Па выхадных днях прызначаюцца электрычкі
Па выхадных днях прызначаюцца электрычкі
У раскладзе руху па Мiнскiм аддзяленнi Беларускай чыгункi чарговыя змяненнi на гэты раз звязаныя з прызначэннем з 4 красавiка прыгарадных цягнiкоў па суботах i нядзелях. На ўчастку Мiнск — Маладзечна гэта: электрацягнiкi Мiнск — Аляхновiчы (адпраўленнем ад Мiнск-Пасажырскага ў 7.20, 8.06, 8.46, 16.09) i Аляхновiчы — Мiнск (адпраўленнем ад Аляхновiчаў у 9.00, 9.53, 10.15, 18.04). Электрычкi Мiнск — Уша (адпраўленнем ад Мiнск-Пасажырскага ў 15.04) i Уша — Мiнск (адпраўленнем ад Аляхновiчаў у 9.00, 9.53, 10.15, 18.04). На ўчастку Мiнск — Асiповiчы: электрацягнiкi Мiнск — Талька (адпраўленнем ад Мiнск-Пасажырскага ў 8.59, 14.31) i Талька — Мiнск (адпраўленнем ад Талькi ў 11.47, 17.37). На ўчастку Мiнск — Баранавiчы па выхадных днях з 4 красавiка прызначаюцца электрычкi: Мiнск, Інстытут культуры — Стоўбцы (адпраўленнем ад Iнстытуту культуры ў 9.23) i Стоўбцы — Мiнск (адпраўленнем ад Стоўбцаў у 13.36). На ўчастку Мiнск — Орша: электрацягнiкi Мiнск, Iнстытут культуры — Барысаў (адпраўленнем ад Iнстытуту культуры ў 9.55, 14.00) i Барысаў — Мiнск (адпраўленнем ад Барысава ў 12.10, 17.47). Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раскладзе руху па Мiнскiм аддзяленнi Беларускай чыгункi чарговыя змяненнi на гэты раз звязаныя з прызначэннем з 4 красавiка прыгарадных цягнiкоў па |
|