Сто траў ад ста хваробаў
Сто траў ад ста хваробаў
Старадаўнiя рэцэпты рэкамендавалi дадаваць у ежу каляндру, мяту, палын, карыцу i шафран. Усё таму, што травы не толькi надаюць смак гатаваным стравам, але i дапамагаюць змагацца з той жа прастудай i кашлем, хваробамi сэрца, нервовай сiстэмы i многiмi iншымi. Вядома, што больш за палову дзейных лекавых рэчываў атрымлiваюць менавiта з лекавых раслiн. Але лепш за ўсё выкарыстоўваць свежыя зялёныя лекi, паколькi яны ўтрымлiваюць максiмальную колькасць карысных рэчываў i вiтамiнаў. Фiтатэрапеўты рэкамендуюць таксама замарожаныя ў халадзiльнiку травы. Іх дастаюць з маразiлкi i здрабняюць непасрэдна перад гатаваннем. Травы не павiнны адтаць, паколькi страцяць вялiкую колькасць карысных рэчываў. Мяту, да таго як пакласцi ў маразiлку, загарнiце ў фольгу, а пятрушку, шалфей i цiм’ян пакладзiце ў пластмасавую скрыню, якая вельмi шчыльна зачыняецца. Базiлiк можна прысыпаць соллю, якую перад ужываннем варта, натуральна, патрэсцi. КРОП. Прымяняюць пры гiпертанiчных парушэннях сардэчнага рытму, атэрасклерозе, метэарызме i болях у жываце. Вiтамiн С, калiй, кальцый, жалеза. ЧАБОР. Дапамагае пры гiпертанii, атэрасклерозе, праблемах са страўнiкам i кiшэчнiкам, бранхiце i пнеўманii. Флаваноiды, аленолавая кiслата, вiтамiны В, С. КIНЗА. Павышае апетыт, паляпшае сон, знiжае крывяны цiск, нармалiзуе абмен рэчываў. Вiтамiны В1, В2, С, Р, карацiн, калiй. ПЯТРУШКА. Падыходзiць тым, хто пакутуе ад хваробаў сэрца, нырак, мачавога пузыра. Павышае iмунiтэт. Вiтамiн С, карацiн, кальцый, правiтамiн А, солi калiю. МЕЛIСА. Спрыяе сардэчнай дзейнасцi, заспакойвае нервы, стымулюе работу мозга. Вiтамiн С, дубiльныя рэчывы. МЯТА. Заспакаяльны сродак пры нервовых расстройствах, умацавальны — пры ўпадку сiл, цудоўны антысептык. Флаваноiды, дубiльныя рэчывы. Святлана БАРЫСЕНКА
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старадаўнiя рэцэпты рэкамендавалi дадаваць у ежу каляндру, мяту, палын, карыцу i шафран. Усё таму, што травы не толькi надаюць смак гатаваным стравам, |
|