Выбух прывёў да трагедыi
Выбух прывёў да трагедыi
Адзiн чалавек загiнуў на месцы, другi атрымаў апёкi 80 працэнтаў паверхнi цела ў вынiку выбуху кiслароднага i газавага балонаў увечары 31 сакавiка. Бяда здарылася са слесарамi Баранавiцкай ПМК-10, якiя знаходзiлiся ў кунгу (спецыяльна абсталяванай для грузавой машыны будцы) аўтамабiля ГАЗ-52. Слесар 1956 года нараджэння загiнуў на месцы, а яго 47-гадовы таварыш атрымаў цяжкiя траўмы. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды" памочнiк начальнiка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, два чалавекi, якiя знаходзiлiся ў кабiне аўтамабiля, не пацярпелi. Прычыны надзвычайнага здарэння пакуль высвятляюцца. Расследаваннем займаецца Баранавiцкая пракуратура. Святлана ЯСКЕВІЧ, Сымон СВIСТУНОВIЧ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзiн чалавек загiнуў на месцы, другi атрымаў апёкi 80 працэнтаў паверхнi цела ў вынiку выбуху кiслароднага i газавага балонаў увечары 31 сакавiка. Бя |
|