Пагаворым пра... цешчу?
Пагаворым пра... цешчу?
Зяць любiць узяць, а цешча, як гай. Менавiта так часта гавораць пра стасункi памiж зяцем i цешчай. Я спецыяльна нядаўна распытваў знаёмых мужчын пра iх стасункi з цешчамi. Толькi адзiн адзначыў: добрая ў мяне цешча! Астатнiя альбо жартавалi: спытай лепш яе. Запытаў я для чысцiнi iмправiзаванага пытання i цешчаў. Большасць таксама мiжволi, ды i сказалi "пару ласкавых" пра сваiх зяцёў. Выходзiць, статыстычная памылка атрымлiваецца? А мо не тых апытваў? Мне пашанцавала... Сваю цешчу я бачу мiнiмум два разы на тыдзень. Максiмум, падлiчыў, чатыры. Спецыфiка нюансаў гасцявога шлюбу. І, нягледзячы на тое, што знаёмы мы з цешчай вось ужо каля васьмi гадоў, i цяпер "на вы". Добра? Культурна? Знешне так. Да пры гэтым проста пагаварыць не можам. Вiдаць, нiколi. "Вяршыняй" нашага, скажам так, непаразумення стала, успамiнаю, наступнае. Збiралiся з жонкай, на той час з адным — цяпер ужо старэйшым сынам, у госцi да нашых сяброў. Час ужо даўно iсцi. Хлопчыку ў зiмовым адзеннi ў кватэры спякотна. А мы: я, цешча i каханая ўсё шукаем рукавiцы хлопчыка. Усё скончылася тым, што рукавiцы я знайшоў... у рукаве сваёй курткi. Акуратна нехта паклаў iх на шапку i шалiк. Вось як! Навошта так было рабiць? Гэта цяпер, праз гады зразумеў: ну, радасць перыядычна "ловiць" чалавек, калi пры iм на iншага павышаюць голас. Калi канфлiкт чарговы сямейны. Калi каханая памянялася на большую кватэру, "не забыла" "перавесцi" з сабой цешчу. I раней канфлiкты былi, i цяпер, нягледзячы на тое, што на пакой стала больш. Хто павiнен пасядзець дома з дзецьмi, хто i чаму не можа. I так па дробязях. Чытаў, што ў краiнах з моцнымi мусульманскiмi традыцыямi рэлiгii зяць не можа наогул глядзець на твар цешчы, каб не ўбачыць, якой будзе ягоная жонка ў старасцi. Ведаеце, нешта ў гэтым ёсць. Мае знаёмыя зразумелi, што любая цешча "бачыць" сябе на месцы сваёй дачкi. I хочацца ёй, каб ставiлiся да дачкi гэтак жа, як да яе самой у маладосцi. I да дзяцей таксама. Цi не так? Вось, зяць толькi i думае пра сваю работу, а пра дзяцей, жонку, не вельмi. Кран адрамантаваць не можа. А яшчэ нападпiтку прыйшоў. Так часта скардзяцца цешчы. А, самi, нярэдка ўжо гадоў дваццаць у разводзе. Пры гэтым вучаць добраму сямейнаму жыццю i зяця, дачку. Славутае кватэрнае пытанне сапсавала не толькi масквiчоў. Зяць i цешча ў адной "клетцы", хай i з асобнымi пакоямi, на мой погляд, часцей за ўсё, як два галодныя драпежнiкi. Свякроў i жонка мужа адпаведна — асобная тэма. Як i пра зяця з цесцем. З маiм i выпiць, i пагаварыць можна. Што, дарэчы, не вельмi падабаецца цешчы, калi ён, бывае, прыходзiць у госцi да яе дачкi, да яе. Як усё заблытана, складана. Вось мы з задавальненнем у газеце расказваем пра розныя цiкавыя конкурсы. Чаму б не арганiзаваць адпаведны конкурс цешчаў i зяцёў? Каб яны падзялiлiся ў лiстах сваiмi думкамi, вопытам наладжвання стасункаў. Мо гэта нейкiм чынам паўплывае на наладжванне адносiнаў у цэлым? А цi ёсць сусветны Дзень цёшчаў? Я праводзiў бы яго 1 красавiка: i смешна ўвесь дзень, i з цешчай можна паспрабаваць "навесцi масты". А колькi анекдотаў пра цешчу ў гэты дзень узгадаць было б можна! Што датычыцца маёй "апаненткi" — з Гомеля, думаю, з яе атрымалася б нядрэнная цешча. Калi б яна жыла, як цяпер, у iншым горадзе, бачылiся б мы рэдка... А мо i за сцяной? Ну, шчыра, гарбату прапанаваў бы. Ад душы. Як у тым анекдоце: "а што вы, мама, i гарбаты не пап’яце?" Аляксандр ПУКШАНСКI, Вiцебск. Вiцебск. А чаму не пра свякроў?
Бо пра цешчу мне ўсё роўна нiхто з мужыкоў праўды не скажа. Яны ж толькi памiж сабой за куфлем пiва дзеляцца ўражаннямi: якiя мы, жанчыны, кобры, мегеры i фурыi... Спрачацца не мае сэнсу. Так, мы такiя, якiмi нас хочуць бачыць вашы вочы, даражэнькiя. Тым не менш, для чысцiнi эксперыменту я задала пытанне аб цешчы свайму мужу, якi яе бачыць прыкладна столькi ж разоў на тыдзень, колькi i мой паўночны калега. Праўда, шлюб у мяне не гасцявы, а сапраўдны, а яго цешча — мая мацi, жыве ў хвiлiнах 15 хады ад нас. — Ты ўсё роўна нiколi такi боршч не прыгатуеш, як твая мацi! — адказаў шчыры муж. Дзякуй на добрым слове, больш пытанняў няма, а то яшчэ што-небудзь даведаюся прыемнае аб сабе. Цяпер пра тое, што мне куды больш зразумела — аб свекрывi. Дзевяць месяцаў, пражытыя разам з ёй без скандалу, я стаўлю сабе ў залiкоўку. Але ж як я чакала таго дня (хiба што не закрэслiвала ў календары лiчбы), калi нарэшце мы будзем жыць паралельна... Калi iх пераезд адбыўся, а нам засталася ў спадчыну кватэра, першае, што я зрабiла — гэта, зразумела, паперасоўвала мэблю. Прыйшла свякроў. Пабачыла. Рукi ў бокi i гучна пачала абурацца. — Халадзiльнiк павiнен стаяць тут! — сказала яна i паказала на месца, дзе ён стаяў раней. — Халадзiльнiк будзе стаяць, дзе стаiць зараз, — тон я не ўзвышала, а рукi ў бокi таксама паставiла. Вiдаць, абедзве ў той момант былi яшчэ тымi прыгажунямi. Ну а паколькi мужчыны сабе жонку шукаюць, падобную на мацi, — мой муж не прагадаў. Яму заставалася толькi дачакацца — за кiм перамога будзе. Каб не трапiць у разборку, ён збег у пакой i выглядваў з-за вугла. У позе раззлаваных курыц над яйкамi мы пастаялi моўчкi хвiлiн пяць. Свякроў не вытрымала першай, вiдаць, адчула, што страцiла ўладу над тэрыторыяй, развярнулася i месяцы тры мы яе не бачылi ўвогуле. Як адбылося прымiрэнне, я не памятаю. Але ж цяпер з дзвюх нявестак у яе класiфiкацыi я лiчуся лепшай — жыву асобна. А яна па-ранейшаму паважае сiлу i тых, хто мацнейшы за яе. Пры гэтым, аднойчы адмовiўшыся ад прэтэнзiй на былую кватэру, яна НIКОЛI не застаецца ў нас больш чым на 15 хвiлiн, як бы я яе нi прасiла аб гэтым. Другая нявестка маёй свекрывi, у адрозненне ад мяне, iмкнецца называць яе "мама" i, на мой погляд, увогуле куды больш лагодная i гаспадарлiвая. Але ж слёзы на яе вачах не перасыхаюць: што нi зробiць, усё не так. Паплача ў куточку, а потым iдзе цiхенька па адной дошцы. Ёсць у гэтай сiтуацыi толькi адзiн банальны рэцэпт — не жыць разам. Але ж гэтага шчасця свякроў не дазваляе. Iнакш, пагражае, кватэру не адпiшу. Здаецца, сумна ёй стане, калi не будзе над кiм здзеквацца. Ведаю прыклады, калi свякрухi сваiх нявестак любяць больш, чым сыноў. I цешчы на зяцёў не нарадуюцца — бывае такi цуд на свеце. Што для гэтага трэба рабiць? Гэта пытанне — да псiхолага на iндывiдуальным прыёме. Прынамсi, як i тыя, што ў разважаннях майго вiцебскага апанента. Я ж да гэтага часу не разумею, што адказаць сталай жанчыне, мацi майго аднакласнiка, якая даслала аднойчы мне лiст, у якiм прасiла дапамагчы наладзiць узаемаадносiны памiж ёю i яе дарослым сынам. Першы парыў быў патэлефанаваць Алегу i адчытаць яго за тое, што забыў мацi. А потым ўзгадала, як адразу пасля заканчэння сталiчнага iнстытута ён вярнуўся ў родны горад разам з маладой жонкай. Як яны шукалi, дзе ўладкавацца жыць i спачатку паспрабавалi ў кватэры разам з мацi. Як нявестка Света аднойчы пакiнула ў мыйцы на ноч замочвацца патэльню. Як змесцiва той патэльнi ранiцай было вылiта на яе галаву з крыкам: "Посуд павiнна была вымыць адразу!" Урэшце iх шлюб не вытрымаў выпрабавання бытам i жыццём побач са свякрухай. Святлана з’ехала, а ён вельмi доўга не мог ажанiцца наноў. Здаецца, цяпер ён беражэ свае ўзаемаадносiны з новай жонкай i ахоўвае iх ад роднай мацi. Праўда, не ўпэўнена, што гэты прыклад — для абагульнення. Твая грамадзянская жонка, Саша, не заўважыш, як хутка стане свекрывёй — 20 гадоў праляцяць, як iмгненне. I ты таксама атрымаеш гордае iмя свёкра. Вось тады зноў паразважаем над тым, як на практыцы будаваць няпростыя ўзаемаадносiны памiж такiмi чужымi-роднымi сваякамi. Iрына АСТАШКЕВIЧ, Гомель. Гомель.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зяць любiць узяць, а цешча, як гай. Менавiта так часта гавораць пра стасункi памiж зяцем i цешчай. Я спецыяльна нядаўна распытваў знаёмых мужчын пра i |
|