Ручнік
Ручнік
Адным з найбольш цiкавых феноменаў традыцыйнай культуры беларусаў з’яўляецца ручнiк. Ён быў адвечным спадарожнiкам чалавека. Жаночыя рукi, якiя ткалi ручнiкi доўгiмi зiмовымi вечарамi, укладвалi ў яго таямнiцу сваёй душы, напаўнялi глыбiнным зместам гэту "белую дарогу жыцця", аздабляючы мудрагелiстымi арнаментамi. Сакрэты светаўспрымання i светабудовы хавалiся i хаваюцца за крыжамi, ромбамi, палоскамi, елачкамi, раслiнамi. Іх шматлiкiя i непаўторныя спалучэннi, сакральныя, свяшчэнныя веды перадавалiся ад бабулi да ўнучкi. l Часцей за ўсё ручнiкi ткалi ў пост, у той час, калi цела i душа ачышчалiся ад бруду, думкi напаўнялiся дабром i спакоем, паводзiны характарызавалiся стрыманасцю i пачцiвасцю, асвятляючыся жыццестваральнай энергетыкай Космасу. l Ручнiк цесна знiтаваны з жыццём чалавека ад моманту яго нараджэння i да моманту пераходу ў iншае, касмiчнае, жыццё, i гэтая сувязь праяўляецца штодзень, з ранку i да вечара. l Дзяўчына магла трапiць у грамаду жанчын толькi праз абрады вянчання i вяселля, папярэдне выткаўшы сорак ручнiкоў. l На тонка браны ручнiк прымала бабка-павiтуха новую жывую iстоту. l З ручнiком iшлi ў сваты, на ручнiку стаялi маладыя падчас шлюбавiн у храме, ручнiкамi перавязвалi сватоў падчас вяселля. l З хлебам-соллю, якiя былi на ручнiку, праводзiлi i сустракалi маладых на парозе роднай хаты. l На ручнiках выносiлi з хаты, неслi да могiлак i апускалi ў магiлу труну з нябожчыкам. l Перш чым зiрнуць на сонца, чалавек "змываў" сон i лашчыў твар ручнiком-уцiральнiкам. l Ручнiк, асаблiва чырвоны, выкарыстоўвалi знахары пры лячэннi самых розных чалавечых захворванняў, нават такiх цяжкiх, як эпiлепсiя i рожа. l Заўсёды асноўнымi колерамi ручнiка былi белы i чырвоны, прычым белае (вялiкае) поле было пасярэдзiне, а па баках — шырокiя чырвоныя палосы арнаментальных узораў. l Як правiла, пасля мыцця звычайна "вафельныя" ручнiкi (iх куплялi ў краме) складвалi, як бялiзну, а вось саматканыя ручнiкi, ручнiкi, якiя будуць удзельнiчаць у сямейна-родавых абрадах, скручвалi ў "трубы", або "кацёлкi". Магчыма, ручнiк — гэта старажытны манускрыпт, пiсьмовы скрутак, рукатворная "Галубiная кнiга" нашай культуры, яе Бiблiя, у якой зашыфраваны генетычны код нашай духоўнасцi. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адным з найбольш цiкавых феноменаў традыцыйнай культуры беларусаў з’яўляецца ручнiк. Ён быў адвечным спадарожнiкам чалавека. Жаночыя рукi, якiя ткалi |
|