Затрымана больш за 300 злачынцаў
Затрымана больш за 300 злачынцаў
За тры днi мiждзяржаўных мерапрыемстваў "Вышук", якiя праводзiлiся супрацоўнiкамi органаў УС нашай краiны разам з калегамi з iншых дзяржаў на тэрыторыi СНД з 25 па 27 сакавiка, у Беларусi было затрымана больш за 300 злачынцаў, з якiх 103 — па справах iншых гадоў, выяўлена месцазнаходжанне звыш 170 знiклых без вестак i больш за 540 даўжнiкоў, iдэнтыфiкавана 13 неапазнаных целаў. Паводле звестак упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС, у Маскоўскай i Ленiнградскай абласцях РФ працавалi супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку, сталiчнай мiлiцыi i абласных упраўленняў органаў унутраных спраў нашай краiны. Вынiкам сумесных мерапрыемстваў на тэрыторыi Расii стала затрыманне больш як 40 злачынцаў i выяўлена месцазнаходжанне 40 знiклых без вестак, што расшуквалiся беларускiмi праваахоўнiкамi. У Беларусi было затрымана 35 зламыснiкаў з iншых краiн. Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За тры днi мiждзяржаўных мерапрыемстваў "Вышук", якiя праводзiлiся супрацоўнiкамi органаў УС нашай краiны разам з калегамi з iншых дзяржаў н |
|