Ядзім i аднаўляемся
Ядзім i аднаўляемся
Напярэдаднi лета паспрабуем хутка вырашыць тры асноўныя праблемы. 1. Цьмяная скура, якая страцiла тонус. Лiфтынг-дыета. Дзейнiчае знутры i пры гэтым спрыяе ўмацаванню злучальнай тканкi скуры, утворанай калагенам i эласцiнам. 3-4 разы на тыднi ўключайце ў рацыён стравы з бабовых. Такiя прадукты з’яўляюцца крынiцай раслiнных бялкоў, якiя служаць будаўнiчым матэрыялам для нашай дэрмы. 2. Лiшнiя кiлаграмы. Элемент-дыета. Гэта сучасная праграма пахудзення не столькi забараняе, колькi рэкамендуе ўжываць у ежу, багатую на мiкра- i макраэлементы. Цынк, жалеза, магнiй, фосфар, марганец, хром асаблiва эфектыўна стымулююць рэцэптары, якiя адказваюць за расшчапленне тлушчаў. Цынк i жалеза ёсць у мясе, пячонцы, арэхах i бабовых, у апошнiх таксама шмат магнiю i хрому. Марганец утрымлiваецца ў гарбаце, бураках, аўсянцы. Багатая крынiца фосфару — рыба i ўсе зялёныя раслiны. 3. Стомлены выгляд. Энергетычная дыета. Паклапацiцеся аб забеспячэннi арганiзма карыснымi тлустымi кiслотамi. Ешце тлустую рыбу, морапрадукты (100-130 г у дзень), арэхi i семкi (жменя штодня).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi лета паспрабуем хутка вырашыць тры асноўныя праблемы. 1. Цьмяная скура, якая страцiла тонус. Лiфтынг-дыета. Дзейнiчае знутры i пры гэтым |
|