21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Таварыш пасажыр, а ў цябе хата з краю?

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таварыш пасажыр, а ў цябе хата з краю?

Нiчога асабiстага!

 

— Вадзiцель! Вадзiцель, спынiце, калi ласка, вунь ля таго знака, — чуецца жаночы голас з глыбiнi маршруткi, якая нясецца па вузкай сталiчнай вулачцы аднаго са спальных раёнаў. — Ага, ну вунь ля знака — "Небяспечны паварот"...

От так жа ж прынцып — "на плоце таксама шмат чаго напiсана, а там — дровы". Не важна, што "небяспечны", галоўнае — спынiцца менавiта тут. Пажар? Не-а, проста на 30 крокаў блiжэй да дому...

Наогул, ад паездак у грамадскiм транспарце часам можна атрымлiваць асалоду, якая прымушае нават забыцца на свой стан кiлькi ў бляшанцы i iншыя "чароўнасцi" слова "грамадскi". Такiя тэатральныя дзеi можна пабачыць, што i спецыяльна не прыдумаеш. Унь лiтаральна пазаўчора п’яненькi мужычок выйшаў з тралейбуса разам са мной на адным прыпынку i спытаў, дзе ён знаходзiцца. Пасля нядоўгiх тлумачэнняў з майго боку рэзюмаваў:

— Дажыўся, блiн: я, таксiст, — i заблукаў у горадзе!..

Разам са смешным сустракаюцца сiтуацыi, над якiмi варта задумацца. Вы не заўважылi, што мы з вамi нейкiя абыякавыя? Калi пачынаюцца развiвацца якiя-небудзь нечаканыя падзеi, пасажыры, гэта значыць мы, чамусьцi рэагуюць вельмi пасiўна, а лепей сказаць — нiяк не рэагуюць. Два разы даводзiлася зрывацца з месца i сiлай расцiскаць дзверы аўтобуса, калi аднойчы нецвярозаму мужыку руку зацiснула, а ў iншы раз малы хлопец не туды, куды трэба, кiсць засунуў. І што адметна — крычыш iншым: "Скажыце там вадзiцелю, каб дзверы адчынiў", — а ўсе — нуль увагi. Сядзяць, маўчаць, i быццам у кожнага хата сапраўды з краю стаiць. Але заўважыў, што вось больш сталыя людзi не такiя. Вiдаць, выхаванне ў духу калектывiзму прабiваецца: па дарозе на рынак "Ждановiчы" жанчыны ва ўзросце проста наўзахваткi раiлi нейкаму дзеду, дзе лепей выйсцi i на што перасесцi... I ведаеце, страшна робiцца, што такiх людзей старой закваскi становiцца ўсё менш i менш, i хутка застанёмся толькi мы — эгаiсты. Кожны сам па сабе. Кожны сам за сябе. Страшна!

Хаця нядаўна пераканаўся, што не ўсё страчана. Быў познi вечар, а мо i ноч. Адзiн з апошнiх напаўпустых тралейбусаў. На двух сядзеннях утульна размясцiлiся два хлопчыкi мо класа з 9-га, прычым размясцiлiся настолькi ўтульна, што нават ногi з бруднымi ботамi на сядзеннi насупраць пазакiдвалi. I едуць сабе, гаворку няспешна вядуць. А некалькi пасажыраў у салоне тут жа, але хлопцам заўваг не робяць. Маўляў, месцаў хапае, чаго нервы псаваць? I вось на прыпынку ўвальваецца пара-тройка не вельмi цвярозых хлапцоў. Ну такiх, простых. З завода. З раёна. З семкамi i ў спартовых штанах. I — о дзiва! — адзiн з iх не паленаваўся прайсцi праз увесь салон i схiлiцца над дзевяцiкласнiкамi:

— Вы што, зусiм абарзелi? У транспарце ездзiць не ўмееце?

I цi то ад такiх пераканаўчых словаў, цi то ад лёгенькага штуршка ў хлопцаў ногi самi спусцiлiся на грэшную падлогу. Ну можам жа вырашаць праблемы! Праўда, для гэтага трэба быць перш за ўсё людзьмi, а потым ужо пасажырамi...

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вадзiцель! Вадзiцель, спынiце, калi ласка, вунь ля таго знака, — чуецца жаночы голас з глыбiнi маршруткi, якая нясецца па вузкай сталiчнай вулачцы а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика