Трамвай... напракат
Трамвай... напракат
Кiраўнiцтва вiцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення прапанавала гараджанам i гасцям горада новую паслугу — транспарт напракат. Як паведамiлi "Звяздзе" ва ўпраўленнi, нечаканая паслуга атрымала назву "Трамвай i тралейбус выхаднога дня". Першы выезд ужо адбыўся: самi работнiкi ўпраўлення праехалiся па горадзе, каб абмеркаваць перспектывы i нюансы незвычайнай прапановы. Мяркуецца, што паездка на арэндаваным тралейбусе будзе каштаваць 120—130 тысяч рублёў, адпаведна на трамваi — 160—170 тысяч рублёў. Пасажырам прапануюць экскурсiйнае абслугоўванне: раскажуць пра гiсторыю электрычнага транспарту Вiцебска, горада ў цэлым. Дарэчы, нагадаю, Вiцебск — самы першы горад у нашай рэспублiцы, дзе з’явiўся трамвай. Для паездак выбралi маршруты трамвая — № 1, 7 i тралейбуса — № 4. Для тых хто дрэнна ведае абласны горад, паведамляю: гэта самыя працяглыя маршруты. А тралейбус № 4 праязджае па гiстарычным цэнтры горада i паўз знакамiты Летнi амфiтэатр — сэрца "Славянскага базару ў Вiцебску". Новая iнiцыятыва паслужыць i на карысць экалагiчнаму выхаванню — рэкламуецца экалагiчна чысты вiд транспарту. Ужо, дарэчы, ёсць iдэi праводзiць у трамваях i тралейбусах самыя розныя семiнары. А чаму б i не вяселле?! Такое запомнiцца надоўга. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiцтва вiцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення прапанавала гараджанам i гасцям горада новую паслугу — транспарт напракат. Як паведамiлi &q |
|