21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не трэба спяшацца з высновамі

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не трэба спяшацца з высновамі

Пасля дарожна-транспартнага здарэння з удзелам начальнiка ўпраўлення ДАІ Гродзенскай вобласцi падпалкоўнiка мiлiцыi I. Смольскага некоторыя СМI, а таксама наведвальнiкi iнтэрнэт-форумаў паспяшалiся зрабiць высновы аб вiноўнасцi гэтага кiраўнiка i выказацца наконт абставiнаў ДТЗ. Аднак у гэтай сiтуацыi, лiчаць ва ўпраўленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, да афiцыйнага высвятлення прычын здарэння не самай лепшай i карэктнай пазiцыяй з’яўляецца прычэплiванне ярлыкоў.

24 сакавiка каля 7 гадзiн ранiцы на дарозе ў вёсцы Алекшыцы Бераставiцкага раёна трапiў у аварыю жыхар Ваўкавыска. Ён не справiўся з кiраваннем i ў вынiку аўтамабiль ударыўся ў прыдарожную агароджу. Пасля чаго вадзiцель выйшаў з машыны i па-за пешаходным пераходам паспрабаваў перайсцi на супрацьлеглы бок дарогi, пры гэтым размаўляючы па мабiльным тэлефоне.

У той жа час па гэтай дарозе ехаў на асабiстым аўтамабiлi начальнiк Дзяржаўтаiнспекцыi Гродзенскай вобласцi I. Смольскi. Паколькi ў гэтым месцы было закругленне дарогi, якое абмяжоўвае бачнасць, ён заўважыў мужчыну на адлегласцi, калi здзейснiць манеўр i прадухiлiць наезд было ўжо практычна немагчыма.

Супрацоўнiк мiлiцыi зрабiў экстраннае тармажэнне, паспрабаваў выраўняць аўтамабiль з заносу, аб’ехаць чалавека, аднак пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Да таго ж, у той дзень былi складаныя ўмовы надвор’я — мокры снег, слiзкi асфальт.

Смольскi дапамог мужчыну падняцца, выклiкалi "Хуткую дапамогу", мiлiцыю. Акрамя таго, начальнiк абласной Дзяржаўтаiнспекцыi патэлефанаваў у службу ўласнай бяспекi i прыняў усе неабходныя меры для агароджвання месца аварыi i арганiзацыi яго аб’езду iншым транспартам, каб пазбегнуць iншых здарэнняў.

У пацярпелага — пералом нагi. Экспертам трэба будзе адказаць на пытанне: цi з’яўляецца траўма вынiкам сутыкнення з машынай кiраўнiка ДАI вобласцi, альбо пашкоджаннi былi атрыманы вадзiцелем падчас папярэдняй аварыi пры наездзе на прыдарожную агароджу.

Паводле iнфармацыi начальнiка 7-га ўпраўлення па Гродзенскай вобласцi Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекi МУС Беларусi палкоўнiк мiлiцыi Г. Главiцкага, цяпер па гэтым факце праводзiцца праверка. Прававая ацэнка дзеянням падпалкоўнiка мiлiцыi I.Смольскага будзе дадзена i абласной пракуратурай.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выклiкалi выратавальнiкаў

Каля пасёлка Кастрычнiцкi на аўтамагiстралi Баранавiчы-Навагрудак жыхар в. Стайкi зрабiў наезд на пешахода. Ёсць версiя, што чалавек ляжаў на дарозе, бо каб дастаць мёртвага з-пад аўтамашыны "Фiат Тэмпа" неабходна была дапамога выратавальнiкаў.

Сымон Свiстуновiч.

У метро пацярпеў пенсiянер

У Мiнску на станцыi метро "Кунцаўшчына" на чыгуначныя рэйкi звалiўся 53-гадовы пенсiянер.

Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, здарэнне адбылося днём у аўторак: мужчына, якому стала дрэнна, па ўласнай неасцярожнасцi ўпаў на рэйкi перад першым вагонам электрацягнiка, якi стаяў на станцыi. Брыгадай хуткай дапамогi пацярпелы з траўмай быў дастаўлены ў бальнiцу. Што датычыцца спынення руху электрацягнiкоў, то яно адбылося ўсяго на 4 хвiлiны.

Iгар ГРЫШЫН.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля дарожна-транспартнага здарэння з удзелам начальнiка ўпраўлення ДАІ Гродзенскай вобласцi падпалкоўнiка мiлiцыi I. Смольскага некоторыя СМI, а так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика