчыку выканаць свой канстытуцыйны абавязак — выплацiць у бюджэт краiны падаткi.

Аддзел iнфармацыйна- растлумачальнай работы Міністэрства па падатках і зборах.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння адна з асноўных задач, якiя стаяць перад падатковымi органамi, — стварэнне камфортных умоў для выканання плацельшчыкамi падатковых абавязацельст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика