21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Апошняе слова за прафесіяналамi

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Апошняе слова за прафесіяналамi

Праблема з аб’ектамi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, але пустуюць, добра вядомая. Школы, ФАПы, крамы часта не хочуць браць i задарма. А калi пачуў, што ў будынку былой базавай школы ў в. Боркi Ганцавiцкага раёна пачалi вырабляць полiэтыленавую плёнку, то паехаў паглядзець.

Двухпавярховы будынак яшчэ мог паслужыць не адзiн год у сiстэме адукацыi, але ў 2001 годзе школу давялося зачынiць — вёска састарэла i школьныя класы апусцелi.

Не толькi з фасаду, але i ўнутры школа добра захавалася. Нiводнай выбiтай шыбы, i нават шпалеры не адклеiлiся.

Вось такi будынак i атрымаў прадпрымальнiк Уладзiмiр Рылка. Чалавек жыў i працаваў у Брэсце, а вырашыў перабрацца на балота, бо Боркi — гэта журавiнавы край. Ад гэтай вёскi усе сцежкi вядуць да ягад.

Уладзiмiр Рылка:

— У Ганцавiцкiм раёне я апынуўся па некалькiх прычынах. У сувязi з указам Прэзiдэнта № 9 на перыферыi можна працаваць на льготных умовах — у буйным горадзе такой выгоды няма. Мая фiрма на тры гады вызваляецца ад падаткаў, акрамя гэтага, я вярнуўся дамоў, бо нарадзiўся у вёсцы Любашава. А галоўнае, што мяне падтрымалi ў райвыканкаме. У кабiнет кiраўнiка раёна я заходзiў насцярожана — была боязь, што атрымаць у сваё распараджэнне такi будынак не ўдасца. І я не чакаў, што мне будзе аказана такая маральная i матэрыяльная падтрымка.

У былой спартыўнай зале ўсталявалi абсталяванне, i першыя метры плёнкi ўбачылi свет. А гаспадар фiрмы "Рыона Плюс" спадзяецца раскруцiцца за год i думае выпускаць полiэтыленавыя пакеты для ўгнаенняў, харчовыя пакеты, плёнку для ўпакоўкi грошай, а яшчэ ёсць задума наладзiць другасную перапрацоўку адходаў плёнкi. Сёння на прадпрыемстве працуе 11 чалавек, а калi будзе закончаны мантаж усяго абсталявання, то штат вырасце да 50 рабочых. Ужо стварылася чарга з 18 чалавек, якiя спадзяюцца неўзабаве стаць членамi калектыву фiрмы.

А якая пазiцыя ў гэтым пытаннi кiраўнiка раёна?

Уладзiмiр Столяр:

— Сем гадоў мы старалiся максiмальна захаваць будынак школы. Увесь гэты час трымалi вартаўнiка. А як iншым разам бывае? Застаўся нейкi будынак без нагляду — тут жа могуць выкрасцi вокны, дзверы, батарэi... Такога iмкнёмся не дапусцiць. Прадпрыемства быццам i не вялiкае, але для вёскi некалькi дзясяткаў працоўных месцаў — гэта многа. Аддаваць школу Рылку цi не, у нас пытанне не стаяла. Такiх людзей неабходна вiтаць. Прынёс ён свой бiзнэс-план i стала зразумела, што чалавек — прафесiянал, ведае вытворчасць, сваю справу. Тут такая сiтуацыя — у адпаведнасцi з законам можна перадаваць пустыя аб’екты за адну базавую велiчыню цi нават бясплатна на нейкiх агавораных умовах. Напрыклад, прадпрымальнiк павiнен стварыць працоўныя месцы. Але ж кожны кiраўнiк не хоча дапусцiць памылкi i аддаць той аб’ект выпадковаму чалавеку, а затым апраўдвацца перад нейкай структурай. Такi момант прысутнiчае. Вось чаму важна мець справу з прафесiяналам, а трэба прызнаць, што з адсутнасцю прафесiяналiзму прыходзiцца сутыкацца пастаянна. Упэўнены, што прафесiяналiзм — гарантыя поспеху. Апошняе слова за iм.

Уладзiмiр Мiхайлавiч нагадаў пра прафесiяналiзм i да яго прыйшлося вярнуцца, калi пасля Борак мы завiталi на мясцовы камбiнат бытавога абслугоўвання, але пра гэта крыху нiжэй.

Вось даводзiцца чуць, што многiя аб’екты пустуюць таму, што далёка ад райцэнтраў. Падставы для такога меркавання ёсць, бо кожны прадпрымальнiк хоча быць блiжэй да цывiлiзацыi. Але ў нашым выпадку Уладзiмiра Рылку перыферыя не напалохала. Ён нават некалькi разоў паўтараў, што мае намер на другiм паверсе абсталяваць нумары для турыстаў. Улiчваючы, што наваколле тут адметнае — мясцiны запаведныя, то, магчыма, яго задума i ажыццявiцца.

У Борках склалася аптымiстычная сiтуацыя — школа захавалася ў добрым стане i дасталася яна не выпадковаму чалавеку.

Калi ж узнiкла пытанне, якую зарплату павiнны атрымлiваць на прадпрыемстве людзi, то У. Рылка сказаў, што тут нахабства не павiнна быць — чалавека, якi працуе, нельга крыўдзiць.

У параўнаннi з суседнiм, Iвацэвiцкiм раёнам, на Ганцаўшчыне пустых аб’ектаў няшмат. Некаторыя, зусiм заняпалыя, знесены, а iншыя пры справе цi зберагаюцца. Зверху даводзiцца заданне, каб у бюджэт раёна два працэнты сродкаў паступалi ад наноў створаных прадпрыемстваў — гэты паказчык на Ганцаўшчыне перавыкананы.

А зараз наконт прафесiяналiзму. Калi камбiнат бытавога абслугоўвання набiраў швачак, то на 25 месцаў падалi заяўкi 75 чалавек. Выбар быў. Камiсiя правяла адбор — дала заданне кожнай прышыць на кавалачак тканiны накладную кiшэньку.

Слова дырэктару камбiната Валянцiне Жалезнай:

— Акрамя адной дзяўчыны, усе швачкi былi прафесiяналкi — закончылi курсы, прафесiйныя вучылiшчы, а выявiлася, што палова з iх не здолелi нават роўна прашыць строчку, а на другi дзень сышлi яшчэ дванаццаць — не было навыкаў. А тая, без усякiх дакументаў, працуе i сёння лепш за ўсiх.

Калi праблема знайсцi спраўную швачку, то на дзелавога чалавека яшчэ цяжэй выйсцi.

У в. Свяцiца Ляхавiцкага раёна ўжо восем гадоў пустуе двухпавярховы будынак, у якiм некалi была гасцiнiца, зала для банкетаў, крама, а сёння тут запусценне, асыпаецца тынкоўка. Будынак належыць мясцоваму СВК "Лiпнянка".

— Хто ажывiць яго? А каму будынак аддаць? — пытаецца старшыня сельгаскааператыва Уладзiмiр Варвашэвiч.

Безумоўна, таму, хто здольны зрабiць гэта.

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праблема з аб’ектамi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi, але пустуюць, добра вядомая. Школы, ФАПы, крамы часта не хочуць браць i задарма. А калi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика